Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

Але і далей па дарозе Нэла нідзе не заўважыла машыны Альберта. Пасля за акном аўтобуса пацягнуліся гарадскія ўскраіны, і яшчэ раз бадзёра пратрубіў механічны паштовы ражок…

…Зноў рэха мінулага замармытала недзе паблізу:…юрэр…арод…адзіма. Абезгалоўленая мана абрынулася на яе як праклён. Здавалася, з той пары прайшло ўжо тысячу год. Цэлыя пакаленні, што пакланяліся гэтым ідалам, даўно стлелі ў зямлі. Тры словы, усяго толькі тры скажоныя словы, але ў ахвяру ім прынесены мільёны людзей, спаленых, растаптаных, расстраляных, задушаных у газавых камерах…

Віла Надольтэ выплюнула ў апусцелую алею новую порцыю спаржы. Пяць аднолькавых сцяблінак, белых і тонкіх, — гэта замыкаючыя святочнае шэсце запасныя гульцы. Яны абышлі царкву і як па камандзе павярнулі налева, перасеклі вуліцу і зніклі ў варотах парку.

Хораша бывае заехаць у госці да патэра Віліброрда, зноў пачуць ягоны прыемны голас, які ўсё тлумачыць, супакойвае, закалыхвае, голас, які навявае старый сны. Шурбігель — і той, бывае, супакойвае. Ён, як паслужлівы цырульнік, паставіць цёплы кампрэс, зробіць супакальяны масаж, адным словам, ашчаслівіць. Прыемна, ці не так? Што ж, ва ўсякім выпадку прыемней, чым слухаць занудлівыя спевы манашак у манастыры. Яны спяваюць, не адводзячы вачэй ад распяцця. Добра ім маліцца: Альберт уладкуе ўсе свецкія мітуслівыя справы — праверыць справаздачу, складзе каштарысы. Удзячныя манашкі частуюць яго кавай з манастырскім тортам, дасылаюць чуллівыя падарункі да святаў; кветкі з манастырскага саду, фарбаваныя яйкі на Вялікдзень, анісавыя коржыкі да Каляд. А самі ўсё моляцца, моляцца. У капліцы паўзмрок, духата, на блакітных фіранках чорны цень ад аконнай рашоткі.

Не, ёй рашуча не ўдаецца пераканаць сябе ў тым, што гутарка з Вілібрордам прыемная. Страшна ўявіць сабе, што давядзецца некалі зноў слухаць Шурбігеля. Разышоўся ўтульны паўзмрок дамскага салона, і ў рэзкім святле юпітэраў з'явілася фізіяномія Гезелера. Яны ўсе аднаго крою — гэтыя малойчыкі «не без здольнасцяў», быццам пінжакі з магазіна гатовага адзення: знасіўся адзін — не бяды, заўсёды можна купіць іншы. Вось яны якія — за бойцы! У іх няма нічога жахлівага, такія не прысняцца ў начным кашмары, і для добрага фільма яны таксама не прыдатныя. Месца іх — у кепскіх рэкламных фільмах, знятых пры няўмелым «лабавым» асвятленні. Так яны і скачуць з адной кінарэкламы ў іншую, гэтыя жарэбчыкі за рулём.

I зноў яна пачула рэха. Сцены капліцы не прапусцілі ілжывых слоў, адсеклі ў іх пачатковыя літары і выкінулі абезгалоўленыя вон.

У апусцелай алеі з’явіўся бялявы хлапчук на самакаце. Чырвоны самакат мільгацеў паміж дрэў. Запасы спаржы, відаць, скончыліся.

У дзверы пастукаліся, і Нэла, уздрыгнуўшы, машынальна сказала:

— Заходзьце!

Калі яна ўбачыла твар Бразгота, яна адразу зразумела, што зараз здарыцца. Смяротная туга налажыла пячатку на гэты твар, як некалі на твар Шэрбрудэра. Ён, як люстэрка, адбіваў яе ўсемагутную ўсмешку.

— Так, так, заходзьце, — паўтарыла яна.

— Бразгот, — прадставіўся той, што зайшоў,— я чакаў Альберта ў садзе.

Нэла ўспомніла, што недзе ўжо сустракала яго.

— Мы, здаецца, знаёмыя? — сказала яна.

— Так. Помніце прагулку за горадам летам?

Ён падышоў да яе.

— Ах, так, праўда, — сказала яна.

Ён падышоў да яе амаль ушчыльную. Смяротная туга на ягоным твары праступіла яшчэ больш выразна. Яе ўсмешка забіла яго напавал.

— Адно ваша слова, і я прыкончу Гезелера!

— Сапраўды?

— Заб’ю на месцы!

— Забіваць Гезелера, — сказала яна, — дальбог няварта.

Чаму гэтыя адчайныя людзі так кепска голяцца? Ягоная калючая шчэць падрапала ёй шыю. Ёй не хацелася расчароўваць яго, але яна не магла стрымаць слёз. Ён прыціснуў яе да сябе, пачаў цалаваць. Яны ўсё бліжэй пасоўваліся да ложка, і Нэла, спрабуючы за нешта ўтрымацца, закранула кнопку вентылятара. Мякка зашлёпалі гумавыя лопасці, якія заглушылі дзіўныя, глухія ўсхліпы Бразгота. У яе прамільгнула думка: «Як хлапчук з дзяўчом у закінутым гаражы, што спрабуюць пазбавіцца страху і смяротнай тугі, але ніколі не называюць гэта каханнем».

— Пакіньце мяне, прашу вас! — сказала яна.

— Мы сустрэнемся яшчэ? — запытаў ён рыдаючым голасам.

— Добра, добра, але толькі пасля, а зараз ідзіце. Яна заплюшчыла вочы, пачула гукі, якія аддаляліся, і навобмацак выключыла вентылятар. Але цішыня была невыноснай, і яна зноў уключыла яго. Пах Бразгота быццам прыляпіўся да яе шчакі: саланаваты пах поту, змешаны з вінным і табачным перагарам.

I бракаваную прадукцыю фабрык стандартных салдацкіх удоў можна, аказваецца, скарыстаць; ёй, напрыклад, суджана пазбавіць смяротнай тугі роспачнага няголенага валацугу.

Да дома пад’ехала машына. Яна пачула голас Марціна, і ніколі яшчэ ён не здаваўся ёй такім моцным і чужым. Яна чула, як Марцін з усіх ног кінуўся ў пакой Альберта. Пачуўся смех Больды, голас Бразгота і Альберта, І, нарэшце, яна яўна пачула, як Бразгот сказаў: «Нэла, фрау Бах, ужо дома». Яна не сумнявалася, што і без гэтых слоў, па выразу ягонага твару, Альберт гэта адразу зразумеў.

Пасля яны пачалі правяраць мячыкі для пінг-понга.

Яна чула за сцяной цоканне цэлулоідных мячыкаў, якія стукалі аб падлогу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: