Вход/Регистрация
Сланы Ганібала
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Аднак мушу нясьціпла ды эгацэнтрычна прызнацца: усе падзеі дня і не зусім цьвярозай ночы сьцьмелі ў параўнаньні з тым фактам, што першаю кнігай, якую прачытаў па-беларуску малады сьветач айчыннай біялёгіі, былі «Таямніцы полацкай гісторыі».

* * *

Чаго ў ранейшыя прыезды сюды не заўважаў, дык гэта лёнданскіх пальмаў. А ў прыморскім Маргэйце наагул можна ўявіць, што ты ня ў Англіі, а дзе-небудзь на Кіпры.

Тут, у Маргэйце, жывуць ангелец Джым і беларуска зь Менску Эла, якая зьяўляецца яшчэ адным пацьверджаньнем адвечнай, з часоў Рагнеды, пасіянарнасьці нашых жанчын, што ў дадзеным выпадку выяўляецца, у прыватнасьці, у беларускай мове народжаных у Англіі Эліных дачок Алены й Аляксандры.

У садзе пры доме вядзецца саракагадовая жаўла. Кажуць, асобіны гэтага віду затрымліваюцца на сьвеце гадоў па дзьвесьце, таму нельга адназначна сьцьвярджаць, што людзі трымаюць жаўлу. Магчыма, сама жаўла — і небеспадстаўна — думае, што гэта яна трымае (ці трывае) чатырох уладальнікаў асабняку — толькі часовых спадарожнікаў ейнага пакуль бесклапотнага юнацтва.

Жаўле няма куды сьпяшацца, і яна адмаўляецца ад вандроўкі ў Дувар ды лёгкай пачосткі пад акампанэмэнт прыбою. Экраны мабільных тэлефонаў паведамляюць, што мы знаходзімся ўжо ў Францыі. Між тым, дзесьці за марскім даляглядам яшчэ ляжаць ангельскія выспы, якія ў Другую сусьветную вайну былі занятыя немцамі. Жыхары выспаў арганізавана здалі акупантам сваіх габрэяў, пашыліся ў калябаранты ды спакойна чакалі вызваленьня.

* * *

Ангельцы чамусьці ня любяць згадваць пра няхай не маштабны, але яўны суўдзел астраўных суайчыньнікаў у Галакосьце. Не выклікаюць прыліву энтузіязму і пытаньні, чаму ў траўні 1945-га старая добрая Брытанія, парушыўшы ўсе канвэнцыі й гарантыі, выдала Савецкаму Саюзу на верную сьмерць казацкі стан атамана Даманава — 20 тысяч чалавек з улікам жонак, дзяцей і старых. Казакі згаджаліся здацца адно брытанцам, і тыя прысягнулі, што бальшавікам іх не аддадуць.

Што праўда, выдалі ня ўсіх — шмат хто пасьпеў скончыць самагубствам або загінуў пры супраціве. З тысячаў выратаваліся адзінкі. 80-гадовага героя Першай сусьветнай генэрала Краснова, што, як і большасьць палонных казакоў, ніколі ня быў савецкім грамадзянінам, павесілі ў Маскве «за здраду». Самога Даманава энцыкляпэдыя «Брытаніка» проста (дакладней, якраз ня проста) ня згадвае, а здрадніцкія паводзіны Лёндану тлумачыць ялцінскімі пагадненьнямі.

Менавіта пра гэтыя пагадненьні піша сьвежы «Лондонский курьер». Аўтар б’ецца над загадкаю: чаму Масква пайшла на вяртаньне Захаду «сваёй» часткі Аўстрыі? Разумела ж, што адкрыюцца вусьцішныя факты. Напрыклад, тое, што ў год перамогі ў Вене не засталося ніводнай не згвалтаванай вызваліцелямі жанчыны.

Ялту журналіст трактуе як першую здраду брытанцаў і амэрыканцаў. Чэрчыль ведаў, што чакае ўсходнеэўрапейскія краіны пад ярмом Масквы, але пагадзіўся аддаць іх Сталіну. Казакі — другая здрада.

Карацей, рэпутацыя брытанскіх джэнтэльмэнаў як самых справядлівых і бесстароньніх на сьвеце ня раз трапляла ў ХХ стагодзьдзі пад сумнеў. І таму, аддаючыся ў рукі ангельскага правасудзьдзя, Ахмед Закаеў, безумоўна, рызыкаваў. Аднак гэтым разам Масква прайграла. Суд прызнаў хлусьлівымі паказаньні абсалютна ўсіх сьведкаў абвінавачаньня, улучна з расейскім міністрам, а сытуацыю ў Чачэніі назваў не барацьбой з тэрарызмам, а вайной за незалежнасьць або — грамадзянскай (фармулёўка прысуду дазваляе абедзьве інтэрпрэтацыі).

Застаецца дадаць, што ўжо тут, у Лёндане, Закаеў мог чытаць маё эсэ пра незалежнасьць, перакладзенае летась на чачэнскую мову Зэлімханам Яндарбіевым, што калісьці разам зь Леанідам Галубовічам вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

* * *

Адна рэч, калі госьці з, так бы мовіць, мэтраполіі сустракаюцца з эмігрантамі, якія й наладзілі візыт, і зусім іншы каленкор, калі ў цэнтры Лёндану арандуецца заля, а абвесткі пра літаратурную вечарыну з платным уваходам разьмяшчаюцца ў мясцовай расейскай, польскай ды ўкраінскай прэсе (беларускай проста няма).

Сэрца кранае мэнтолавы халадок: як паводзіцца, калі ня прыйдзе ніхто? Што ім, у сталіцы Злучанага Каралеўства, няма куды пайсьці і няма чаго ўзяць на вечар? З другога боку, а раптам зьявяцца пэрсоны зусім невядомыя ці, наадварот, вядомыя з партрэтаў на газэтных старонках?

Не, дзівосаў (калі не лічыць, што заля запоўненая) не здараецца. Закаеў зь Беразоўскім занятыя іншымі справамі, хоць, трэба сказаць, кожны мае да маёй разнажанравай пісаніны нейкае дачыненьне. Расейскі алігарх, да прыкладу, некалі кіраваў выканкамам СНД, прычым быў прызначаны на пасаду ў той момант, калі ў 1997-м Беларускі гуманітарны ліцэй адбіваў першы націск уладаў. На менскі стол Барыса Абрамавіча лёг напісаны мною ад імя бацькоў зварот, на які алігарх наклаў рэзалюцыю: разабрацца. Казалі, гэты ход адыграў сваю ролю.

Тамары Віньнікавай у залі таксама няма (ну, хіба што прыйшла з накладной барадой).

Затое прысутнічае літоўскі кінадзеяч Саўлюс, сэрца якога дагэтуль вярэдзяць праблемы гістарычнай ды этнаграфічнай прыналежнасьці Вільні й Віленскага краю. Наўрад ён разьлічвае знайсьці ў беларускага пісьменьніка гарачую падтрымку, аднак не пасьпяваю раскрыць рот, каб прамовіць нешта талерантнае, як сярод публікі падымаецца тутэйшы прадпрымальнік Тадэвуш, што некалі трымаў там, у Вільні, кавярню. Ягоны сьпіч прымушае Саўлюса ўсклікнуць: «Каким ужасным белорусским шовинизмом повеяло на меня от ваших слов!»

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: