Вход/Регистрация
Сланы Ганібала
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Парыж ня бачыў я ніколі

І ад таго чарніла п’ю.

Сумую я аб сваёй долі:

Парыж ня бачыў я ніколі…

Размахваючы ў такт бутэлькай, ты дэклямуеш трыялет раньняга Вінцэся Мудрова, і смуглыя парыжане не безь цікавасьці ўслухоўваюцца ў музыку незнаёмае мовы.

Бутэлька выпіта — даволі,

Сяджу на крэсьле і пяю:

Парыж ня бачыў я ніколі

І ад таго чарніла п’ю.

Прыбярэжныя аматары паэзіі пару разоў ветліва пляскаюць у ладкі, але разыходзіцца не сьпяшаюцца. Ты тлумачыш, што гэта верш твайго сябра і што тады, калі сябар ствараў яго, ты сам мог бы падпісацца пад кожным радком, бо твор быў аўтабіяграфічны для ўсёй вашай кампаніі. А вось цяпер верш ужо не пра цябе.

Адзін з слухачоў лезе ў кішэню. «Хутка ў Парыж прыедзе й сам Мудроў!» — чуе араб твае гучныя й пагрозьлівыя словы. На шчасьце, ён выцягвае ня нож, а пакуль толькі кубачак-складанчык. «Але віна ён вам усё роўна не праставіць!» — пераможна завяршаеш ты паэтычны выступ, з палёгкаю бачачы на даляглядзе двух паліцэйскіх.

* * *

Ты меў намер напісаць штосьці прыязнае пра парыскіх катоў.

Каты — ня жабы, ды ніводнага прадстаўніка твайго ўлюбёнага віду фаўны табе ў Парыжы так і не сустрэлася. Магчыма, увесь гэты час яны займаліся нечым больш прыемным, чым лезьці ў «кадар».

Да сакавіка было далёка, аднак табе хацелася спадзявацца, што тутэйшыя les chats, як і сапраўдныя беларускія каты, коткі й котачкі, марцуюць цэлы год.

Люты, 2005

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Сланы Ганібала: Выбраныя эсэ — Мінск: Логвінаў, 2005. — 396 с.

ISBN 985-6701-79-1

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў — своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль — у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену — нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць — гэта...», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

  • 1
  • ...
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120
  • 121

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: