Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Пасвятлее ў ваколіцах шэрых —

Толькі б сонца хутчэй узышло.

Не пражыць без надзеі і веры

У дабро, у любоў, у святло.

(«ЛіМ», 6.7.84.)

1985

3.1.

Любыя абяцанні, што сябе пераменіш, становяцца неістотнасцю, як еловы п’яніцы. Доўжыцца бяздзейнасць — на фоне цудоўнай зімы з сыпкім снегам і прыемным марозам; сёлетняя зіма — сёння — нешта сапраўднае, рускае, спрадвечнае: не хлюпае, не імжыць, не расхіствае нервы: жыві, дыхай, бегай на лыжах, чытай лёгка, хутка і многа. — Ды шмат захацеў; усё за­валена, запушчана і сіл стае толькі дапаўзці з работы дахаты.

Далей... Толькі шматкроп’е. Калі давядзецца паміраць? Пэўна ж, кожны думае .— яшчэ не заўтра.

Памерлі ў нярэдадзень Новага года Мікола Лобан і Макар Паслядовіч. Лобана ўсе шкадавалі — трэсла яго, згасаў, жонка...

Пайшоў, урэшце, пакутнік.

Флабэр піша: «...Мальчиком я мечтал о любви, юно­шей о славе; став мужчиною, я мечтаю о могиле, этой последней любви тех, у кого нет более никакой иной».

Два тамы Флабэра, купленыя чамусьці неахвотна, ужо не хочацца выпускаць з рук.

Четкое, точное, уверенное письмо, незаемные мысли, неожиданные и верные, — мечта моя.

Мары збываюцца толькі тады, калі ты іх сам здзяйсняеш. Мала спраў, якія ты вёў бы па-сапраўднаму, застаючыся ў гушчыні жыцця, пераскокваючы і перапаўзаючы праз перашкоды. Таму і ўспаміны — дзённік неістотнага.

Найвышэйшы грамадскі тонус паэзіі часоў вайны і иайвышэйшая яе маральнасць — не было мітусні, самавыхвалення, позы, зайздрасці; у кожным існавала адна, зададзеная ўсенародным настроем і станам высокая мера паводзін, адносін, пачуццяў, жаданняў. Нельга было схібіць. Кожны паэт у самым святым, запаветным быў і на віду; народный боль, пакуты, гераізм, чаканне, змаганне абязвалі да маральнай і грамадзянскай суадпаведнасці ім у кожным слове, у кожным імпульсе. I гэта далося ўсім як само сабою, без нейкага спецыяльнага дамагання — такая была атмасфера нашага жыцця і гістарычнай творчасці. Дэкларацыі таксама ў ваенны час мелі асаблівую цану — іх, гэта ўсе адчувалі і ведалі, у любы час можна пацвердзіць учынкам, крывёю; надта блізка было ад слова да бомбы, снарада, кулі; надта часта слова пацвярджалася з абсалютнай вернасцю яму.

Паштоўка ад Пімена Емяльянавіча Панчанкі:

«Дарагі Варлен Леанідавіч!

Сардэчна віншую Вас і Вашу сям’ю з новым 1985 го­дам! Зычу Вам усім многа здароўя, шчасця, сонца, радасці, поспехаў! Шчыра дзякую за кнігу «Прад высокаю красою...». Гэта выдатная кніга. Вы надзвычай добра адчуваеце і разумееце паэзію. Творчых удач вам і ў далейшыя гады!

Ваш Пімен Панчанка

24 XI1-84 г.».

Мне пашчасціла на прыхільнасць двух цудоўных паэтаў, прычым абодвух я любіў і паважаў асабліва.

Для працы «Васіль Быкаў і паэзія» трэба не забыць кнігі А. Качана «Перечитывая войну» і «Стихи и судь­бы». У іх — бібліяграфія. Есць абедзве ў Пушкінскай бібліятэцы.

У «Звяздзе» трэці артыкул А. Бажко і В. Пепяляева пад рубрыкай «Каталіцызм і антыкамунізм» (12.1.85 — «Тактыка надточаных рук»). Памфлетны замах, але час­та самамэтиы — без аргументацыі, мэтаскіраванай падачы матэрыялу.

У сувязі з артыкуламі Мальдзіса пра «Бел. бібліятэку» ў Лондане цікава прачытаць: «Сваёй казырнай картай усе яны лічылі» патрыятызм», любілі паразважаць аб ім у сваіх йісаннях, як, напрыклад, той жа спадчыннік нябожчыка Чэслава Сіповіча, падстаўны генерал манаскага ордэна мар’янаў айцец Аляксандр Надсан-Бучко. Гэта адзін з самых актыўных, добра замаскіраваных важакоў антыкамуністычнай раці зорна-паласатага спрута. Аднак немагчыма назваць інакш, як .здрадніцкімі, яго дзяляцкія адносіны да гістарычных каштоўнасцей беларускага народа, што стараннямі недабіткаў БЦР аселі ў музеннабібліятэчным комплексе ў адным з прыгарадаў Лондана».

21.1.

Сёння лісты ад М. Львовіч — настойвае на выданні сваіх вершаў на бел. мове, ад Г. Грыбоўскай з «Литера­турной газеты» — пытанні пра крытыку да «Круглага стала».

Даведка для Ядко пра ганарар за рэдэнзіі. Інфармацыя М. Высодкай пра новыя выпрабаванні Галоўліта.

Візіт А. Вераб’я. Рэдэнзй на артыкул «Лірыка Купалы» — Капранавай. Рукапіс Бірылы вярнуў у рэдакцыю.

Стандарт «Рэдакцыйныя серыі» па комплекснай сістэме. Спісы кніг да 27 з’езда і да 70-годдзя Кастрычніка.

«Прорабы духа» А. Вазнясенскага. Чытадь, вядома, дікава. Аднак занятасць сабой, самарэклама, снабізм.

У № 11 «Октября» за 1984 г. артыкул А. Адамовіча «Делайте сверхлитературу!..». Усё ж, асмельваюся думаць, рабіць трэба літаратуру, толькі сапраўдную...

...Магільны камень як вобраз. Нешта цяжкое, глу­хое, жорсткае? Абыякавае? Вернае, надзейнае? Сімвал памяці? Вобраз забыцця? Увасабленне нябыту? Апошняя матэрыяльная кропка жыцця?

Н. Минский. «Любовь к ближнему»:

Любить других, как самого себя...

Но сам себя презреньем я караю.

Какой-то сон божественный любя,

В себе и ложь, и правду презираю.

И если человека я любил,

То лишь в надежде, смутной и чудесной,

Найти в другом луч истины небесной,

Невинность сердца, мыслей чистый пыл.

Но каждый раз, очнувшись от мечтаний,

В чужой душе все глубже и ясней

Я прозревал клеймо своих страстей...

Жыццё паглынаецца нейкай цінаю.

Літ. норавы. Склалі рэдкалегію «Анталогіі бел. паэзіі». I Г. бунтуе: чаму ўключылі Б.? А Б.: Навошта тут В.? Гэта яго Бечык усюды цягне. (А прапаноўваў не я.)

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: