Вход/Регистрация
Бэзавы попел
вернуться

Сямёнава Ала

Шрифт:

Таму i душу „прекрасные порывы”. Пераймаць мяне ў гэтым не трэба, вядома, гэта мая ўласная містыка, але ж ці не занадта мы танкаскурымі сталі — вось пра тое я думаю іншы раз. S.I. у такіх выпадках раіць пакутаваць, ледзь не свядома, — браткі-славяне на ўсё i дзеля ўсяго прыдумаюць [нечытальна] — куды там якому-небудзь біццю па левай i па правай шчацэ! Мы уже и ногу попирающую ло­бызать считаем превеликой милостью, и корни и акриды кажутся нам пищей райской, а зловоние подземелий — дуновением райских крыл! Абрыдлі мне гэтыя прапаведнікі пакут, як i розныя Т. и F. Да сок­рушится царствие их! Але калі — о боже!

Добра. Хопіць. Пішы мне, што надарыцца i калі выпадзе час — я палагоднею на тую пару i табе што-небудзь лірычнае напішу.

Што ў вас там за пленум? Абмалюй.

Прывітанне вашаму крытычнаму цэху — небось воскуряете самодельными зажигалками фимиамы, а як наконт прыкурыць?

Ну, добра, добра.

Бывай здарова — пішы.

5.03.82.

P.S. Яшчэ раз віншую ca святам. МЛ

У мяне, аднак, свята не адбылося. Кожны з нас спазнаў пакаранне пана Бога. Ён — за свае згрызоты, я — за свае. Мае можна было б пазначыць так, як гэта акрэсліў геній Лермантава: „Законы мудрыя природы он равнодушно пренебрег”. I нейкім днём я апынулася на мяжы быцця i небыцця, перадусім згадаўшы ў лісце да Міхася вядомае, з Высоцкага: „И что там ангелы поют такими злыми голосами”. I калі яшчэ адным днём я расшчапіла вочы, дык зразумела: „Жывая”. Сонца было такое яркае, як ніколі ў жыцці. Блакіт неба быў па-святочнаму ясны. Пакой быў поўны нарцысаў i цюльпанаў. Ляжалі яблыкі — не па-сакавіцкаму ружовыя, празрыстыя, нібыта з садоў Эдэма. Былі запіскі. I ліст ад Міхася.

„Пішу табе на выдавецтва ў надзеі, што пісьмо неяк перададуць. Сказаць, што ты мяне засмуціла, мала: мне пачало здавацца немаведама што, i вялікая крыўда ўзнялася на пана Бога, маўляў, калі ён бэсціць i карае мяне, можа, i не надта вернага свайго халопа, дык навошта яшчэ i людзей, якіх я шчыра люблю i за якіх малюся? А любая, па-мойму, са шчырых малітваў павінна даходзіць да яго, калі ў ягонай нябеснай канцылярыі вядзецца правільна ix улік i талкова складаюцца дайджэсты. А мо не чытае, а мо не перадаюць?

Я i тут скажу табе, што рабіць. Ты з ангеламі, з душкамі ix нечапанымі, гаворку вядзі. Калі ангельчык сумны трохі, пёрка з крыльца выскубі i пёркам яму так лагодненька за вушкам павядзі — за жывоцік адразу i схопіцца. А ты яго казычы, казычы. Запросіць пардону — ты яму просьбу сваю. I тут ён табе паабяцае, як Барадулін, усяго, а ты ўжо яму, як Асіпенка: не, ты абажджы, цяперыцька я цябе як у зерькалі, панімаеш, бачу — што ў цябе ў думках праваліруе, правабладае, га? Не падзяляеш?

З імі трэба толькі так.

Смешкі смешкамі, а я як найхутчэй чакаю весткі ад цябе — i харошай. Вясна ж ідзе! Мне, чалавеку, што зарокся, можа, i радасці, i то на душы шчымліва-хораша бывае, як вясновы ветрык шыбане ў наздру, як у вушах палошча, як перавярне някепскіх успамінаў аднудругую скібу — душа тарганецца весела, а чарвячка сумненняў тут жа склюе, падскочыўшы паслужліва i ў добры час, непаседа-грак. Мацуйся i кінь дурное, як нехта казаў, зрабі ласку мне i людзям, якім ты патрэбна, — ачуньвай хутчэй i мне пішы.

Я табе кветачак пасылаю. Пазаўчора праклюналася ў мяне на акне. Будуць i яшчэ. Сіняя кветачка, харошая. А на сонейка сама часцей глядзі.

У наступны раз я табе вершык напішу, калі хочаш. Даўно ўжо не пісаў, а табе напішу.

Здаравейшай будзь, пішы.

Міхась.

14.03.82”.

Я адпісала яшчэ з бальніцы.

„Пішу, мабыць, існую. Праўда, пакуль ca мноствам забаронаў. Гэта — нельга, гэта — непажадана, гэта — пакінь надзею назаўсёды. Але — існую. Па волі Провидения и пана Бога. Мабыць, твае словы дайшлі ў тую высокую інстанцыю. Хіба можна тваё слова пакінуць без увагі?

Наладзілі невялікі дэсант з анёлаў-ахоўнікоў i анёлаў-выратавальнікаў. Праўда, з-за лянотнай сваёй натуры ці з-за сціпласці ні пра што ix не прасіла, не люблю я неяк прасіць. Але яны зразумелі акалічнасці i далікатненька зрабілі сваю справу. A нейкі дзень, пагледзеўшы на акно, сама зразумела, што за ім вясна i ў нябеснай канцылярыі ліміты ў маштабах сезона на блакіт i золата выдадзены падвышаныя. I вясновае птаства атрымала шырокія паўнамоцтвы i карыстаецца імі, як той выпускнік музвучылішча. Практыкуюцца з самай раніцы, якіх толькі экзерсісаў не навыдумляюць — ніякія ноты не вытрываюць. Нават уявіла сабе той вясновы лес, які я, даўжнік твой, павінна вярнуць гэтай парою. [Трэці ліст Стральцова, з вершам: „Не сумую сягоння, навошта?..”] Лес талы, пахучы, празрысты, з першымі пралескамі. Не магу, праўда, кінуць у канверт пралеску, лес пакуль што толькі ўяўляць магу. Але — наяве ці ў сне — падарунак той Боскі вяртаю з прыемнасцю.

Ой, нешта я ледзь не таю ў сентыментальным захапленні вясновым хараством.

Ты пытаўся ў папярэднім лісце, што за пленум. Я на ім, зразумела, не была. І нават „ЛіМа” справаздачнага не бачыла. Пленум быў па публіцыстыцы. Быў Чарнічэнка — выступаў. Нехта з нашых дробненька пырскаў памыямі. Усё гэта са слоў — спарадычна, суб'ектыўна, фрагментарна”.

Тры месяцы я пісала Міхасю Стральцову акуратна — у свой бюлетэнны час. I з імпэтам чалавека, якому было даравана наноў жыццё. Дарэчы, пазней, у апошнія месяцы Міхася, я, пры кожнай сустрэчы ў бальніцах, згадвала свае эмпірычныя стасункі. Ён слухаў уважліва. А я нешта мармытала пра TOe, што магутная валадарніца, сусветная ахмістрыня Натура карае нас, але дае нам пасля хваробы ра­дасць свайго спазнання, вяртае вясну, водар паветра, шчасце існавання.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: