Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

— Ведаеш, хто піша на сцяне гэтае слова? — цверда прагаварыў ён, павярнуўшыся да Марціна. Леа. Цяпер я пераканаўся ў гэтым.

Цагляна-чырвоная морда, што пахне адэкалонам. Ён спявае нейкія дзіўныя песні на матыў царкоўных псалмоў. Словы не разабраць, але гэта ўжо, відаць, нешта непрыстойнае. Мама заўсёды злуецца і гаворыць: «Перастань, калі ласка».

Марцін не адказваў. Навошта? Усё роўна нічога не паправіш. Маўчаў і Генрых. Ён вырашыў адмовіцца ад назначавай паездкі за горад. Няма чаго хадзіць па тонкім лёдзе — так і глядзі, правалішся. Гэта пачуццё ніколі не пакідала яго нават у Бітэнхане — у дзядзькі Віля і маці Альберта, дзе яны гадзінамі гулялі ў футбол, і дзядзька Альберт таксама гуляў з імі, дзе яны лавілі рыбу, хадзілі праз даліну Брэра да плаціны. Ярка свеціць сонца, ніякага клопату, што яшчэ, здаецца, трэба? А на душы неспакойна, прадчуванне нечага непазбежнага, што парушыць гэтую радасць. Пасля Вялікадня Марцін скончыць пачатковую школу і паступіць у гімназію. Ён баяўся нават думаць пра гэта. Вільма мармытала нешта ў сне, на падлозе засталіся параскіданыя цацкі і раскрытая хрэстаматыя. Святы Марцін на вараным кані мчыць праз завею. Залатым мячом ён рассякае свой плашч напалам, каб палову аддаць жабраку, — жабрак вельмі мізэрны: голы, кашчавы дзед сярод снежных гурбаў.

— Паслухай, табе трэба ісці,— сказаў Генрых. — Дзядзька Альберт проста з глузду з’едзе.

Марцін не адказаў, ён задрамаў. Стомлены і галодны, ён усё ж не хацеў ісці дадому. I не таму, што баіцца Альберта, а таму, што сам дзейнічаў па-свінску, і яму было сорамна.

— Эх ты, — сказаў Генрых. Цяпер ён гаварыў і не важнічаў, як звычайна ў такіх выпадках, а толькі ціха і сумна. — Дрэнь ты! Калі б я меў такога дзядзьку, як Альберт…

Голас яго задрыжаў, і ён змоўк, з цяжкасцю стрымліваючы слёзы. Быў бы Альберт ягоным дзядзькам… Вось адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць Альберт у форме кандуктара. Яго лёгка можна ўявіць у гэтай форме. I ён надзяляе Альберта, акрамя ўласцівых яму вартасцей, усімі прывабнымі рысамі Герта і Карла. Мабыць, ён бы не пасаромеўся сказаць «дзярмо» — слова, што засталося ў спадчыну ад Герта. Гэтае слова не зусім да твару дзядзьку Альберту, але ў ягоных вуснах яно гучала б лагодна, без злосці.

Зрабілася зусім ціха. Толькі недзе высока гудзеў самалёт, які цягнуў за сабой па небе свой доўгі шлейф:

«Ці гатовы ты да ўсяго?» — і раптам зноў заспявала фрау Барусяк. Яна спявала сваю любімую песню. Працяжная мелодыя, поўная пяшчотнага суму: «Не пакінь нас, Дзева прасвятая». Голас сцякаў зверху павольна, кропля за кропляй, як густы духмяны мёд.

Дабрадзейная гераіня, — яна адмовілася ад пенсіі, каб жыць па законе. Пышная бялявая прыгажуня знайшла нарэшце ціхую прыстань. Заўсёды ў яе кішэні цукеркі, мядовыя карамелькі для дзетак. «Не пакінь нас у юдолі смутку», — спявала яна. А на вуліцы па-ранейшаму было ціха, толькі недзе зусім далёка гудзеў самалёт.

— У панядзелак мы ўсё ж пойдзем у кіно, як дамовіліся, — не расплюшчваючы вачэй, сказаў Марцін, — калі тваю маму не адпусцяць з работы, Больда пасядзіць з дзяўчынкай.

— Добра, — адказаў Генрых, — мы ж з табой дамовіліся.

Ён усё хацеў сказаць, што не паедзе за горад, але ніяк не мог рашыцца. Вельмі ўжо хораша было ў Бітэнхане, хоць ён і ведаў, што будзе там бянтэжыцца, чаго дома з ім ніколі не здаралася. Але там, у трэцім незразумелым свеце, Генрых заўсёды бянтэжыўся. Школа і дом суіснавалі неяк разам. Нават царква пакуль што магла суіснаваць з дамашнім светам. Ён жа яшчэ не зрабіўся распусным, не здзейсніў нічога бессаромнага. Хоць ён бянтэжыўся і ў царкве, але гэтая збянтэжанасць была іншай, гэта было цвёрдае разуменне, што тут-то, мабыць, дабром справа не скончыцца. Надта многія рэчы схаваныя ўглыбіні, і толькі вельмі нямногае застаецца на паверхні.

«У юдолі смутку» — лепей не скажаш. Добра спявае фрау Барусяк.

— У «Атпрыум» ісці няварта, — сказаў Марцін, карціна там нейкая дурацкая.

— Як хочаш.

— А што ідзе ў «Монтэ Карла»?

— Туды зараз не трапіш, — адказаў Генрых, дзяцей да шаснаццаці гадоў не пускаюць.

Напаўраспранутая прыгажуня, пышная і бялявая — ні даць ні ўзяць фрау Барусяк у начной кашулі. Смуглы, падазронага выгляду бамбіза надта ўжо палка абдымае яе. Над парачкай надпіс: Сцеражыцеся бландзінак, а пад грудзямі ў яе прыклеена чырвоная палоска, быццам пелька накінута на прыгажуню і яе смуглага бамбізу — дзеці да 16 гадоў на сеансы не дапускаюцца.

— Тады ў «Бакача»!

— Пабачым, у пякарні вісіць зводная афіша.

Нішто не нарушала цішыні, толькі сцены дома дрыжалі разам з маставой, па якой бясконцым цугам ішлі машыны. А калі міма праязджаў цяжкі грузавік або аўтобус — тут хадзіў трыццаць чацвёрты, — ціхенька брынчала аконнае шкло. «У юдолі смутку», — спявала фрау Барусяк.

— Ну, зараз бяжы дадому, — сказаў Генрых, — не будзь такім гадам.

Марцін і сам разумеў, што вінаваты. На душы ў яго кошкі шкрэблі. Да таго ж ён страшэнна стаміўся. Не адказваючы, не расплюшчваючы вачэй, сядзеў ён нерухома каля сцяны.

— Я зараз зайду па маму ў пякарню. Пойдзем разам, калі ўжо не хочаш ісці дадому. Заадно пабачым, што ідзе ў «Бакача».

— А Вільма? Яна ж заснула!

— Пабудзі яе, не то вечарам яе не ўложыш спаць.

Марцін адкрыў вочы. Святы Марцін у хрэстаматыі ўсё яшчэ скакаў стрымгалоў праз вецер і снег. Бліснуў залаты меч; яшчэ імгненне, і ён рассячэ плашч папалам.

«Прыйдзі, не пакінь нас у бядзе», — спявала фрау Барусяк.

Генрых ведаў, што Леа ні ў якім разе не дасць грошай. Але ён усё роўна падсуне яму проста пад нос свае разлікі. Як прыемна будзе адпомсціць Леа за той выпадак з «крадзяжом». З Леа належыць яшчэ па дваццаць марак у месяц, ды дзесяць Генрых спадзяваўся зэканоміць. Калі плаціць урачу штомесяц па трыццаць марак, ён згодзіцца лячыць маму. Але застаецца яшчэ задатак у трыста марак. Куча грошай, непрыступная вяршыня. Тут хіба толькі цуд дапаможа. Тады няхай здарыцца цуд. Ён павінен здарыцца! Бо мама плача з-за гэтых зубоў. Леа, зразумела, і пфеніга лішняга не дасць. Будзе скандал. Ну і няхай! Калі ўжо няма іншага бацькі, то хай хоць дзядзька будзе іншы. Любы дзядзька лепшы, чым Леа.

— Будзі Вільму, трэба ісці.

Марцін асцярожна раскатурхаў дзяўчынку. Вільма прачнулася.

— Да мамы, — ціха сказаў Марцін, — хочаш да мамы?

— А ты дамоў не пойдзеш? — сказаў Генрых. — Не будзь жа такой свіннёй!

— Ды адчапіся ты ад мяне, — адмахнуўся Марцін.

Што яму рабіць дома! Маці наехала, Больда мые падлогу ў царкве, а дзядзька Альберт, — так яму і трэба, — хай пахвалюецца. Ён жа заўсёды хвалюецца, калі Марцін у час не прыходзіць дадому. Лепшыя за ўсіх у доме, што ні кажы, Больда і Глум. Трэба абавязкова ім нешта падарыць: Глуму — алейныя фарбы, а Больдзе — новы малітоўнік у чырвоным скураным пераплёце і сінюю каленкоравую папку, каб было ёй куды складваць свае кінапраграмы. Маці нічога не варта дарыць, і Альберту таксама: запісачнік няшчасны! Таксама, як і мама, начаў тройчы падкрэсліваць гэтыя злашчасныя словы: «не мог», «павінен быць», «нельга было».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: