Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

— Не, гэта сын майго сябра, які загінуў на вайне.

Машына Альберта стаяла каля друкарскага склада.

Ён сеў у яе і, адчыніўшы знутры другія дзверцы, пасадзіў Бразгота каля сябе.

— Прабач, што я так спяшаюся. Дома ў нас будзе дастаткова часу — пагаворым.

Бразгот выняў з кішэні пачак цыгарэт, і яны закурылі раней, чым Альберт уключыў матор.

— Можа, гэта і не патрабуе шмат часу, — сказаў Бразгот.

Альберт не адказаў; ён прасігналіў, даў газу і выехаў з варот друкарні. Праязджаючы міма універмага, Альберт заўважыў, што прасценкі паміж вітрынамі паўсюль пакрыты чырвона-белымі плакатамі. На кожным з іх толькі адно слова, а ўсе разам яны паведамлялі: Да асенняга сезону — надзейна, выгадна!

— Скажу табе адразу, без вывертаў,— пачаў Бразгот, — гаворка пойдзе пра жанчыну, з якой ты жывеш.

Альберт уздыхнуў:

— Hi з кім я не жыву. Калі ты маеш на ўвазе Нэлу, дык я сапраўды жыву ў яе доме, але…

— Але ты не спіш з ёй?

— Не, не сплю…

Яны выехалі на вялікую ажыўленую плошчу. Бразгот замоўк — да майстэрства ваджэння аўтамабіля ён ставіўся з павагай — і загаварыў толькі пасля таго, як яны павярнулі на глухую вуліцу.

— Але ж яна табе не сястра?

— Не.

— I яна цябе зусім не цікавіць?

— Не.

— I ты даўно яе ведаеш?

Альберт адказаў не адразу, стараючыся ўспомніць, колькі гадоў ён на самай справе ведае Налу. Яму здавалася, што ён усё жыццё ведае яе. Яны праехалі па ажыўленай, шумнай вуліцы, перасеклі другую такую ж і нарэшце павярнулі ў пусты завулак.

— Пачакай, — сказаў ён, — я ведаю яе неймаверна даўно, нават адразу не ўцямлю, колькі гадоў.

Ён наддаў газу і, прагна зацягнуўшыся цыгарэтай, працягваў:

— Я пазнаёміўся з ёй летам трыццаць трэцяга года, мы елі марожанае ў кафэ, значыцца, я ведаю яе роўна дваццаць гадоў. У той час яна была зусім яшчэ дзяўчынка і заўзятая нацыстка: насіла карычневую куртку, форму саюза германскіх дзяўчат. Але пасля гаворкі з Раймундам яна скінула яе, ды так і пакінула валяцца на падлозе. Мы хутка выбілі гэтую дрэнь з яе галавы. Гэта было не так ужо і цяжка — яна ж недурная жанчына.

— Зараз ужо недалёка, — перабіў ён сам сябе, — я толькі заскочу на хвілінку ў магазін: трэба што-кольвечы купіць для хлапчука. Паабедаем у мяне: дома ўсё прыгатавана, толькі падагрэць. Пасля будзем піць каву. Да шасці я да тваіх паслуг, у шэсць я збіраўся паехаць за горад да панядзелка.

— Добра, — адказаў Бразгот, але Альберт адчуў, што Бразготу не цярпіцца больш падрабязна распытаць яго пра Нэлу.

— Між іншым, яе зараз няма дома, — сказаў ён.

— Я ведаю, — адазваўся Бразгот.

Альберт здзіўлена паглядзеў на яго, але змаўчаў.

— Ёй было дваццаць пяць, калі забілі мужа, яна чакала дзіця. Вось ужо восем гадоў я жыву ў яе доме і, мяркую, дастаткова добра ведаю яе.

— Ведаеш, мне ўсё роўна, якая яна, — сказаў Бразгот. — Ты можаш гаварыць пра яе што заўгодна, — я гатовы слухаць хоць цэлы дзень.

Альберт прытармазіў і адчыніў дзверцы. Абышоўшы вакол машыны, ён ўбачыў праз ветравое шкло твар Бразгота і спалохаўся: такі выраз твару бывае толькі ў безнадзейна закаханых. Бразгот таксама вылез з машыны.

— Колькі гадоў хлопчыку?

— Пайшоў адзінаццаты.

Яны спыніліся каля вітрыны пісчапапяровага магазіна, дзе сярод блакнотаў, паперы і паштовых вагаў былі выстаўлены і цацкі.

— Што б такое купіць адзінаццацігадоваму хлопчыку? — спытаў Бразгот. — Я нічога не разумею ў дзецях, ды, прызнацца, і не люблю іх.

— I я так думаў, пакуль не стукнула трыццаць. Я не любіў дзяцей і не ведаў, як з імі абыходзіцца, — сказаў Альберт.

Ён зайшоў у магазін. Бразгот ішоў за ім.

— Усё перамянілася з той пары, як я жыву ў адным доме з Марцінам.

Альберт замоўк, спалоханы, што Бразгот адчуе, з якой пяшчотай ён адносіцца да дзіцяці. Адсунуўшы ўбок кіпу газет на прылаўку, ён пачаў разглядваць карабок з пластылінам. Альберт вельмі любіў хлопчыка, і яму раптам зрабілася страшна ад прамільгнулай думкі, што Бразгот чаго добрага ажэніцца з Нэлай, і тады ён страціць Марціна.

Бразгот з адсутным выглядам перастаўляў з месца на месца завадныя аўтамабільчыкі. Не звяртаючы ўвагі на гаспадыню магазіна, якая тым часам выйшла з задняга пакоя, ён прамовіў:

— Я ніколі ў жыцці не раўнаваў, а цяпер вось разумею, што гэта такое!

— Ды табе, уласна, няма да каго раўнаваць.

Бразгот узяў ракетку для пінг-понга і націснуў пальцам на коркавы пласт, правяраючы яго пругкасць.

— Пінг-понг яму, мабыць, спадабаецца.

— Неблагая ідэя, — сказаў Альберт.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: