Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Пакуль фэльдфэбэль пашоў шукаць якога-небудзь афіцэра, Швэйк прачытаў плякат:

«НІЖЭЙШЫ ЧЫН САНІТАРНАГА АТРАДУ ІОСІФ БОНГ».

…Санітары зносілі цяжка параненых да санітарных двуколак, што стаялі напагатове ў лагчыне. Калі двуколькі напаўняліся, яны накіроўваліся на перавязачны пункт. Рускія, даведаўшыся, дзе знаходзіцца санінтарскі атрад, пачалі абстрэльваць яго гранатамі. Конь, запрэжаны ў адну з дарожных двуколак, якія тут стаялі, быў забіты гранатаю.

— Бедны Васька, прапаў ты ні за грош! — з жалем сказаў ніжні чын санітарнага атраду № 3 Іосіф Бонг, які знаходзіўся пры двуколцы.

У гэты момант ён сам быў паранены асколкам гранаты. — Ня гледзячы на гэта ён выпраг забітага каня і адцягнуў двуколку ў больш бясьпечнае месца. Пасьля гэтага ён вярнуўся па вупраж забітага каня. Рускія ўсё абстрэльвалі.

— Страляйце, страляйце, праклятыя забойцы, я вупражы ня дам прапасьці!—і з гэтымі словамі ён зьняў з каня вупраж і занёс яс на двуколку. якая стаяла ў закрытым месцы. Таварышы сустрэлі яго папрокамі за тое, што ён дарэмна ставіць сябе ў небясьпеку.

— Я не хацеў кідаць вупражы — яна-ж амаль што новая. Шкода, думаю сабе, у нас саміх лішняй няма, — апраўдваўся адважны салдат і толькі пасьлм гэтага дазволіў завесьці сябе на перавязачны пункт, бо быў паранены.

Неўзабаве пасьля гэтай падгеі начальнік атраду аздобіў яго грудзі сярэбраным мэдалём «За храбрасьць».

Прачытаўшы плякат і бачачы, што фэльдфэбель яшчэ не вярнуўся, Швэйк зьвярнуўся да апалчэнцаў, што знаходзіліся ў каравульным памяшканьні:

— Дасканалы прыклад адвагі! Калі так пойдзе справа далей, у нас ва ўсёй арміі будзе толькІ новая вупраж. Калі я жыў у Празе, прачытаў я ў «Праскай офіцыяльнай газэце» яшчэ мудрэйшы прыклад пра аднаго вольнапісанага [9] Іосіфа Войена. Ён быў у Галіцыі, у 7-м егерскім палку. У час атакі папала яму ў голаву куля. Калі яго хацелі занесьці на перавязачны пункт, ён закрычаў, што няма чаго перавязваць такую пусьцяковіну, і палез зноў у атаку з сваім разьдзелам. У гэты час яму гранатай адарвала ступень нагі. Зноў хацелі яго занесьці, але ён схапіў палку, закульгаў на ёй уперад, і палкаю стаў адбівацца ад няпрыяцеля. Якраз тут прыляцела яшчэ адна граната і адарвала яму руку, ды якраз тую, у якой ён трымаў палку. Тагды, доўга ня думаючы, ён бярэ палку ў другую руку і крычыць, што ён гэтага ім ня даруе. Бог яго ведае, як-бы гэта ўсё скончылася, каб яго шрапнэльлю дашчэнту не зьліквідавала. Магчыма, што ён атрымаў-бы сярэбраны мэдаль, каб яго ня зьнішчыла шрапнэль. Калі яму адарвала галаву, дык пакуль яно кацілася, ён яшчэ пасьпеў крыкнуць:

9

Ніжні чын, які па сваёй агульнай асьвеце меў права на чын, але яшчэ ня меў належнай вайсковай адукацыі, каб быць афіцэрам. У расійскай царскай арміі—«вольноопределяющийся».

Абавязак выканай, салдат, ты свой, Нават калі сьмерць лунае над табой!

— Чаго толькі ў газэтах ня пішуць, — заўважыў адзін з каравульнай каманды. — Нябось, у самога складальніка ад гэтага галава ашаламілася.

Ён плюнуў:

— У нас у Чаславі быў у палку адзін рэдактар з Вены, немец. Служыў прапаршчыкам. Па-чэску ні з кім не хацеў гаварыць, а калі прыкамандыравалі яго да маршавай роты, дзе былі адны чэхі, адразу па-чэску загаварыў.

У дзьвярах паказаўся сярдзіты твар фэльдфэбэля:

— Wen man ist drei Minuten wed, da hort man nichts anders als: «па-чэску, чэхі» [10] .

I выходзячы (відавочна, у буфэт), ён сказаў унтэр-афіцэру з апалчэнцаў, каб той завёў гэтага вашывага нягодніка (ён паказаў на-Швэйка) да падпаручніка, як толькі падпаручнік прыдзе.

— Пан падпаручнік, мусіць зноў з тэлеграфісткай са станцыі бавіцца, — сказаў унтэр-афіцэр, калі фэльдфэбэль вышаў.— Прыстае да яе вось ужо два тыдні і кожны дзень прыходзіць са станцыі злосны, як чорт, і гаворыць: «Вось-жа б… ня хоча прыйсьці да мяне нанач».

10

Варта выйсьці на тры хвіліны, як толькі і чутно: «па-чэску, чэхі».

I гэты раз падпаручнік прышоў злосны, як чорт.

Чуваць было, як ён шпурляў са стала кнігі.

— Нічога, брат, ня зробіш, прыдзецца табе ісьці да яго, спагадліва сказаў Швэйку ўнтэр. — Нямала прайшло салдат праз яго рукі, і маладых, і старых.

Швэйка завялі ў канцылярыю. У канцылярыі за сталом сядзеў ваўкаваты з выгляду малады падпаручнік.

Убачыўшы, што ўнтэр вядзе Швэйка, ён пагрозьлівым тонам мармытнуў:

— Ага!..

Унтэр-афіцэр адрапартаваў:

— Гонар маю далажыць, пан лейтанант, гэты чалавек быў затрыманы на вакзале без дакумантаў.

Падпаручнік кіўнуў галавою з такім выглядам, нібы ён ведаў пра гэта ўжо некалькі гадоў таму назад.

Урэшце, кожны, хто ў гэту хвіліну глянуў-бы на Швэйка, павінен быў-бы пераканацца, што думаць, што ў чалавека з такім выглядам могуць быць якія-небудзь дакуманты — рэч немагчымая. У Швэйка быў выгляд, нібы ён скінуўся з неба ці з якой-нсбудзь плянэты і з прасьцецкім зьдзіўленьнем аглядае новы, незнаёмы яму сьвет, дзе ад яго патрабуюць нейкіх невядомых яму дурнецкіх дакумантаў.

— Што вы рабілі на вакзале? — строга запытаўся падпаручнік.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэкант, я чакаў цягніка на Чэскія Будэйовіцы, каб папасьці ў 91-ы полк да паручніка Лукаша, у якога я дзяншчыком і якога мне давялося пакінуць, бо мяне адправілі да начальніка станцыі наконт разгляду пытаньня пра штраф па падазрэньні ў самапраўным спыненьні цягніка тормазам Вістэнгаўаа.

— Ня дурэце мне галавы! — крыкнуў падпаручнік, — кажэце складна і коратка і не балбачэце глупства.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, ужо з тае самай хвіліны, калі мы з панам паручнікам Лукашом селі ў цягнік, які павінен быў завезьці нас як найхутчэй у 91-ы пяхотны полк, нам не пашанцавала: перш за ўсё быў украдзены куфэрак, потым нейкі спрэс лысы генэрал-майор…

— Што за чорт!.. — занэрваваўся падпаручнік.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, канечна трэба, каб усё лезла з мяне паступова, як з старога сяньніка, для таго, каб у вас «стварыўся па-магчымасьці найбольш яскравы малюнак», як казаў нябожчык шавец Пэтрлік, калі загадваў свайму хлапчуку скідаць порткі, перад тым, йк вылупіць яго папружкаю. — Падпаручнік засоп ад злосьці, а Швэйк гаварыў далей — Пану лысаму генэрал-майору я чамусьці не спадабаўся і таму быў высланы панам паручнікам Лукашом, у якога я служыў дзяншчыком, у калідор вагона. У калідоры мяне абвінавацілі ў тым, пра што я ўжо дакладваў. Пакуль справа высьветлілася, я застаўся пакінутым на пэроне. Цягнік пашоў, пан паручнік з куфэркамі і з усімі — і сваімі і маімі — дакумантамі паехаў, а мне прышлося лыпаць вачыма, як пакінугай сіраце, без дакумантаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: