Вход/Регистрация
Сабака з залатым зубам
вернуться

Сауліч Уладзімір

Шрифт:

Лада. Хопіць крыўляцца. Гані валюту! Мяне пацаны ў кабаку чакаюць.

Маёр Козлікаў. Няма.

Лада. Кабялю на залаты зуб — ёсць, а роднай дачцэ паршывага чырвонца — не?

Маёр Козлікаў. Чэснае партыйнае — няма.

Лада. Яшчэ скажы — піянерскае.

Маёр Козлікаў. Клянуся пагонамі!

Лада (падыходзіць да маёра Козлікава). Клешні!

Маёр Козлікаў (не разумее). Якія клешні?

Лада. Рукі ўверх. Хэндэ хох. Ты што — дублены?

Маёр Козлікаў (падымае рукі). Ты, мля, зусім ужо…

Лада абследуе кішэні маёра Козлікава.

(Іранічна.) Ну, што? Набралася, як жаба гразі?

Лада (дастае з кішэні маёра Козлікава канверт, падымае яго над галавой). А гэта што?! Паглядзім, колькі табе на гэты раз адмачылі.

Маёр Козлікаў (мяняецца ў твары). Лада, дачка, аддай. Там няма ніякіх грошай.

Лада. Не трэба пець, баця!

Маёр Козлікаў спрабуе адабраць канверт, але, даганяючы Ладу, за нешта чапляецца і падае. Лада разрывае канверт. З яго выпадае паперка.

(Ускліквае.) О, баця, прагрэс. З табою ўжо разлічваюцца чэкамі. (Падымае паперку, чытае.) Каранат Каранатавіч Козлікаў — памёр… (Вялікія вочы.) Баця?

Маёр Козлікаў. Што «баця»?

Лада. Ты — мярцвяк?

Маёр Козлікаў. Я ж цябе прасіў не чапаць.

Лада. Не, ты — мярцвяк?

Маёр Козлікаў. Пакладзі дакумент на месца!

Лада. Не, ты ўсё-ткі скажы!

Маёр Козлікаў (злосна). Ну, мярцвяк! Што табе ад мяне яшчэ трэба?

Лада. Мярцвяк ёсць мярцвяк. У мерцвякоў валюты няма. Чао!

Маёр Козлікаў (крычыць). Стой!.. (Кідаецца ўслед.)

Расчыняюцца дзверы, і насустрач яму выходзіць чалавек у чорным.

Чалавек у чорным. Тут мярцвяк Козлікаў?

Маёр Козлікаў (механічна). Тут, а што?

Чалавек у чорным знікае за дзвярамі, і неўзабаве, разам з другім, уносяць у пакой труну.

Дзея другая

Абстаноўка тая ж. У пакоі — Кацярына Карпаўна, маёр Козлікаў і людзі з пахавальнага бюро. Пасярод пакоя — труна.

Маёр Козлікаў (паказвае на труну). Што гэта такое?

Чалавек у чорным. Труна.

Маёр Козлікаў. Я сам бачу, што труна. Для каго?

Чалавек у чорным. Для… (Глядзіць у паперку.) Для маёра Караната Каранатавіча Козлікава.

Маёр Козлікаў (разгублена). Але ж я не заказваў.

Чалавек у чорным. Вам і не трэба заказваць. Даволі таго, што сёння раніцою ў загсе выпісана даведка аб тым, што маёр Козлікаў памёр. Усе астатнія клопаты па яго пахаванні ўзяло на сябе наша кааператыўнае бюро.

Маёр Козлікаў (аглядае труну). Мля, якраз на мяне.

Чалавек у чорным (з гонарам). У нас на кожнага кліента сабраны дадзеныя яшчэ пры жыцці. Неўзабаве вам пададуць касцюм, тапачкі, вянкі. Прабіваецца месца на могілках, ля былога загадчыка гандлёвай базы Хапуковіча.

Маёр Козлікаў. Дазвольце спытаць, а чаму ля Хапуковіча?

Чалавек у чорным. Па-першае, нам стала вядома, што маёр Козлікаў і Хапуковіч былі закадычнымі сябрамі. Па-другое, мы заўсёды стараемся класці работнікаў міліцыі побач з работнікамі гандлю. Так сказаць, родныя душы.

Маёр Козлікаў. Ля Хапуковіча, гэтага злодзея, не хачу ляжаць.

Чалавек у чорным. Паверце мне: пакойнікам усё роўна. І пры чым тут вы?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: