Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Жонка пазваніла яго сястры. Чуўся тэлефон з калідора. Сястра, відаць, не адразу настроілася — нядзеля, канец дня, пасля дачы. Былі і нейкія свае рахункі. Ска­зала: «Ен у цябе ў хляве спаў». Жонка: «Ужо стаў непатрэбен. Як памрэш, я яе на парог не пушчу».

Ноч у палаце са святлом, з сёстрамі, нянечкамі. А дзень зноў, каторы, пачынаецца ясным сонцам і шчаслівай цеплынёю. Зноў будзе крычаць стадыён (футбольны чэмпіянат свету для юніёраў). Зноў будзе тужліва ад немагчымасці выйсці і пайсці ў сонца, зеляніну і воль­ны шум, як ужо даўно немагчыма проста спакойна пабыць дома, паспаць і паесці...

Як многа гора — пачынаецца вымушаная адаптацыя: адгароджваешся і нечага не ўспрымаеш. Іначай усяго не пацягнеш. Баліць за бліжніх і дальніх, сваіх і чужых, за ўсіх і ўсё — і спачуваеш, і разумееш, але ж немаг­чыма толькі гнуцца і курчыцца ад болю.

Леанід Галубовіч. «Птушыны лёс». («ЛіМ», 23.8.85):

Ледзь сок пасочыцца з бяроз —

I я чакаю птушак першых.

Нас парадніў апошні лёс,

Як лейтматыў у хоры пеўчым.

I рознасць волі, і крыла,

Што прыцягае да Радзімы...

I, як сіло, для нас сяло,

Што нас вяло ў час адзіны.

Не ўсе вяртаюцца, не ўсе...

Як вырак, губіць птушак вырай.

Ды чым іх меней на страсе,

Тым песні іх званчэй і шчырай.

У вершах Ларысы Геніюш (той ж а «ЛіМ» за 23.8.) — нямала выпадковага, неабавязковага. Знак дылетантызму пры ўсёй адоранасці, раптоўных празарэннях на не­шта спеўнае, чыстае, родна-прыгожае.

Сшытак С. (прыслаў маме).

«В Москве на Красной Пресне родился мальчик. Особо ничем не отличаясь от своих сверстников. Если, конечно, не считать, что он равесник Октября. Да еще по замечанию видевших его, мальчиком он родился крепышом да еще и симпатичным».

Жывыя штрыхі ёсць, з водгаласам гісторыі. Між іншым, бачыў пахаванне Алілуевай («везли гробницу на четырех белых конях, запряженных попарно»).

Заканчвае: «Что касается старости, не знаю как кто, а я считаю это самый отвратительный период всей чело­веческой жизни».

28.8.

Было тыдзень вельмі цёплага, прыемнага сонца, калі неастудна ў любым кутку і так добра ў лесе, на полі, ля ракі. Было б добрае, летняе...

29.8.

Ляжанне ў палаце. Бяздумна, трывожна, сумна. Заплюшчыш вочы — зялёныя кругі.

Незастылыя ісціны жыцця — чаго жывеш? Як жывеш? 3 кім жывеш? — не знаходзяць развіцця і працягу.

За акном сонца, лірыка і нечая радасць.

Неаднойчы думаў: спытаю ў таго і таго, якое ў іх запаветнае жаданне, каб дапамагчы ажыццявіць. Не спытаеш. I недарэчны намер. Рабі не пытаючы.

Адсвечваюць на сонцы стадыённыя лямпы, ноччу чуецца вялікі гул, у дрэвах шапоча лагодны вецер.

Думкі зноў: жыць трэба іначай! Аднак так не жывецца. Як наліпаюць ракаўкі на карабель, так наліпаюць розныя дробязі.

Пашарпаныя тумбачкі, скрыпучыя койкі, зашмальцаваная бялізна, няўважлівасць персаналу (дзіўна пераслоеная з увагаю) — усё здаецца нармальным і на­ват лепшым за раскошу. Бо мы занадта расквельваемся...

30.8.

Адзін сон: кусае за палец чорны чалавек...

Другі» круты нахіл отрахі высокага домау иачуся. па ім да абрыву і вось-восыпалячу ўніз...

Малады хлопец, з апендыцытам, Пасля аперацыі, Усе яму спачуваем. Скардзіцца: баліць, хочацца піць і г. д. Але вось прыйшлі з уколам, і ён хныкаё, што ўкол балючы, іранічныя ўсмешкі.

Хлопец з велазавода. Траўма галавы. Паводле яго слоў, упаў, гуляючы ў футбол. Праз два дні наліваецца сізасцю вока.

Гаворкі пра ваўкоў і іх норавы. (Стары дзед палез на грушу, зваліўся і пабіў нагу.)

Мінімум літаратурных думак, але вакол разваг пра сумленне, абавязак, шчырасць і шчодрасць нешта верціцца.

Уяўляю, калі б прыйшоў Сяргей. Хто я яму? Нехта шэры, чужы, змізарнелы і непатрэбны.

Антал Гидаш (пер. Л. Мартынова):

— Тому не бывать! — возвещает мне кто-то.

А я отвечаю:

— А вот и бывать!

Лишь ради чего-нибудь.

И против чего-то.

И может поэзия существовать.

«А при невесте стыдно струсить, при дочке нельзя опускаться, от жены не скроешь правду». (Наровчатов о женщинах на войне.)

Виктор Тельпугов о Недогонове:

«Алексей Недогонов часто говорил мне, что он видит поэзию даже во сне — то в образе девушки, у которой многие просят руки, но не получают в ответ и небреж­ного взгляда; то в виде птицы, у которой каждое перо может стать крылом».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: