Вход/Регистрация
Дзве душы
вернуться

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Дык ты, Валя, думаеш, што і я з мужыкоў, так? Ты хацеў спытацца ў мяне?

Хлопчык пачырванеў і ўтупіў вочы.

— Я не ведаю, — шапарнуў ён.

А Мікола Мартынавіч не прыехаў, і матка з Аляю зрабілі на другі дзень невялічкую вечарынку.

Пры сустрэчы, паміж слоў, запрасілі Абдзіраловіча, але ён пасля вячэры забавіўся ў лазарэце. У страўні да яго падсеў вайсковы чыноўнік, вядомы латышскі актор-мастак, хворы на сухоты, звычайна не гаварлівы надта чалавек. Ён пачаў распытавацца аб учорашнім сходзе беларусаў, запрасіў прапаршчыка да сябе ў палату, частаваў кавуном і вінаградам і даткнуўся яго палітычных паглядаў.

— Вы з пэўнасцю спачуваеце бальшавікам? — спытаўся ён.

— Не, — адказаў Абдзіраловіч па шчырасці, — мне не ймецца веры ў магчымасць існавання самастойнай улады радаў нашага пралетарыяту і наагул камуністычнага ладу жыцця. Гэта пакуль утопія.

У таго пайшлі на правай шчацэ плямкі, і ён раптам змяніў голас.

— А, та-а-ак, — працягнуў ён, — значыцца, я вас не добра разумеў. Мне пераказвалі, з прыгоды вашага выступу на сходзе, зусім што іншае. Значыцца, вы за хаўрус з такімі ягамосцямі, як нашае сіяцельства, каторае, колькі мне ведама, не дужа, аднак, шануе вашую асобу і не адмовіцца, бадай, падставіць вам ножку хаця б у інтымных справах.

Латыш нерваваўся. Абдзіраловіча кальнула.

— Гэта другое пытанне… Але палітыку ўрада ў цяперашнім складзе я лічу справядлівай і буду, у разе патрэбы, бараніць яе так, як належыцца салдату, і проці ўсякага ворага.

— А, так-а-ак… — ізноў працягнуў той і насілу, а наўмысля ўсміхнуўся, — ну, ведама, проці ўсякага ворага… Балазе ў радах гэтых ворагаў няма роднага або блізкага чалавека. Балазе й самі ж вы, мяркуючы, так сказаць, па адзнаках звонку, — белая костка.

Каб не пасварыцца, Абдзіраловіч хацеў ужо ўцячы ад сухотніка; добра — пастукалі.

— Зробце ласку! — крыкнуў латыш. Адчыніліся дзверы, і дзяўчына-казачка, дагляданніца хворых, падала прапаршчыку сэкрэтку.

— Вам пасланец пісулечку прынёс, — ласкава прамовіла і прыхільна паглядзела яна.

«Ігналік! Прыходзьце зараз. Чакаю. Аля.» — з радасным тамаваннем у сэрцы прачытаў ён і пачуў ізноў прыязнасць да раздражнёнага актора і трошку нейкую вінаватасць перад ім.

— Даруйце, як ласка. Прашу прабачэння… пайду, — з яснеючай усмешкай жмаў ён яго руку.

— Так, так… нічога. Не марнуйце часу: вам, здаецца, некалі, — безуважна і сцюдзёна адказаў хворы.

Абдзіраловіч ляцеў на крыллі да Макасеяў, аднак жа спазніўся.

Тут ужо было многа каго, у той лічбе і князь.

Ён сядзеў з гаспадыняй каля самавара і з паважным выглядам аб нечым гаманіў з ёю.

Прапаршчык Кунст іграў на гітары. Аля і дзве малыя сястрычкі вярцеліся ў вальцу з афіцэрамі.

Пакуль Абдзіраловіч падайшоў да столу, князь паспеў адысці ў вугол, дзе быццам надта зацікавіўся нейкаю гравюраю.

Гаспадыня сянні высакасэрдна падставіла Абдзіраловічу руку і не сустрэла паўсёднымі жартамі, як ён дружыць з Алечкаю, і запрашаннямі «пачаставацца».

Толькі Аля, як скончыўся танец, угледзеўшы, скоранька падбегла да яго. Чорныя вочкі блішчэлі і казалі тое, што толькі ён і яна разумелі. Дзяўчынка з пяшчотаю шлёпала яго па руцэ, кажучы: «Нядобры, нядобры! Няможна так пазніцца. Мы з мамаю ўчора бачылі вас у Пяцігорску два разы, а вы ніводнага разу не мелі ласкі заўважыць нас. Спачатку вы ехалі ў трамваі. Потым ішлі з нейкімі „таварышамі“… Мама вельмі здзівілася. А мне ўсё роўна, толькі няможна было падысці — шкода»… — І потым дадала, заглядаючы знізу ў глыб яго вачэй: — Сэкрэтачку атрымалі?

— Ага, — адказаў ён нутраным, з дрыжачымі ноткамі голаеам і глядзеў на чорна-бліскучыя, курчавыя пасмачкі, і незвычайна ясна зразумеў, якая ж дзяўчына яму блізкая і як яна люба яму.

Князь рана пайшоў; ён гэта прыкмеціў.

Матка Алі быццам і не змяніла ласку, хоць і была якаясь ўжо не ранейшая.

Абдзіраловіч прагуляў вечар шчасліва і як ніколі. Скакаў з дзяўчынкамі, Алінымі сястрычкамі, сыграў для ўсіх штосьці на гітары з асаблівым мастацкім захапленнем; астаўся з Алечкаю на балконе, глядзеў на ясныя зорачкі на далёкім небе за чорнаю спячаю аграмадзінаю Бештаў. Апавядаў некалькі падзей з свайго жыцця; намаляваў ёй абраз свайго дзяцінства і маленства; развіваў планы на будучыню.

Яна, далікатненькая і кволая, са збялелым у цямноце тварыкам, з любасцю слухала яго, паклаўшы яму на плечы свае рукі.

Спачатку матка прыслала сястру з хвусткаю, а потым — каб гукнуць іх у пакоі, каб не застудзіліся.

VI

І пачаліся дні балючай рэўнасці, адчаю і смяротнай тугі.

Аля як быццам зусім забылася на яго. Яна бавіла ўвесь час у паездках з маткаю і князем то ў Кіславодск, то ў горы, то ў італьянскую калонію.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: