Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

— Толькі пацалаваць цябе, толькі раз…

— Добра, але не сёння, — сказала яна, — запалі святло.

— Сёння ўвечары, — нясмела папрасіў ён.

— Добра, — стомлена сказала яна, — цяпер запалі святло.

Ён кінуўся да выключальніка. Зноў успыхнула святло. Сонечныя плямы на столі згаслі. Шэрыя і чорныя цені таргануліся, са змроку выплылі знаёмыя колеры — зачырванелі вішні на блюдзе, на паліцы бліснулі густой жаўцізной лімоны.

— Значыцца, дамовіліся, — сёння вечарам у дзесяць у кафэ на паплаўку.

…Параходы на рацэ свецяцца гірляндамі рознакаляровых ліхтарыкаў. З берага чуваць спевы, смех, гукі банджо; гурты хлопцаў і дзяўчат запоўнілі парк на набярэжнай. Знаёмыя мелодыі Гары Лайма гучаць ў зеленаватым паўзмроку алей. Марожанае ў высокіх сярэбраных келіхах, проста з лёду, з вішнямі і ўзбітымі вяршкамі.

— Добра, — сказала яна, — я буду там у дзевяць.

— Любая ты мая!

Яны зноў узяліся за работу. Кандытар наразаў пясочныя каржы ромбікамі, яна малявала на іх шакаладныя карцінкі, гірлянды ліхтарыкаў, дрэвы, столікі пад навесам, келіхі з марожаным.

…Наверсе нават ванная ёсць! Чыстая, абкладзеная ружовай кафляй. Гарэлка зроблена па-новаму — запальнік гарыць заўсёды, запалак не трэба. Зімой там заўсёды цёпла. А зубы… трынаццаць навюсенькіх бялюткіх зубоў.

Вішнёвы торт быў гатовы. Яна начала ўпрыгожваць ананасны святочны торт, які замовілі да дня нараджэння нейкага Гуго Андэрмана. Кандытар падаў ёй шпрыц з крэмам, нахіліўся і пацалаваў яе руку каля локця… Яна адпіхнула яго, дакорліва пахітала галавой і пачала асцярожна выводзіць на торце крэмам лічбу «50», увітую лаўрамі і гірляндамі кветак. Зверху ў рамцы з вішань з’явіўся белы надпіс — Гу-го, — а па краях торта — кветкавы арнамент. На пясочным цесце чаргаваліся яркія кветкі: ружа — цюльпан — рамонак — ружа — цюльпан.

— Чароўна! — усклікнуў кандытар.

Ён занёс гатовы торт наверх у магазін. Яна чула, як ён смеючыся гаварыў нешта жонцы. Затым бразнула касавая машына, і амазонка сказала: «Нясі больш гэтакіх — іх проста з рук ірвуць». Кандытар вярнуўся, усміхаючыся, пачаў наразаць ромбамі каржы і падсоўваць іх ёй. Зверху з кандытарскай чуцен быў няясны гул, званкі, і час ад часу чуўся голас амазонкі, якая гучна, нараспеў гаварыла пакупнікам «да пабачэння».

Ляснула чыгунная брамка, пачуўся галасок маленькай Вільмы, якая радасна крычала: «Цукар! Цукар!»

Яна кінула пэндзаль і выбегла ў цемнаватыя сені. Там стаялі мяхі з мукой, карабкі для тортаў, ручная цялежка. Яна падхапіла дзяўчынку на рукі і расцалавала яе, усунула ёй у роцік марцыпанавую цукерачку. Але Вільма вырвалася з рук, падбегла да кандытара і закрычала: «Тата!» Ніколі яшчэ яна не называла яго так. Кандытар падняў дзяўчынку, пацалаваў яе і пачаў кружыцца з ёю па пякарні.

А ў квадраце дзвярэй з’явіўся бледны прыгожанькі тварык Генрыха, нахмураны і сур’ёзны. Але вось ён нерашуча ўсміхнуўся і адразу ж зрабіўся падобны на бацьку: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель.

— Чаго ж ты плачаш? — спытаў кандытар, які падышоў да яе ззаду з гарой пячэння ў руках.

— Я плачу… ты не разумееш? — праз слёзы прамовіла яна.

Ён пакорліва кіўнуў, падышоў да хлопчыка і, узяўшы яго за руку, прыхінуў да сябе.

— Цяпер усё будзе па-іншаму! — сказаў ён.

— Не ведаю, магчыма, — азвалася яна.

17

Нэла ўздрыгнула і зірнула на дзяўчынку, якая запаволенымі крокамі нерашуча набліжалася да басейна.

Нэла спынілася каля ўвахода ў летні басейн. Дзверы былі запёртыя. Яна глянула на чорную грыфельную дошку, на якой крэйдай запісвалі тэмпературу вады: апошні запіс быў трохдзённай даўнасці: 12.IX — 15°.

Нэла пастукалася, але ніхто не адказаў, хоць з-за дзвярэй даносіліся мужчынскія галасы. Яна прайшла ўздоўж доўгага раду кабін, пераступіла праз невысокую агароджу з гнутых прутоў і спынілася ў ценю, каля крайняй кабіны. Служыцель сядзеў на сваім месцы, на зашклёнай верандзе перад басейнам, і назіраў, як двое рабочых рамантуюць рашотчаты драўляны насціл у душавых. Яны якраз выцягвалі абцугамі ржавыя цвікі з трухлявага вільготнага дрэва. На цэментавых прыступках, што вялі да веранды, ляжалі свежаабструганыя планкі. Служыцель складваў у чамадан увесь свой няхітры скарб: банкі з крэмам для твару, флаконы з арэхавым алеем для роўнага загару, надзіманых звяроў, рознакаляровыя мячы для воднага пола і гумовыя шапачкі. Кожную шапачку ён складваў удвая і загортваў у цэлафан. На падлозе былі звалены ў груд коркавыя паясы. Служыцель быў падобны на старога настаўніка гімнастыкі. Позірк у яго быў сумны, як у малпы. Ды і рухаўся ён вяла, нерашуча, быццам стомленая старая малпа, якая раптам зразумела, што яе звычайны занятак не мае ніякага сэнсу. Некалькі банак з крэмам вываліліся ў яго з рук і пакаціліся па падлозе. Служыцель пастаяў з хвіліну ў нерашучасці, затым усё ж сагнуўся і пачаў падбіраць іх. Лысіна яго паблісквала каля самага краю стала, раз-пораз знікала, пакуль ён, нарэшце, не выпрастаўся, трымаючы банкі ў руках. Рабочыя ў душавой устаўлялі новыя планкі ў насціл і прывінчвалі іх доўгімі шурупамі. Шурупы адлівалі цьмянай сталёвай сінечай. Ад старых планак, якія валяліся на зямлі, патыхала гніллю.

Вада ў басейне была светла-зялёная, ясна свяціла сонца. Нэла выйшла з кабіны і ўбачыла, як служыцель спалохана ўздрыгнуў. Але затым ён усміхнуўся і расчыніў акно на верандзе. Яна падышла бліжэй. Служыцель толькі таго і чакаў. Не даючы сказаць ёй хоць слова, ён з усмешкай пахітаў галавой:

— Няварта, дальбог няварта! Вада вельмі халодная!

— А колькі сёння градусаў?

— Не ведаю, — ён махнуў рукой. — Я ўжо і мераць перастаў, усё роўна ніхто не ходзіць.

— Ведаеце, я ўсё ж рызыкну, — сказала Нэла, — зрабіце ласку, змерайце тэмпературу вады…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: