Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Marsch heraus Sie, «Schweinkerl!» [2] — і паддаў яму нагою так, што Швэйк выляцеў у калідор. Потым лысы пан вярнуўся ў купэ і паднёс паручніку невялічкую неспадзяванку: ён назваў яму сябе.

Швэйк трошкі памыліўся: лысы суб‘ект ня быў агентам з банку «Славія» па прозьвішчы Пуркрабэк, а быў усяго толькі генэрал-майор фон Шварцбург. Генэрал-майор рабіў інспэкцыйную паездку па гарнізонах і ў гэты момант рыхтаваўся наваліцца на Будэйовіцы.

Гэта быў самы страшны з усіх генэралаў-інспэктараў, якія калі-небудзь раджаліся на сьвеце. Знашоўшы дзе-небудзь непарадак, ён пачынаў з начальнікам гарнізону такую гаворку:

2

Вон адгэтуль, сьвіньня!

— Рэвольвэр у вас ёсьць?

— Есьць.

— Добра на вашым месцы я ведаў бы што з ім рабіць. Гэта не гарнізон, а чарада сьвіней.

I сапраўды, то тут, то там, дзе ён праяжджаў са сваёю інспэкцыяй, хто-небудзь страляўся.

У такіх выпадках генэрал фон-Шварцбург з даваленьнем констатаваў:

— Правільна! Гэта сапраўдны салдат.

Здавалася, што яму было не да спадобы, калі пасьля яго рэвізіі хоць хто-небудзь заставаўся жывым. Апрача таго ў яго быў хваравіты нораў пераводзіць афіцэраў на самыя дрэнныя месцы. Даволі было пусьцяковіны, каб афіцэр разьвітаўся з сваім гарнізонам і быў адпраўлены на чорнагорскую граніцу ці з якім-небудзь безнадзейным п‘яніцам у брудную галіцыйскую дзірку.

— Пан паручнік, — запытаўся генэрал, — у якой вайсковай школе вы абучаліся?

— У праскай.

Дык вось, вы абучаліся ў вайсковай школе і ня ведаеце, што, па-першае, афіцэр зьяўляецца адказным за свайго падначаленага. Нядрэнна. Па-другое, вы абыходзіцеся з сваім дзяншчыком, як з сябрам. Дапускаеце, каб ён гаварыў, калі яго ня пытаюць. Яшчэ лепш! Па-трэцяе, вы дазваляеце яму абражаць ваша начальства. Вось гэта лепш за ўсё! З усяго гэтага я раблю некаторыя вынікі. Як ваша прозьвішча, пан паручнік?

— Лукаш.

— Якого палка?

— Я служыў…

— Дзякую вам. Гаворка ідзе не пра тое, дзе вы служылі. Я хачу ведаць, дзе вы служыце цяпер?

— У 91-м пяхотным палку, пан генэрал-майор. Мяне перазялі…

— Вас перавялі? I добра зрабілі. Вам вельмі не пашкодзіць разам з 91-м палком адправіцца глянуць на ваенныя дзеяньні.

— Загад пра гэта мною ўжо атрыманы, пан генэрал-майор.

Тут генэрал-майор выбухнуў невялікаю лекцыяй пра тое, што паводле яго нагляданьняў, афіцэры сталі за апошні час гаварыць з падначаленымі таварыскім тонам і што ён у гэтым бачыць небясьпечны ўхіл у бок разьвіцьця розных дэмократычных прынцыпаў. Салдат павінен баяцца свайго начальства і дрыжэць перад ім, а афіцэр не павінен падпускаць да сябе радавога бліжэй, як на дзесяць крокаў, і не павінен дазваляць ніжнім чыном раздумляць самастойна, нарэшце наогул думаць. На жаль шмат-хто гэтага не разумее, і восьу гэтым якраз паібельная памылка апошніх гадоў. Раней каманда баялася начальства, як агня, а цяпер… — Генэрал-майор толькі рукою махнуў…—а цяпер большасьць афіцэраў няньчыцца з сваімі салдатамі. Вось, што я хацеў сказаць.

Генэрал-майор зноў паглыбіўся ў чытаньне газэты.

Паручнік Лукаш, зьбялелы, вышаў у калідор расквітацца з Швэйкам. Той стаяў ля вакна са шчасьлівым і здаволеным тварам, тварам аднамесячнага дзіцяняці, якое добра нассалася і соладка сьпіць.

Паручнік кіўнуў Швэйку, каб той вышаў у суседняе парожнае купэ. Потым ён увайшоў усьлед за Швэйкам і замкнуў за сабою дзьверы.

— Швэйк, — сказаў ён урачыста, — нарэшце вось прышоў момант, калі вы дастанеце ад мяне пару аплявух, якіх яшчэ сьвет ня бачыў! Як вы адважыліся прыстаць да гэтага пана! Ведаеце хто ён? Гэта генэрал фон-Шварцбург.

Швэйк зрабіў выгляд абражанай добрачыннасьці:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я ў жыцьці сваім ніколі і ў думках ня меў каго-небудзь абразіць. Ні пра якіх генэрал-майораў я нічога ня ведаю. А што ён выліты пан Пуркрабэк, агент з банку «Славія», дык гэта факт. Той хадзіў у наш шынок і аднаго разу, калі ён заснуў за сталом, якісьці дабрадзей напісаў яму на лысіне чарнільньш алоўкам: «Гэтым дазваляем сабе прапанаваць вам паводле даданага тарыфу № Зc свае паслугі ў складаньні пасагу і забесьпячэньні вашых дзегак шляхам страхаваньня жыцьця». Потым усе пашлі, а мне вядомая справа, усё не шанцуе: застаўся я з ім адзін. Калі ён прачнуўся і паглядзеўся ў люстэрка, ён раззлаваўся і, думаючы, што гэта напісаў я, таксама вось так хацеў Даць мне пару аплявух.

Словы «таксама вось так» прагучэлі мяккім дакорам, і ў паручніка апусьцілася рука. Швэйк гаварыў далей:

— З-за такой маленькай памылкі ня варта было гэтаму генэралу злавацца. Яму сапраўды належыць мець ад шасьцідзесяці да сямідзесяці тысяч валасоў,—так было сказана ў артыкуле: «Што павінна быць у нормальнага чалавека». Мне і не ў галаве, што існуе якісьці лысы генэрал-майор. Вышла, як кажуць, пагібельная памылка, якая з кожным можа здарыцца, калі чалавек што-небудзь скажа, а другі за гэта ўхопіцца. На гэту тэму некалькі год таму назад расказаў нам пра выпадак з свайго жыцьця кравец Гіўль. Раз ён ехаў з Штырыі (там ён шыў) у Прагу цераз Леобэн і вёз з сабою вянгліну, якую купіў у Марыборы. Едзе ён у цягніку і сам сабе думае, што ва ўсім цягніку, нябось, сярод пасажыраў няма ніводнага чэха. Калі праяжджалі праз Св. Морыц, кравец дастаў вянгліну і пачаў аплятаць проста з кумпяка. У пасажыра, што сядзеў насупраць, пацякла сьлінка, і ён пачаў кідаць на вянгліну замілаваныя погляды. Кравец Гіўль гэта заўважыў і падумаў услых: «Так-бы ўсё і зжор, сукін ты сын». А пан яму таксама па-чэску адказвае: «Вядома зжару, калі дасі». Пасьля гэтага ўплялі вянгліну разам, яшчэ не даяжджаючы да Чэскіх Будэйовіц. Звалі таго пана Войцэх Роўс.

Паручнік Лукаш паглядзеў на Швэйка і вышаў з купэ не пасьпеў ён сесьці на сваё месца, як у дзьвярох паказалася ветлівае аблічча Швэйка:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, цераз пяць мінут прыедзем у Табар. Цягнік стаіць пяць мінут. Загадаеце заказаць што-небудзь на сьнеданьне? Некалі тут можна было дастаць нядрэнныя…

Паручнік усхапіўся, як ад жала, і ў калідоры сказаў Швэйку:

— Колькі разоў мне паўтараць вам: чым радзей вы будзеце пападацца мне на вочы, тым лепш для нас абодвух. Я быў-бы проста шчасьлівы, каб вас зусім ня бачыў, і будзьце спакойны, я аб гэтым паклапачуся. Не паказвайцеся мне на вочы, згіньце з вачэй, жывёліна, ёлап! Зразумелі?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: