Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Калі-б я зрабіў што-небудзь ганебнае, дык ня прызнаўся-б, — сказаў сапёр Вадзічка. — Ну, а калі мяне гэты тып аўдытор проста пытае: «Біліся?» Дык я яму адказаў: «Так, біўся». — «Ці зьбілі каго-небудзь?» — «Так точна, пан аўдытор». — «Ці дайшла справа да калецтва?» — «Вядома, пан аўдытор». Няхай ведае, з кім гаворыць. Які сорам, што нас вызвалілі! Гатак выходзіць, быццам ён ня хоча верыць, што я схвастаў аб гэтых мядзьярскіх хуліганаў сваю папругу, што я іх на макарону зрабіў і наставіў ім гузоў і ліхтароў. Ты-ж быў пры гэтым, як на мяне напалі тры мядзьярскія халуі і як праз хвіліну ўсе яны ляжалі на зямлі і я іх тапатаў нагамі. I пасьля ўсяго гэтага нейкі там аўдыторскі смаркач спыняе сьледзтва. Гэта ўсёроўна, як-бы ён мне сказаў: «Кожная з… — лезе яшчэ біцца!» Як толькі скончыцца вайна, і я буду ў цывільным, я яго, сапляка, знайду і пакажу яму, як я ўмею біцца! Потым прыеду сюды ў Кірал-Хіду і наладжу тут такі мардабой, што яшчэ ў сьвеце такога ня было! Людзі будуць хавацца ў скляпы, як толькі пачуюць, што я прышоў паглядзець на іх кіральхідзкіх валацуг, на гэтых басякоў, на гэтых шэльмаў!

* * *

У канцылярыі справа была скончана як бач. Фэльдфэбель з тлустымі яшчэ ад абеду губамі, падаючы Швэйку і Вадзічку паперы і зрабіўшы пры гэтым надзвычайна сур‘ёзны твар, не абышоўся без прамовы перад імі абодвымі, у якой апэляваў да іх вайсковага духу. Прамову сваю (ён быў сілескі паляк) фэльдфэбель аздобіў каралямі свайго дыялекту. Разьвітваючыся, Швэйк сказаў Вадзічку:

— Як толькі скончыцца вайна, зайдзі мяне даведацца. Я кожны вечар з шасьці гадзін «У Келіха» на Боішчы.

— Вядома прыду, — адказаў Вадзічка, скандалы-ж там бываюць?

— Кожны дзень — абяцаў Швэйк, — а ўжо калі будзе вельмі ціха, дык мы, паводле нашых сіл, самі што-небудзь наладзім.

Сябры разышліся, і, калі ўжо былі досыць далёка адзін ад другога, стары сапёр Вадзічка крыкнуў Швэйку:

— Дык ты там паклапаціўся ўжо пра якое-небудзь для мяне разгарненьне, калі я куды прыду!

На гэта Швэйк крыкнуў:

— Ды глядзі ж, прыходзь пасьля вайны!

Адышліся яшчэ адзін ад другога і раптам пачуўся з-за вугла другога шару баракаў голас Вадзічкі:

— Швэйк! Швэйк! Якое падаюць «У Келіха» піва?

Як рэха адгукнуўся Швэйк:

— Вялікапаповіцкае!

— А я думаў, што сьміхоўскае! — крычаў здалёк сапёр Вадзічка.

— Есьць там і дзяўчаты! — крычаў Швэйк.

— Дык, значыць, пасьля вайны ў шэсьць гадзін вечара, — крычаў здалёк Вадзічка.

— Прыходзь лепш а палове сёмай, можа я спазьнюся! — адказаў Швэйк.

Потым пачуўся яшчэ, ужо вельмі здалёк, голас Вадзічкі.

— А ў шэсьць гадзін прыйсьці ня здолееш?

— Прыду ў шэсьць! — пачуў Вадзічка адказ таварыша.

Так разлучыліся ўдалы ваяка Швэйк з старым сапёрам Вадзічкам.

Сябры ў момант разьвітаньня З надзеяй шэпчуць: «Да спатканьня» [89] .

Разьдзел V

З моста на Літаве ў Сокал

Раззлаваны паручнік Лукаш бегаў па канцылярыі адзінаццатай маршавай роты. Гэта была цёмная дзіра ў адрыне, дзе зьмяшчалася рота, адгароджаная толькі дошкамі ад калідора. У канцылярыі стаяў стол, два крэсла, бутэлька з газаю і ложак. Перад Лукашом стаяў старшы пісар Ванэк, які складаў у гэтым памяшканьні ведамасьці на салдацкую пэнсію, вёў справаздачнасьць пра салдацкую кухню, адным словам, быў міністрам фінансаў усяе роты, праводзіў тут цэлы божы дзень, тут-жа і спаў. Ля дзьвярэй стаяў тоўсты пехацінец, які аброс барадою, як краканош [90] . Гэта быў Балёўн, новы дзяншчык паручніка, да вайсковай службы мелькік, з-пад Чэскага Крушлова.

89

Песенька аўстрыйскіх немцаў.

90

Чэскі казачны герой.

— Няма чаго сказаць, знайшлі вы мне дзяншчыка, — зьвярнуўся паручнік Лукаш да старшага пісара, — вельмі вам дзякую за такі сюрпрыз! У першы-ж дзень пасылаю яго па абед у афіцэрскую кухню, а ён, пакуль прынёс, дык зжор палавіну майго абеда.

— Выбачайце, я яго разьліў, — сказаў тоўсты вялікан.

— Згодзімся, што так. Разьліць можна суп ці падліўку, але не франкфурцкае смажэньне. Ты-ж ад смажэньня прынёс такі кусочак, што яго пад ногаць схаваць можна. Ну, а куды ты дзеў яблычны пірог?

— Я…

— Няма чаго лгаць. Ты яго зжор!

Апошняе слова паручнік сказаў так строга і так энэргічна, што Балёўн на ўсякі выпадак адступіў на два крокі.

— Я сягоньня даведваўся на кухні, што ў нас было на абед. Быў суп з фрыкадэлькамі з пячонкі. Куды ты дзеў фрыкадэлькі? Ідучы павыцягваў? Ясна, як дзень. Апрача таго была вараная ялавічына з агурком. Куды яна дзелася? Таксама зжор. Два кускі франкфурцкага смажэньня, а ты прынёс мне толькі паўкусочка Ну? Двакускі яблычнага пірага. Куды іх дзеў? Напхаўся, паршывая і брудная сьвіньня? Кажы, куды дзеў яблычнае пірожнае? Можа, ты ў гразь яго ўпусьціў? Ну, шэльма! Пакажы мне тое месца, дзе ляжыць гэты кусок у гразі. Можа, як назнарок, прыбег туды сабака, знашоў гэты кусок і панёс яго? Божухна ты мой, Езус хрыстус! Я так наб‘ю табе морду, што яна будзе ў цябе, ях ражка! Гэта сволач асьмельваецца яшчэ хлусіць! Ведаеш, хто цябе бачыў? Старшы пісар Ванэк. Ён сам прышоў да мяне і кажа: «Асьмелюся далажыць, пан паручнік, ваш Балёўн жарэ, сукін сын ваш абед. Гляджу я ў вакно, а ён напіхваецца, як быццам цэлы тыдзень нічога ня еў». Слухайце, старшы пісар, няўжо вы не маглі знайсьці горшую жывёліну за гэтага малончыка?

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, мне паказалася, што з усяе маршавай роты Балёўя найбольш для гэтага падыходзіць. Гэта такая дубіна, што ня мог наўчыцца зрабіць ніводнага прыёму з стрэльбай, і каб яму даў у рукі вінтоўку, дык ён-бы яшчэ бяды нарабіў. Нядаўна, страляючы халастымі набоямі, чуць не прастрэліў вока свайму суседу. Я думаў, што ён, прынамсі, будзе годны на гэту службу.

— Зжэрці абед свайго афіцэра! — сказаў Лукаш. — Як быццам яму не хапае свае порцыі. Ну цяпер, думаю, ты ўжо не галодны?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: