Вход/Регистрация
У капцюрох ГПУ
вернуться

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною «таварыш» быў ксёндз А. Ф. Два другiя — ксёндз М. Б. i ксёндз В. П. Як я даведаўся, iх вывезлi зь лягеру, як i мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. i Ф. перавезьлi з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалi дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскi вастрог. Таму, што ўсе здагадкi — пасьля глыбейшае развагi — выходзiлi беспадстаўнымi, мы ў рэшце рэштаў пачалi думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Лiцьве стараецца аб гэта.

У Лiцьве?! Гэта зьбiла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Лiтва абмяняла мяне з Саветамi на арыштаванага камунiстага.

Бо калi-б я мог спадзявацца абмену, дык хiба толькi з боку Польшчы, дзе меў калегаў i прыяцеляў. Справа зноў зацямнiлася. Iзноў пачалiся пэсымiстычныя здагадкi: аб новай справе, аб пераводзе ў iншы лягер i г. д.

Змораны ўсякiмi дапушчэньнямi што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазiраючы на сухотныя таполi, што расьлi на бутырскiм панадворку…

Назаўтрае ксяндзоў перавялi на iншы калiдор — сьледчы. Слабы праменьчык надзеi, якi на часiнку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць — ня можа быць гутаркi пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як вiдаць, былi прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы…

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другi месяц бяз допытаў, нiкуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Мiнула колькi дзён. Iзноў у маёй камары зьявiлiся дзьве постацi, выглядам сваiм непадобныя да iншых. Гэта былi: ксёндз В. Д., якога прывезьлi з карнага лягеру ў Сiбiры, i 70-гадовы стары К. В. — з выгнаньня. Апошнi мае дачку ў Коўнi.

Iзноў пачалiся здагадкi й дапушчэньнi што да нашае будучынi. I зноў думка аб магчымасьцi абмену разьбiвалася аб тую акалiчнасьць, што В. мае сям'ю ў Коўнi.

Што за лiха? Абдумвалi мы нашае палажэньне безьлiч разоў i не маглi затрымацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашую ежу, мы з ксяндзом Д. папрасiлiся за паслугачоў на калiдоры.

Мы насiлi з кухнi бочку з абедам для вязьняў, раздавалi кашу, мылi сходы, калiдор i сутачкi. За гэта мелi павялiчаны «паёк».

Раптам — праз пару дзён — i Д. з В. перавялi на iншы калiдор. I зноў застаўся я адзiн iзь пераменным усьцяж натоўпам усё новых уцекачоў [21] .

Неспадзяванкi

4-га верасьня, калi я быў заняты мыцьцём калiдораў, адарваў мяне ад работы старшы наглядач. Прыйшоў ён разам iз цырульнiкам. Пасадзiлi мяне на ўслончык i агалiлi.

Мяне вельмi зьдзiвiлi гэтыя захады каля мае асобы, бо ў «перасыльнай» камары, дзе людзi сядзелi толькi часова й адсылалiся далей, ня было звычаю галiць вязьняў.

21

Нешта праз месяц пасьля звароту ў Польшчу, у канцы кастрычнiка, я даведаўся з газэтаў, што ксяндзы, зь якiмi я сядзеў разам у Бутырках i снаваў здагадкi аб нашым лёсе, былi вымененыя ў Лiтву i туды прыехалi. Значыць, не памылялiся тады ў сваiх здагадках.

Ад гэтага мамэнту падзеi надыходзiлi адна па аднэй з надзвычайнай хуткасьцяй. Праз поўгадзiны пасьля галеньня мяне павялi ў лазьню, дзе далi новае нацелiва замест старога, не зьмянянага ўжо шэсць тыдняў. Ледзь пасьпеў я вярнуцца ў камару, дзе пачаў апавядаць таварышом аб маiх дзiўных прыгодах, як расчынiлiся дзьверы, i мяне выклiкалi з рэчамi на калiдор. Стуль павялi ў другое крыло вастрогу i пасадзiлi ў вадзiночнай камары, дзе далi добрую мiску кашы, чайнiк з гарбатай, дзесяць папярос, чыстую пасьцель, падушку.

За гэтулькi гадоў першы раз раскашаваўся я адзiноцтвам. Закурыўшы папяроску, пачаў разважаць аб маiм новым палажэньнi. Адно з двух: або мая справа вельмi благая, або — вельмi добрая. Або абходзяцца тут са мной гэтак, як iз «важным» злачынцам, або…

Гэтае другое дапушчэньне не хацела зьмясьцiцца ў маёй галаве. Пасьля гэтулькiх расчараваньняў, не хацелася мець новага.

Але на разважаньнi я меў мала часу. Дзьверы расчынiлiся, i мяне павялi на нiжнi калiдор, дзе чакаў на мяне нейкi агент ГПУ.

— Цi ня маеце лепшай вопраткi? — ветлiва запытаўся ён у мяне, паглядзеўшы на мае лахманы.

Я адказаў, што ня маю.

— Паедзем зараз да раднiка польскага пасольства… Вас выменьваюць у Польшчу…

Ад непамернасьцi шчасьця дыханьне сьперлася ў мяне ў грудзёх. У ваччу ўсё закружылася. Я абапёрся аб сьцяну, каб ня страцiць раўнавагi. Нэрвовая сударга сьцiснула мяне за горла.

— Вось шкада… — замармытаў я хрыплым голасам.

— Чаго шкада? — зьдзiвiўся гепiсты.

— Шкада, што ўжо ня здолею прымаць удзел у сацыялiстычным будаўнiцтве…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: