Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

А жандарская ўправа ўсё завальвала яго запытаньнямі: чаму да гэтага часу не адказана на анкету за № 72345-721 abf-Д, як выконваецца інструкцыя за № 88992-821 (gfeh), якія практычныя вынікі настаўленьня за № 123456 (1922) blr-V? і г. д.

Мацней за ўсё дапякала яго інструкцыя пра вярбоўку сярод мясцовага насельніцтва платных даносчыкаў і інформатараў. Пераканаўшыся ў немагчымасьці завербаваць каго-небудзь з мястэчка Пуціма, дзе ўвесь народ медналобы, ён нарэшце напаў на думку ўзяць да сябе на службу вясковага пастуха-крэтына, якога звалі Петрык-Скокні, які на гэты вокліч падскокваў. Гэта быў няшчасны, пакрыўджаны прыродаю і людзьмі, вырадак, які пасьвіў за дрэнны харч і за некалькі злотаў у год вясковую жывёлу.

Вахмістр загадаў яго паклікаць і сказаў яму:

— Ведаеш, Петрык, хто такі «стары Гулякін»? [16] .

— М-м…

— Ня мыкай. Так завуць гасудара імпэратара. Ведаеш, хто такі гасудар імпэратар?

— Гасудал імпэлатал…

— Маладзец, Петрык! Дык зарубі сабе на носе: калі пачуеш, ходзячы па хатах абедаць, што хто-небудзь скажа, што гасудар імпэратар жывёліна ці накшталт гэтага, то ў момант прыдзеш да мяне і паведаміш. За гэта атрымаеш ад мяне дваццаць гелераў. А калі пачуеш, хто небудзь скажа, што вайну мы праграем, зноў прыдзеш да мяне і скажаш, хто гэта казаў, і зноў атрымаеш дваццаць гелераў. Але калі я даведаюся, што-ты што-небудзь утаіў, то кепска табе будзе! Зьвяжу цябе і адпраўлю ў Пісэк. А цяпер, а ну скокні! — Петрык падскочыў, а вахмістр даў яму дваццаць гелераў і, здаволены, напісаў рапарт у Акруговую жандарскую ўправу, што завербаваў інформатара.

16

Пронічная мянушка Франца-Іосіфа I (Stary Prochazka).

На другі дзень да вахмістра прышоў поп і сказаў яму па сакрэту, што раніцою ён сустрэў за вёскаю Петрыка-Скокні і той яму сказаў: «Бацюска, учола пан вахмістл казаў, сто гацудал імпэлатал жывёліна, а вайну мы плаглаем. Бэ-э… Гоп!»

Пасьля гутаркі з папом вахмістр загадаў пастуха арыштаваць і потым той быў засуджаны градчанскім судом за здрадніцкія ўчынкі, надбухторваньне, абразу яго вялікасьці і за цэлы шэраг іншых злачынстваў на дванаццаць год турмы.

Петрык-Скокні на судзе трымаў сябе, як на пашы: на ўсе пытаньні бляяў па казінаму, а пасьля прачытаньня прысуду заржаў і падскочыў. За гэта ён быў пакараны ў дысцыплінарным парадку: цьвёрдая пасьцель, адзіночка і тры дні ў тыдзень на хлеб і воду.

З таго часу ў вахмістра ня было інформатара, і яму прышлося абмежавацца поліатывам: ён сам выдумаў сабе інформатара, паведаміў па інстанцыі выдуманае прозьвішча і хакім чынам павялічыў свой прыбытак на пяцьдзесят крон, якія ён прапіваў у шынку «У Ката». Пасьля дзесятага кубка яго пачынала мучыць сумленьне, і піва горкла ў яго ў роце, калі ён чуў ад суседзяў заўсёды тую-ж самую фразу: «Нешта сёньня пан вахмістр невясёлы, як-бы яму недабрыцца». Тагды ён ішоў дадому, а калі ён выходзіў, хто небудзь рабіў заўвагу: «Нашы зноў, мусіць, у Сэрбіі п… Вахмістр пугачом выглядае».

А вахмістр дома запаўняў з нуды адну з безьліччы анкет:

«Настрой сярод насельніцтва Ia…»

Для вахмістра наступілі доўгія бяссонныя ночы ў заўсёдным чаканьні рэвізій, расьледваньняў. Сьніліся страшныя сны: пятля падводзіць яго да шыбеніцы, і ў апошні момант сам міністр абароны крычыць яму зьнізу: «Вахмістр! А дзе адказ на цыркуляр за № 1789678-23792-XУZ?»

Усё гэта было калісьці, але цяпер! Цяпер нібы з усіх куткоў жандарскага аддзяленьня чуліся яму прывітаньні з прычыны багатай дабычы. I жандарскі вахмістр Фляндэрка ўяляў сабе зусім ясна, як начальнік Акруговай жандарскай управы ляпае яго па плячы і кажа:

— Ich gratulire Ihnen, Herr Wachmeister! [17]

Жандарскі вахмістр бачыў y сваіх думках малюнкі адзін лепшы за другі. У зьвілінах яго чыноўніцкіх мазгоў выросталі і праляталі выслугі, павышэньні і доўгачаканая ацэнка яго крыміналістычных здольнасьцяй — ацэнка, якою пачыналася яго шырокая кар‘ера.

Вахмістр выклікаў свайго памоцніка і запытаўся ў яго:

— Абед дасталі?

— Прынесьлі яму вэнджанай сьвініны з капустай і кнэдлікам [18] . Супу ўжо ня было. Пасьля абеду выпіў шклянку гарбаты і хоча яшчэ.

17

Вітаю вас, пан вахмістр!

18

Нацыянальная чэская страва з варанага цеста.

— Даць! — вялікадушна дазволіў вахмістр. — Калі нап‘ецца, прывядзеце яго да мяне.

Праз паўгадзіны прывялі Швэйка, які быў добра пад‘еўшы і, як заўсёды, здаволены.

— Ну як? Спадабаўся вам абед? — спытаўся вахмістр.

— Абед быў нішто сабе, пан вахмістр. Толькі вось капусты ня шкодзіла-б болей. Ды, што рабіць, я ведаю, што мяне не чакалі. Сьвініна добрая, мусіць самі вэндзілі, з свае ўласнай сьвіньні. I гарбата з ромам была ня дрэнная.

Вахмістр паглядзеў на Швэйка і пачаў:

— Ці праўда, што ў Расіі п‘юць шмат гарбаты? А ром там таксама ёсьць?

— Ром усюды ёсьць, пан вахмістр.

«Пачынае выкручвацца, — падумаў вахмістр. — Раней трэба было думаць, што гаворыш». — I інтымна, нагнуўшыся да Швэйка, запытаў:

— А прыгожанькіх дзяўчат у Расіі шмат?

— Прыгожанькія дзяўчаты ўсюды ёсьць, пан вахмістр.

«Хоча вылезьці», — падумаў вахмістр і пусьціў у ход саракадвухсантымэтроўку:

— Што вы думалі рабіць у 91-м палку?

— Ісьці з палком на фронт.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: