Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

«Даруйце мне, шаноўная пані, за тое, што я, хоць і невядомы вам, пішу вам усё адкрыта. У сваім жыцьці я бачыў шмат жанчын, але ніводная з іх не зрабіла на мяне такога ўражаньня, як вы, бо ваш сьветапогляд і вашы думкі зусім супадаюць з маімі. Я глыбока пераконаны, што ваш муж — самы звычайны эгоіст, які цягае вас з сабою…»

«Нядобра», — сказаў сам сабе паручнік Лукаш, закасаваў schleppt mit [63] і замест гэтага напісаў:

«… які з-за асабістых інтарэсаў водзіць вас, шаноўная, на спэктаклі, якія выключна толькі яму да густу. Я люблю прастату і шчырасьць, зусім не хачу ўмешвацца ў ваша асабістае жыцьцё і хацеў-бы пагаварыць з вамі ў неофіцыйнай абстаноўцы пра чыстае мастацтва…»

63

Цягае з сабой.

«Тут у готэлях гэта будзе нязручна. Прыдзецца везьці яе ў Вену, — падумаў паручнік. — Вазьму камандыроўку».

«Таму я асьмельваюся, пані, прасіць вас сказаць, дзе і калі мы маглі-б спаткацца, каб мець магчымасьць бліжэй пазнаёміцца. Вы не адмовіце ў гэтым таму, каго ў самай недалёкай будучыне чакаюць цяжкія паходы і хто ў выпадку вашай вялікадушнай згоды ў самых гарачых бойках будзе ўспамінаць душу, якая разумела яго так-жа глыбока. як і ён яе разумеў. Ваша вырашэньне будзе для мяне загадам, ваш адказ рашаючым момантам у жыцьці».

Ён падпісаўся, дапіў каньяк, патрэбаваў сабе яшчэ бутэльку, павольна прачытаў ліст, запіваючы кожную фразу каньяком, і нават шчыра пусьціў сьлязу, перачытваючы апошнія радкі.

* * *

Было ўжо дзесяць гадзін раніцы, калі Швэйк пабудзіў паручніка Лукаша:

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, вы праспалі службу, а мне пара ўжо ісьці з вашым лістом у Кіраль-Хіду. Я вас ужо будзіў у сем гадзін, потым а палове восьмай, потым у восем, калі ўсе ўжо вышлі на заняткі, а вы толькі на другі бок перавярнуліся. Пан обер-лейтэнант, пан обэр-лейтэнант!..

Прабурчаўшы нешта, паручнік Лукаш хацеў быў зноў перавярнуцца на другі бок, але яму гэта не ўдалося: Швэйк бязьлітасна трос яго і крычаў над самым вухам:

— Пан обэр-лейтэнант, дык я пайду і занясу гэты ліст у Кіраль-Хіду.

Паручнік пазяхнуў:

— Ліст?.. Ах, так! Але гэта сакрэт, разумееце? Тайна паміж нас. Кругом… марш.

Паручнік захінуўся ў коўдру, якую з яго сьцягнуў Швэйк, і зноў заснуў. А Швэйк пашоў у Кіраль-Хіду.

Знайсьці Шопроньскую вуліцу і дом № 16 было б ня так ужо і цяжка, каб Швэйк не напаткаў старога сапёра Вадзічку, які быў прыкамандыраваны да кулямётчыкаў, разьмешчаных у казармах ля ракі. Некалькі гадоў таму назад Вадзічка жыў у Празе, на Боішчы, і з прычыны такога спатканьня нічога лепшага нельга было прыдумаць, як зайсьці абодвым у шынок «Ля чорнага баранчыка» ў Бруку, дзе прыслужвала чэшкэ Ружэнка, вельмі популярная сярод усіх чэхаў-вольнапісаных, якія жылі ў лягеры і ўсе былі ёй вінаваты.

Сапёр Вадзічка, стары прайдзісьвет, у апошні час быў пры ёй кавалерам і меў на воку ўсе маршавыя роты, якім трэба было пакідаць лягер, сваячасова абходзячы ўсіх чэхаў-вольнапісаных з напамінаньнем пра доўг, каб яны ня зьніклі ў прыфрантовай мітусьні.

— Цябе куды гэта нясе? — запытаўся Вадзічка пасьля першай шклянкі добрага вінца.

— Гэта — сакрэт, — адказаў Швэйк, — але табе, як даўнейшаму прыяцелю, магу сказаць…

Ён расказаў яму ўсё падрабязна, і Вадзічка заявіў, што ён, як стары сапёр, Швэйка пакінуць ня можа і пойдзе разам з ім перадаваць ліст.

Абодва захапіліся цікавай гутаркай пра даўнейшае. — і, калі яны вышлі з «Чорнага баранчыка» (была ўжо першая гадзіна па паўдні), усё здавалася ім вельмі простым і лёгкім. Сэрца ў абодвых было поўна адвагі. Па дарозе да Шопроньскай вуліцы, дом № 16, Вадзічка ўвесь час выказваў вялікую нянавісьць да мадзьяр і бяз сьціханку расказваў пра тое, як, дзе і калі ён з імі біўся ці што, калі і дзе пашкодзіла яму пабіцца з імі.

— Трымаем гэта мы раз адну такую мадзьярскую храпу за гарляк. Было гэта ў Паўсдорфе. куды мы, сапёры, прышл і выпіць Хачу гэта я яму даць папругаю па лабэціне. Кругом цёмна. Як толькі пачалася справа, мы зараз-жа запусьцілі бутэлькаю ў лямпу, а ён раптам як закрычыць: «Тонда [64] , ды гэта-ж я Пуркрабэк з 16-га запаснага!» Чуць ня вышла памылка. Але затое ля Нэзідэрскага возера мы з імі, мадзьярскімі няўклюдамі, як трэба расквіталіся! Туды мы заглянулі тыдняў тры таму назад. У суседняй вёсачцы кватаруе там кулямётная каманда нейкага гонвэдзкага палка, а мы выпадкова зайшлі ў шынок, дзе яны скакалі свой чардаш як вар‘яты, і крычалі на ўсе горла сваё: «Uram, uram, bir'o uram» ды «Lanok, lanok lanok a faluba» [65] . Мы сабе садзімся супроць іх. Палажылі свае толькі салдацкія папругі перад сабою на стол і гаворым паміж сабою: «Пачакайце, сукіны дзеці! Мы вам пакажам» «ланьок». А адзін з нашых, Мэйстршык, у якога кулачышча на-вялічкі з Белую гару [66] тут-жа падахвоціўся ісьці танцаваць і адбіць у каго-небудзь з гэтых абармотаў дзяўчыну. А дзяўчаты былі што трэба: лыткатыя, ляжкатыя, лупатыя. Па тым, як іх гэтыя мадзьярскія сволачы ціскалі, відаць было што грудзі ў іх цьвёрдыя і налітыя, як мячыкі, і што ім гэта да густу і што яны ведаюць смак у шчупанцы. Наш Мэйстршык ускочыў у кола і давай гэта адбіраць у аднаго гонвэда самую прыгожанькую дзяўчыну. Той нешта залапатаў, a Мэйстршык як дасьць яму раз, — ён і з капытоў зваліўся. Мы, ня доўга думаючы, схапілі свае папругі, абкруцілі іх каля рукі, каб не пагубляць штыхоў, кінуліся ў самы гушчар, а я крыкнуў хлопцам: «Вінаваты, не вінаваты — лупі ўсіх па чарзе!» І пашло, брат, як па масьле. Мадзьяры пачалі скакаць праз вокны, мы іх лавілі за ногі і сьцягвалі назад у залю. Усім ім здорава папала. Умяшаліся былі ў гэту справу іхні стараста з жандарам, дык і ім папала на абаранкі. Шынкара таксама адлупцавалі за тое, што па-нямецку стаў лаяцца, што мы ўсю вечарынку псуем. Пасьля гэтага мы пашлі па вёсцы лавіць тых, хто ўздумаў ад нас схавацца. Аднаго іхняга ўнтэра мы знашлі ў сене на вышках у суседнім маёнтку. Яго выдала яго дзяўчына, бо ён танцаваў у шынку з другой. Яна закахалася ў нашага Мэйстршыка па вушы і пашла з ім па дарозе на Кіраль-Хіду. Там шмат адрын з сенам. Яна зацягнула яго ў сена, а потым патрабавала ад яго пяць крон, а ён даў ёй па мордзе. Мэйстршык дагнаў нас ля самага лягеру і расказваў, як раней ён пра мадзьярак думаў, што яны гарачыя, a што гэта сьвіньня ляжала, як бервяно і толькі лапатала кешта бяз сьціханку.

64

Памяншальнае імя ад Антоні.

65

Мадзьярскія песьні: uram biro — пан судзьдзя, lanok a faluba — вясковая красуня.

66

Узвышша каля Прагі. Гістарычнае месца бойкі чэхаў з сваімі прыгнятальнікамі ў XVII стагодзьдзі.

— Карацей кажучы, мадзьяры — дрэнь, — скончыў стары сапёр Вадзічка сваё апавяданьне, на што Швэйк заўважыў: — Іншы мадзьяр не вінаваты ў тым, што ён мадзьяр.

— Як гэта не вінаваты? — зазлаваў Вадзічка. — Кожны з іх у гэтым вінаваты — трэба-ж табе ляпнуць! Папробаваў-бы ты папасьці ў такую калатушу, у якую папаў я, какі прыехаў на курсы. У той-жа дзень сагнялі нас, як якую-небудзь жывелу, у школу, і нейкі асталоп пачаў нам там на дошцы маляваць і тлумачыць, што такое бліндажы, як капаюць аснову і як робяць вымярэньні. «А заўтра рана, — кажа, у каго ня будзе ўсё гэта нарысована, як ён тлумачыў, таго ён загадае зьвязаць і пасадзіць». — «Ліха табе, думаю, чаго-ж гэта я на фронце запісаўся на гэтыя курсы: для таго, каб уцячы з фронту, ці для таго, каб па вечарох рысаваць у сшытачку аловачкам, як у нулявушцы?» Такая, брат, злосьць на мяне найшла, цярплівасьці не хапае. Вочы-б мае, здаецца, на гэтага ёлапа, што нам тлумачыў, не глядзелі, так-бы са злосьці, здаецца, усё пашкуматаў. Я нават не чакаў вячэрняй кавы, а хутчэй пашоў у Кіраль-Хіду і толькі пра тое і думаў, як-бы знайсьці ў горадзе які-небудзь ціхі шынок, набрацца там, колькі ўлезе, зрабіць вэрхал, заехаць каму-небудзь па храпе і з палягчэньнем на сэрцы прысьці дадому. Але чалавек мяркуе, а бог разьмяркоўвае. Знашоў я ля ракі сярод садоў сапраўды ніштаваты шынок: ціха, як ў капліцы, усё нібы знарок зроблена для скандалу. Там сядзелі толькі ўдвух, гаварылі між сабою па-мадзьярску. Гэта мяне яшчэ больш падшыхнула, я нахлябтаўся яшчэ хутчэй і больш грунтоўна, чым меркаваў, і п‘яны нават не заўважыў, што побач знаходзіцца яшчэ адзін пакой, дзе сабраліся, пакуль я наліваўся, чалавек восем гусар, якія на мяне і населі, як толькі я даў кожнаму з маіх суседзяў разок па мордзе. Шэльмы гусары ганялі мяне па ўсіх садох і так, брат, мяне аддубасілі, што я трапіў дадому толькі раніцою і проста ў шпіталь. Ледзь адбрахаўся, што ўпаў у цагляную яму. Потым мяне прышлося цэлы тыдзень у мокрую прасьціну ўкручваць, пакуль сьпіна загаілася. Ня зычу табе, брат, папасьці ў такую кампанію. Хіба-ж гэта людзі? Гэта — зьвяры!

— Як гукнеш, так і адгукнецца, — сказаў Швэйк. — Нічога дзіўнага, што раззлаваліся, калі ім прышлося пакінуць усё віно на стале і ганяцца за табою папацёмку па садох. Яны-б павінны былі расправіцца з табою там-жа на месцы, потым цябе выкінуць. Каб яны расквіталіся з табою там-жа каля стала, гэта было-б і для іх лепш і для цябе. Знаў я аднаго шынкара, Пароўбэка, у Лібні. У яго ў шынку перапіўся раз ядлаўцоўкаю вандроўны гандляр мышынымі пасткамі і стаў буяніць, што ядлаўцоўка вельмі нямоцная, што шынкар разводзіць яе вадою. «Калі-б, — кажа, — я сто гадоў таргаваў мышынымі пасткамі і на ўвесь свой заработак купіў ядлаўцоўкі ды зразу ўсю выпіў, то пасьля гэтага мог-бы яшчэ хадзіць па канаце, а цябе, Пароўбэк, насіць на руках». Да гэтага ён дадаў, што Пароўбэк шалёны сабака і гнюсная жывёліна. Тут Пароўбэк саколіка схапіў, схвастаў аб яго галаву ўсе яго машыныя пасткі, выкінуў яго на вуліцу, а на вуліцы малаціў па ім кіем, якім жалезныя ролеты апускаюць (да таго азьвярэў), і пагнаўся за ім цераз пляц інвалідаў у Карліне да самага Жыжкава, а адтуль цераз Жыдоўскія Печы [67] ў Малешовіцы, пакуль нарэшце не паламаў аб яго кій, пасьля гэтага толькі вярнуўся назад у Лібэнь. Добра. Але ў гарачцы ён забыўся, што ў шынку засталася ўся публіка і што, напэўна, гэтыя нягоднікі пачнуць там гаспадарыць. У гэтым яму і прышлося пераканацца, калі ён нарэшце дабраўся назад у свой шынок. Жалезная ролета ў шынку напалову спушчана і каля яе два паліцэйскія, якія таксама добра хапілі (калі наводзілі парадак усярэдзіне). Усё, што было ў шынку, напалову выпіта, на вуліцы парожная бочачка з-пад рому, а пад прылаўкам два п‘яныя суб‘екты, якіх паліцэйскія не заўважылі і якія, пасьля таго, як іх Пароўбэк выцягнуў, хацелі заплаціць яму па два крэйцэры: На больш, кажуць, гарэлкі ня выпілі… Вось як караецца гарачка. Усёроўна, брат, як на вайне: сьпярша няпрыяцеля разаб‘ем, потым за ім ды за ім, а потым самі ня ведаем, як уцякаць…

67

Пустка на ўскраіне Прагі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: