Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

Дрыжачымі рукамі кандытар рэзаў хрусткія пясочныя каржы, толькі што знятыя з бляхі. Яна брала ў яго з-пад рук жоўтыя ромбікі, упрыгожвала іх шакаладнымі ўзорамі і малюнкамі. Затым ён намазваў іх крэмам унутры і напластоўваў на іншыя ромбікі.

Яна малявала на іх хаткі з дымячымі камінамі, вокны з акяніцамі, садок, абнесены плотам.

— Цудоўна! — усклікнуў кандытар, і вочы яго зноў заблішчалі.

Новы малюнак — карункавыя фіранкі, антэна на даху, на тэлеграфным дроце сядзяць вераб’і, а наверсе ў аблоках — самалёт.

— Ды ты проста мастачка!

За пакой ён з яе дорага не возьме. А можа, і зусім нічога. У калідоры — маленькая каморка, заваленая ўсялякай непатрэбшчынай: пачкі з-пад пячэння, бутафорыя, рэкламныя лялькі з пап’е-машэ: блакітны кухаронак з сухарыкам на падносе і серабрысты кот, што ліжа какаву. На падлозе параскіданыя парваныя мяхі, бляшанкі з-пад карамелі. Можа, ён дазволіць прыбраць усё гэта і пасяліць там хлопчыка? Яна вымые малюпасенькае акенца, павесіць прыгожую фіранку, адтуль таксама бачны Рэйн і парк на набярэжнай.

Кандытар зноў замармытаў, усхліпваючы і не адрываючы вуснаў ад яе рукі. Адно толькі кепска — ён хоча дзяцей, нудзіцца без іх, а з яе і сваіх хапае. Бо ён нябось развядзе цэлы дзіцячы садок у кветніку на даху. Якія ўжо ад яго дзеці: чахлыя заморкі. Але рукі ў іх, як у яго, будуць вялікія, белыя, з доўгімі тонкімі пальцамі. Гады праз тры яна ўладкуе Генрыха вучнем у пякарню. Вільма ўявіла сабе, як сын прыходзіць з «працы», стомлены, увесь у муцэ. А раніцай з вялікім кошам ён паедзе развозіць хлеб пакупнікам… Вось ён злазіць з веласіпеда, прысланяе да дзвярэй вілы папяровы пакет са свежымі падрумяненымі булачкамі або кладзе іх на лік у зрэбны мяшэчак, што вісіць на сцяне…

Кандытар узяў пясочны корж, паклаў яго перад сабой на чысты ліст паперы і намазаў густым пластам заварнога крэма; затым зверху паклаў другі ромбік, які яна ўжо ўпрыгожыла шакаладнымі ўзорамі.

Ён падсунуў да святла гатовае пірожнае і ўсклікнуў:

— У цябе прападае сапраўдны талент!

…Яна паставіць сабе новыя зубы. Трынаццаць бялюткіх фарфоравых зубоў, якія не будуць хістацца.

— Я гаварыў з жонкай, — ціха сказаў кандытар. — Яна нічога не мае супраць таго, каб ты пасялілася ў нас наверсе.

— А дзеці як жа?

— Яна не вельмі любіць дзяцей, гэта праўда! Ну нічога, неяк прывыкне!

Амазонка ў рудой вельветавай куртцы. Халодная ўсмешка і нязменная песенька пра адважнага маленькага барабаншчыка, які ішоў наперадзе. Яна сапраўды не пярэчыла гэтаму — разлік яе быў зусім нескладаны: няхай жыве ў іх гэтая лялька, плаціць ёй многа не трэба, яна атрымлівае пенсію. Жыллём і харчаваннем хай карыстаецца бясплатна, і калі ёй пакласці яшчэ невялікае жалаванне, яна згодзіцца рабіць і ў пякарні, і на кухні.

А сама амазонка раз і назаўсёды пазбавіцца дамаганняў мужа. Ён ужо неаднойчы пагражаў ёй разводам: адмаўленне ад выканання шлюбных абавязкаў — для суда гэта цалкам дастаткова. Зрэшты, яна толькі пагардліва ўсміхалася ў адказ. Дом належаў ёй, яму — толькі пякарня, а кандытар ён цудоўны, пра развод няма чаго і думаць.

— Навошта гэтыя размовы. Хай застаецца ўсё па-ранейшаму. Я ж даю табе поўную свабоду.

Праўда, калі гэтая лялечка пераедзе да іх — манастырскія заказы адпадаюць. Хлеб і пірожныя да ўрачыстых трапез будзе пастаўляць іншы кандытар. Але невялікая страта: у гэтай лялечкі залатыя рукі. Яе шакаладныя малюнкі проста чароўныя. Прыплаты яна не патрабуе, працуе хутка, лёгка. Дзеці з-за гэтых пірожных проста пабіцца гатовы. Зразумела: тут табе і ласунак, і кніжкі з малюнкамі, і ўсё за адну цану.

— Цяпер у нас развязаныя рукі,— сказаў кандытар. Гэтым разам ён не дакрануўся да яе, але зялёныя агеньчыкі ў ягоных вачах загарэліся і без «кантакту».

…На даху можна загараць; цёмныя акуляры, шэз-лонг. А надвячоркам — на пляж. Добра! Быццам сон на яве. Заглыбленая ў мары, яна бяссільна апусціла руку з пэндзлем. Раптоўна патухла святло. У падвале зрабілася цёмна. Толькі над галавой, на зашклёных люках блішчалі два яркія сонечныя блікі, быццам круглыя празрыста-залатыя плафоны, прывінчаныя да столі. Унізе ўсё было ахінута шэрай імглой, усё расплывалася ў цьмяных ценях. Кандытар стаяў каля выключальніка, якраз пад сонечным промнем, што гуляў на шкле люка. Шэры брызентавы нагруднік, шэры твар з бліскучымі, як зялёныя светлякі, вачамі. Зялёныя светлякі павольна набліжаліся да яе, яны ўжо зусім блізка.

— Запалі святло! — сказала яна.

Ён падышоў да яе ўшчыльную. Яна бачыла цяпер яго азызлы, нясвежы твар і худыя моцныя ногі.

— Запалі святло, — паўтарыла яна, — па мяне сынок павінен сёння зайсці.

Ён не крануўся з месца.

— Я пераеду да цябе, — сказала яна, — але зараз запалі святло.

— Я толькі пацалую цябе, — сказаў ён молячым голасам, — шчасце маё, любыя рукі мае… толькі адзін пацалунак…

I кандытар схіліў галаву і зноў замармытаў свае незразумелыя вершы, нейкія абрыўкі слоў, скажоная да непазнавальнасці песня любові.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: