Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Швэйк глянуў на падпаручніка такім ясным поглядам, што той яму паверыў. Тады падпаручыік пералічыў Швзйку ўсе цягнікі, якія праехалі цераз станцыю пасьля хуткага цягніка.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — адкаэаў Швэйк з прыветнай усьмешкай, — пакуль я чакаў наступнага цягніка, са мной здарылася прыкрасьць: сеў я піць піва—і пашло: кубак за кубкам, кубак за кубкам…

— Такога асла яшчэ ў жыцьці ня бачыў,— падумаў падпаручнік.

— Ува ўсім прызнаецца. Колькі іх прайшло праз мае рукі І ўсе як толькі маглі, лгалі і не прызнаваліся, а гэты спакойна сабе заяўляе: «Празяваў усе цягнікі, бо піў піва».

Усе свае меркаваньні ён падсумаваў у аднэй фразе, з якой і зьвярнуўся да Швэйка:

— Вы, галубчык, дэгенэрат. Ведаеце, што такое «дэгенэрат»?

— У нас на рагу Катэржынскай вуліцы, асьмелюся далажыць, жыў адзін дэгенэрат. Бацька яго быў польскі граф, а маці павівальная бабулька. Удзень ён падмятаў вуліцы, а ў вечар у шынку не дазваляў сябе называць іначай, як «ваша сіяцельства».

Падпаручнік палічыў за найлепшае скончыць гэту справу і адрэзаў:

— Вось што, вы, ёлап, зараз-жа адпраўляйцеся ў касу, купеце сабе білет і паедзеце ў Будэйовіцы. Калі я яшчэ раз вас тут убачу, то абыйдуся з вамі, як з дэзэртырам. Кругом… марш!

Швэйк ня кратаўся з месца, трымаючы руку пад казырок.

— Вон адгэтуль, чулі! Кругом… марш! — закрычаў на яго падпаручнік. — Паланэк, завядзеце гэтага ёлапа да касы і купіце яму білет да Чэскіх Будэйовіц.

Унтэр-афіцэр Паланэк праз хвіліну зноў зьявіўся ў канцылярыю. Праз прачыненыя дзьверы з-за ўнтэр-афіцэра выглядвала дабрадушнае аблічча Швэйка.

— Што яшчэ там?

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — таямніча зашаптаў унтэр — у яго няма грошай на дарогу і ў мяне няма. А дарэмна яго везьці ня хочуць, бо ў яго няма дакумантаў.

Падпаручнік не палез у кішэнь па саламонава вырашэньне цяжкога пытаньня.

— Няхай ідзе пеша, — сказаў ён. — Не бяда, калі яго ў палку пасадзяць за спазьненьне. Няма чаго з ім тут валаводзіцца.

— Нічога, брат, ня зробіш, — сказаў Паланэк Швэйку, вышаўшы з канцылярыі.—Хочаш — ня хочаш, — а прыдзецца, браток, табе ў Будэйовіцы пешкам перці. Там у нас, у каравульным памяшканьні, ляжыць акраец хлеба. Мы яго табе дамо на дарогу.

Праз паўгадзіны, напіўшыся салдацкай кавы і дастаўшы, апрача акрайца хлеба, васьмушку тытуню, Швэйк вышаў з Табара сярод цёмнай ночы, напяваючы старую салдацкую песьню:

Ішлі мы проста ў Ярамэр, Калі ня хочаш, дык ня вяр…

Чорт яго ведае, як гэта здарылася, але ўдалы ваяка Швэйк заміж таго, каб ісьці на поўдзень у Будэйовіцы, ішоў проста на захад.

Ён ішоў па занесенай сьнегам шашы, па марозіку, захінуўшыся ў шынэль, нібы наполеонаўскі грэнадзёр, варочаючыся з паходу на Маскву. Розьніца была ў тым, што Швэйк весела пеў:

Я пайду прайдуся ў зялёны гаёчак…

І ў занесеных сьнегам цёмных лясох далёка разьлягалася рэха. У вёсках забрыхалі сабакі.

Калі Швэйку надакучыла пець, ён сеў на кучу друзу каля дарогі, закурыў люльку і, аддыхнуўшы, пашоў далей, насустрач новым прыгодам.

Будэйовіцкі паход быў пачаты.

Разьдзел ІІ

Будэйовіцкі паход

Ксэнофонт, антычны палкаводзец, прайшоў усю Малую Азію і быў яшчэ бог ведае ў якіх юясцох, не карыстаючыся дапамогай географічнай карты. Старажытньая готы рабілі свае набегі, таксама ня ведаючы топографіі. Ісьці бязупынна наперад, прабірацца незнаёмымі краямі, быць заўсёды абкружаным ворагамі, якія чакаюць першага зручнага выпадку, каб скруціць табе карак, і, ня ведаючы страху, ісьці наперад, — вось што такое паход.

У каго галава была на плячах, як у Ксэнофонта ці ва ўсіх разбойніцкіх плямён, якія прышлі ў Эўропу бог ведае адкуль з берагоў ня то Касьпійскага, ня то Азоўскага мора, тыя стваралі ў паходзе проста цуды.

Легіёны Цэзара, дабраўшыся (зноў такі беэ ўсялякіх географічных карт) далёка на поўнач, да Гальскага мора, надумаліся не варочацца ў Рым тым самым шляхам, якім прышлі, а выбраць сабе другую дарогу, з мэтаю пашукаць сабе прыгод; і аднак-жа яны шчасьліва вярнуліся назад у Рым. Як відаць, якраз адгэтуль пашла прымоўка, што ўсе дарогі вядуць у Рым таксама-ж і ў Чэскія Будэйовіцы вядуць усе дарогі. Удалы ваяка Швэйк быў у гэтым глыбока пераконаны нават тады, калі заміж будэйовіцкіх краёў убачыў мілеўскую вёсачку. I не мяняючы кірунку, ён закрочыў далей, бо для ўдалага ваякі, які надумаў рана ці позна папасьці ў Будэйовіцы, ня можа адыграваць ніякай ролі якое-б там ні было Мілеўска.

Такім чынам праз нейкі час Швэйк апынуўся ў раёне Кветава, на захад ад Мілеўска. Ён вычарпаў ужо ўвесь свой запас салдацкіх песень, і быў прымушан, падыходзячы да Кветава, паўтарыць свой рэпэртуар спачатку:

Калі ў паход мы ўзьняліся, Сьлязьмі дзяўчата заліліся…

Па дарозе з Кветава на Враж, якая вяла ўвесь час на захад, з Швэйкам загаварыла бабулька-сялянка, якая ішла з касьцёлу дадому:

— Добры дзень, салдацік. Куды бог нясе?

— Іду я, бабулька, у полк, у Будэйовіцы, на вайну на гэту самую.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: