Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Палкоўнік Шрэдэр падышоў да Швэйка і сказаў:

— На тры дні пад арышт, асталопіна! Калі адбудзеш кару, зьявішся да паручніка Лукаша.

Такім чынам Швэйк сустрэўся зноў з вольнапісаным у тым самым памяшканьні; для паручніка-ж Лукаша было мусіць вялікае задаваленьне, калі палкоўнік выклікаў яго да сябе і сказаў:

— Пан паручнік, прыблізна з тыдзень таму назад прыбыўшы ў полк, вы падалі мне рапарт, каб даць вам дзяншчыка пад ваш загад, з прычыны таго, што ваш ранейшы дзяншчык прапаў у дарозе. Але з прычыны таго, што дзяншчык ваш вярнуўся…

— Пан палкоўнік… — з просьбаю падаўся да яго паручнік

— … я загадаў пасадзіць яго на тры дні, пасьля чаго пашлю яго да вас, — цьвёрда сказаў палкоўнік.

Узрушаны Лукаш, хістаючыся, вышаў з габінэту палкоўніка.

* * *

Тры дні, якія Швэйк прабыў разам з вольнапісаным Марэкам, прайшлі няпрыкметна. Кожны вечар яны організоўвалі патрыотычныя выступленьні. «Спачатку з цямніцы чулася Сьцеражы нам, божа, гасудара» [41] потым: «Прынц Эўгені храбры лыцар» [42] . Потым ішоў цэлы шэраг салдацкіх песень: а калі прыходзіў профос, яго сустракалі кантатай:

41

Аўстра-вэшгерскі гімн.

42

Аўстрыйскі палкаводзец XVIII стагодзьдзя

Ты ня бойся, профос, сьмерці, — Будзеш жыць ты малайцом, Аж пакуль прыскачуць чэрці, Заграбуць цябе жыўцом.

Над нарамі вольнапісаны намаляваў профоса і пад ім напісаў тэкст старажытнай песенкі:

Па кілбасу я ў Прагу мчаўся, Насустрач дурань мне папаўся. Той злосны дурань быў профос — Ён ледзь не адкусіў мне нос.

Пакуль абодва дражнілі профоса, як дражняць у Сэвільлі чырвоным плашчом андалузкага быка, паручнік Лукаш з нудлівым пачуцьцём чакаў, калі да яго зьявіцца Швэйк і даложыць, што ён заступіў на пасаду.

Разьдзел III

Прыгоды швэйка ў Кіраль-Хідзе

91-ы полк пераводзілі ў горад Мост на Літаве — у Кіраль-Хіду [43] .

Швэйк прасядзеў пад арыштам тры дні. За тры гадзіны да таго моманту, калі ён павінен быў выйсьці на волю, яго разам з вольнапісаным завялі на гаўптвахту, а адтуль пад канвоем накіравалі на вакзал.

— Даўно было ясна, што нас перавядуць у Вэнгрыю, — сказаў Швэйку вольнапісаны па дарозе. — Там будуць формавацца маршавыя батальёны, а нашы салдаты тым часам налаўчацца страляць і паб‘юцца з мадзьярамі, пасьля чаго мы з песьнямі паедзем на Карпаты. У Будэйовіцах-жа разьмесьцяць мадзьярскі гарнізон, і пачнецца мешаніна плямён. Існуе такая тэорыя, што згвалчаньне дзяўчат іншай нацыянальнасьці — лепшы сродак супроць выраджэньня. У часы трыццацігадовай вайны гэта рабілі швэды і гішпанцы, пры Наполеоне французы, а цяпер тое-ж самае будуць рабіць мадзьяры ў Будэйовіцкім краі. Але, вядома, гэта ня будзе мець характару грубага згвалчаньня. Усё выйдзе само сабою. Адбудзецца просты абмен: чэскі салдат будзе спаць з вэнгерскай дзяўчынай, а бедная чэская дзяўчына прыме да сябе вэнгерскаса гонвэда. Глядзіш, праз некалькі стагодзьдзяў паўстане цікавае для антрополёгаў пытаньне: якім чынам у народа, што жыве на берагох Мальшы, зьявіліся пукатыя скулавыя косьці?

43

У далейшым тэксьце сустракаецца таксама нямецкая назва гэтага гораду — Брук.

— Цікавая рэч — перакрыжаванае спаркаваньне, — заўважыў Швэйк. — Жыве ў Празе кэльнэр-нэгр, Хрысьціян. Бацька яго быў абісінскім каралём; у Празе, на Штваніцы [44] , у цырку, яго паказвалі. У гэтага караля закахалася адна настаўніца, якая пісала ў часопісі «Лада» вершыкі пра пастушкоў і раўчукі. Настаўніца пашла з ім у мэбляваныя пакоі і «аддалася распусьце», як гаворыцца ў сьвятым пісаньні. I як жа яна зьдзівілася, калі ў яе потым нарадзіўся зусім белы хлопчык! Аднак не прайшло і двух тыдняў пасьля нараджэньня, як хлопчык пачаў рабіцца шэрым. Шарэў, шарэў, а праз месяц пачаў чарнэць. Праз паўгода быў хлапчук чорны, як бацька — абісінскі кароль. Маці пашла з ім у клініку па скураных хваробах прасіць, ці нельга як-небудзь з яго фарбу вывесьці, але ёй сказалі, што ў хлапчука сапраўдная арапская скура і што тут нічога ня зробіш. Ад гэтага ўсяго настаўніца звар‘яцела і пачала пасылаць ва ўсе часопісі, у аддзел «Парады чытачом» запытаньні, які спосаб ёсьць супроць арапаў. Яе завезьлі да Картэжніка [45] , а хлопчыка аддалі ў сірочы дом. Вось была з ім пацеха, пакуль ён выхоўваўся. Потым ён вучыўся за кэльнэра і выступаў з танцамі ў начных кафэ. Цяпер ад яго з посьпехам нараджаюцца чэхі-мулаты, але ўжо не такія чорныя, як ён сам. Аднак, як тлумачыў нам фэльчар у шынку «У Келіха», справа з афарбоўкай зусім не такая простая: хоць далейшыя пакаленьні мулатаў ужо не адрозьніваюцца ад белых зусім, але праз некалькі пакаленьняў можа раптам зьявіцца нэгр. Уявеце сабе такі скандал: вы, напрыклад, жэніцеся з якой-небудзь паненкай. Белая, сучая дачка, абсолютна, і ў адзін прыгожы дезнь, наце! нараджае вам нэгра. А калі за дзевяць месяцаў перад гэтым яна была разок бяз вас у вар‘етэ і глядзела францускую барацьбу з удзелам нэгра то ясна, што такая акалічнасьць вас трохі зьбянтэжыць.

44

Востраў на Влтаве.

45

Псыхіатрычная клініка.

— Ваш выпадак з нэграм Хрысьціянам трэба абмеркаваць з пункту погляду сусьветнай вайны, — сказаў вольнапісаны. — Няхай, напрыклад, здарылася, што нэгра гэтага прызвалі і ён як пражанін, папаў у 28-ы полк. Як вы чулі, 28-ы полк перайшоў да рускіх. Уявеце, як зьдзівіліся-б рускія, узяўшы ў палон нэгра Хрысьціяна. У рускіх газэтах напэўна напісалі-б што Аўстрыя гоніць на вайну сваё колёніяльнае войска (якога ў яе няма) і што Аўстрыяй пушчаны ў ход чорнаскурыя рэзэрвы.

— Памятаю гаварылася, што ў Аўстрыі колёніі ёсьць, — сказаў Швэйк, — недзе на поўначы. Якаясьці там Зямля імпэратара Франца-Іосіфа.

— Кіньце лепш, хлопцы, — умяшаўся адзін з канвойных. — Цяпер заводзіць гаворку пра Зямлю імпэратара Франца-Іосіфа небясьпечна. Самае лепшае — не называйце імён.

— А вы гляньце пры выпадку на карту, — сказаў вольнапісаны. — Існуе сапраўды зямля нашага літасьцівейшага монарха імпэратара Франца-Іосіфа. Паводле вестак географічнай статыстыкі, там адзін только лёд, які і вывозіцца адтуль на ле даколах, што належаць парыскім халадзільням. Наша маладая ледзяная прамысловасьць заваявала сабе і за граніцай належную ацэнку і надзвычайную цікавасьць, бо прадпрыемства гэта вельмі прыбытковае, хоць і небясьпечнае. Найбольшаю небясьпекаю пры экспортаваньні лёду з Зямлі Франца-Іосіфа зьяўляецца пераправа лёду цераз палярнае кола. Уяўляеце сабе, вядома?

Канвойны прамармытаў нешта нявыразнае. Начальнік канвою, капрал, падышоў бліжэй і пачаў слухаць тлумачэньні вольнапісанага. Той з глыбокадумным выглядам гаварыў далей:

— Гэта — адзіная аўстрыйская колёнія, якая можа забясьпечыць лёдам усю Эўропу, і зьяўляецца буйным экономічным фактарам. Вядома, колёнізацыя пасоўваецца павольна, бо колёністы альбо зусім туды ня едуць, а калі едуць, дык там мерзнуць. Аднак-жа з правядзеньнем ў жыцьцё лепшых кліматычных умоў, у якіх вельмі зацікаўлены міністэрствы гандлю і замежных спраў, ёсьць надзея, што вялізарныя паверхні ледавікоў будуць належным чынам скарыстаны. Шляхам абсталяваньня некалькіх готэляў будуць прыцягнуты сюды масы турыстаў. Патрэбна будзе, вядома, для выгоды пратраляваць сьцяжынкі і дарожкі паміж лядзінамі і намаляваць на ледавікох турысцкія знакі, якія паказваюць дарогу. Адзінай перашкодай зьяўляюцца эскімосы, якія перашкаджаюць у працы нашым мясцовым органам…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: