Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

Ён праехаў далей і, затрымаўшыся на некалькі хвілін каля шыльды «Сталярная майстэрня», пасігналіў тры разы запар. У ваконцы з’явілася прыгожанькая ўсмешлівая мордачка Генрыха.

— Марцін у цябе?

Адказ ён ведаў наперад.

— Не, — азваўся Генрых. — Хіба ён яшчэ не вярнуўся? Ён жа адразу пайшоў дамоў.

— Не, не вярнуўся. Ты паедзеш з намі сёння ўвечары?

— Трэба ў мамы спытаць.

— Добра. Мы заедзем па цябе.

— Добра.

Заставалася толькі Больда. Альберт ехаў так павольна, што іншыя машыны ўвесь час абганялі яго, сярдзіта сігналячы. Не звяртаючы на іх увагі, ён звярнуў управа, аб’ехаў вакол царквы і спыніў машыну каля ўвахода ў рызніцу. Яго няма і ў Больды. Гэта відавочна. Але быццам нечая чужая воля прымусіла Альберта вылезці з машыны, каб самому ўпэўніцца ў тым. Media in Vita. Дзверы былі прычынены няшчыльна. Альберт піхнуў іх, прайшоў паўз рад акуратных шафаў, ад якіх, здавалася, веяла прахалодай. На кручку каля сутаны дзяка вісела цёмна-рудое паліто Больды. У левай кішэні, як заўсёды, — тэрмас з булёнам, у правай — скрутак з бутэрбродамі.

Альберт адчыніў дзверы рызніцы і ўвайшоў у царкву. Ён укленчыў перад алтаром і, шпарка падняўшыся, пайшоў па нефе, між радоў крэслаў. Раней ён прыходзіў сюды толькі да абедні, і зараз маўклівасць вялізнай пустой залы напалохала яго. Вакол усё было ціха. Спачатку Альберт убачыў вядро каля калоны і прыстаўленую да яе швабру і толькі потым заўважыў самую Больду. Яна выцірала пыл з гатычнага арнаменту спавядальні. Пачуўшы крокі, Больда павярнулася, падала нейкі незразумелы вокліч і пайшла яму насустрач. Каля лаўкі для прычасця яны сустрэліся, і па твары Больды Альберт зразумеў, як выглядае ён сам.

— Божа ж мой, — сказала яна, — што здарылася?

— Хлопчык да гэтага часу не вярнуўся са школы! Ён забягаў дадому, затым зноў пайшоў.

— I гэта ўсё?

— Усё.

Гучны голас Больды раздражняў Альберта, зрэшты, і яго ўласны голас гучаў мацней, чым звычайна, хоць ён, не заўважаючы таго, прыглушаў яго.

— Усё, — паўтарыў ён, — а табе гэтага мала?

Больда ўсміхнулася.

— Ды прыйдзе ён. Нічога з ім не здарыцца. Ён крыўдзіцца, бывае, калі нікога не застае дома. Прыйдзе, нікуды не падзенецца, — яна зноў усміхнулася, пахітала галавой: — Не вар’яцей!

Альберт здзівіўся: ён і не спадзяваўся, што Больда можа гаварыць гэтак лагодна і ласкава. А яны ж ужо сем гадоў жылі пад адным дахам. У гэты момант яна здалася яму амаль прыгожай. Упершыню ён заўважыў, якія ў яе тонкія, далікатныя рукі. Жоўтая суконная ануча ў яе руцэ была зусім яшчэ новая — на ёй захавалася нават фабрычная этыкетка — кавалачак паперы з сілуэтам ворана.

— Нікуды ён не падзенецца, — паўтарыла Больда, усміхаючыся, — супакойся.

— Ты думаеш? — спытаў ён.

— Менавіта. Не хвалюйся і едзь дадому. Ён хутка прыйдзе.

Ужо напаўадвярнуўшыся, Больда ўсміхнулася яму, падбадзёрваючы, і затым, не гледзячы больш на яго, пайшла назад да спавядальні.

— Калі ён тут аб’явіцца, зараз жа адпраў яго дадому, — сказаў Альберт.

Больда зноў павярнулася, хітнула галавой і пайшла далей.

Альберт зноў укленчыў перад алтаром і, зноў прайшоўшы праз рызніцу, выйшаў з царквы. Шукаць Марціна больш няма дзе. Ён павольна паехаў дадому тым жа шляхам, адчуваючы, як спакой вяртаецца да яго. Упэўненасць Больды падзейнічала на яго.

Бразгот паспеў тым часам зварыць каву і падсмажыць другі блінец.

— Палюбуйся, — сказаў ён, узяўшы газету, што ляжала на серванце, — вось ён.

Альберт адразу ж пазнаў Гезелера — гэта была ягоная смуглая фізіяномія прыгажунчыка.

— Так, — сказаў ён стомлена, — гэта ён.

14

Нэла не паспела яшчэ разлічыцца з шафёрам таксі, як заўважыла каля дзвярэй Крэдытнага банка Гезелера. Стройны элегантны малады чалавек між дзвюх бронзавых фігур, што стаялі як вартавыя па абодвух баках увахода. Злева — бронзавы фінансіст з партфелем, справа — муляр з кельняй. Здавалася, яны ўсміхаліся адзін аднаму халоднай бронзавай усмешкай, адвярнуўшыся ад вітража, што раздзяляў іх. Шкло падсвечвалася знутры неонавымі трубкамі і ў асобных мясцінах было амаль празрыстае. На гэтым фоне выразна выдзяляўся аблямаваны гірляндамі з кветак, каласоў, вагаў і колаў беласнежны надпіс: Крэдытны банк — выгадныя аперацыі. Літары ў словах «выгадныя аперацыі» былі ў тры разы большыя, чым у словах «Крэдытны банк». Гезелер стаяў між фінансістам і каменшчыкам, якраз пад словам выгадныя.

У той момант, калі Нэла паклала некалькі марак у падстаўленую далонь шафёра, Гезелер зірнуў на гадзіннік, і ёй раптоўна зрабілася нудна. Яе неадольна пацягнула дадому, да Марціна, Альберта, Глума, да маці і Больды. Марна спрабавала яна аднавіць былую нянавісць да Гезелера. Цяпер ён выклікаў у яе зусім іншае пачуццё, пакуль нязвыклае, халоднае і палохаючае — нуду.

Лабавое асвятленне — рэзкае прамое святло. Усё вакол выдавала плоскім. Няўмела расстаўленыя юпітэры былі накіраваны на нуднага маладога чалавека, які расхаджваў паміж бронзавым фінансістам ібронзавым мулярам, пад словам выгадныя.

— Ну дык як жа, дзяўчына, — спытаў шафёр, — вылазіць будзем або далей паедзем?

Яна ўсміхнулася шафёру, і незадаволены выраз быццам змыла з ягонага твару. Скарачэнне мускулаў твару — недарагі падарунак; але ён адразу ж выскачыў з машыны, пабег адчыняць ёй дзверцы, дастаў чамадан з багажніка.

А Гезелер там, каля ўвахода, зноў зірнуў на гадзіннік. Але, але, яна спазнілася ўжо на сем хвілін. Нэла заплюшчыла на імгненне вочы — яркае святло рэзала іх. Ёй не хацелася глядзець гэты фільм, які толькі што пачаўся, — нудны фільм, без паўтонаў, без настрою.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: