Вход/Регистрация
Разьвітаньне з Танталам
вернуться

Алесь Аркуш

Шрифт:

Адзіны слуп, зь яго

у бездань скокне месяц, —

Ўладаньне змрочнага Аіду.

Прыступак не відно — ідзеш

гарызантальна,

Ў паветры жахі сноў дзіцячых

Лятуць усьлед —

паветраныя шарыкі на нітцы.

Хачу сказаць: — Бывай, Тантал!

Аід не гаспадар — ён Пан і Бог,

Ён сустракае кожнага абдымкам,

Ягоная гасьціннасьць — хітрыкі пракуды,

Дзіця — якому безьліч год.

І ты, ахвяра ўласнага нахабства,

Вар’ятам аглядаеш сьвет фантомаў,

Зьняверлівы ва ўсім, ва ўсіх, —

Бывай, Тантал!

Зярнятка кволае — адзіны апанэнт Аіда,

Для навуковых спрэчак вільгаці хапае.

Дарэмна шкадаваць цябе, Тантал,

Ты сам сабе ўзнагарода і вырок,

Твой лёс, як лябірынты Мінатаўра,

Ты заблукаў, ты схлусіў сам сабе.

Вада зьнікае — рэха вадаспадаў

цьвеліць:

Бывай, Тантал!

Бывай, ні шкадаваньня, ні трымценьня,

Учынкі засталіся за плячыма,

Цяпер маё жыцьцё крынічкаю

струменіць,

Кудысь бяжыць, сьпяшаецца ўпарта,

Ніхто ня ведае куды.

Ты назіраеш з хіжасьцю вар’ята,

Ня верыш іншаму зыходу,

(Падман Аіда?) бо вакол фантомы,

І толькі голас мой сапраўдны:

Бывай, Тантал!

НАШЧАДКІ ДЭДАЛУ

– Прабач, мой сябра, ты – Дэдал...

І рэха ўецца, - не сьляза...

– Прабач, мой сябра... – я сказаў.

Афіны не даруюць – Тал

Яшчэ на пастамэнт узыйдзе,

Апошні сказ не за Авідыем.

Злачынства бачыць Пасэйдон,

Як Тал загінуў на ўзьбярэжжы,

Мана пазбавіцца адзежы.

Аб гэтым сьніў прарочы сон,

Для часу міг – тысячагодзьдзе,

А праўда не заўжды ў народзе.

Сьпяшаешся хутчэй на Крыт?

Чаму руку ты ўзьняў на талент?

Пыл зайздрасьці няўжо мэнтален?

Не Герастрат і не бандыт,

І як Тантал ня краў амброзій,

Няўжо вініць “Мэтамарфозы”?

Чакаў на востраве Мінас,

Ёсьць для майстроў такіх работа,

Яшчэ далёка да палёта –

Наперадзе Ікара час.

Спачатку ты для Мінатаўра

Збудуеш лябірынты. Аўра

Твая і тут даецца ў знак:

Дзяўчат і хлопцаў для ахвяры

З Афінаў павязуць па парах

Для Мінатаўра. Будзе так

Пакуль Афіны не заб’юць пачвару,

І цела сынава – Ікара –

(За Тала расквітаўся лёс?)

Не праглынуць марскія хвалі...

Тады сябе, як сьмецьце, спаліш.

Па сьвеце попел твой Гефэст разьнёс.

Таму і ўзьніклі – не ў зямлі Аіда –

Твае нашчадкі – дэдаліды.

РАЗМОВА З СЯБРАМ АДНОСНА ФІЛЯЗОФІІ БЫЦЬЦЯ

Падобныя тваім развагі

Даўно няма куды складаць,

Бо ўсе забойствы, войны, жахі

Прысутнасьць мусяць праяўляць.

І як не вызначай ты дзеі,

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: