Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Школу ставяць, — патлумачыў Сцяпан. — Хто абразае дзерава, хто рэжа дошкі і дранку. Усёй вёскай.

— Свая школа — гэта добра, — парадаваўся хатавец. — Налета ўнуку ісці ў першы клас, праз два гады — унучцы.

Канечне, для яго няблага: у свой час на месцы будзе сямігодка.

— Ну, паказвай, гаспадар, свой маёнтак, — сказаў госць-купец, пераводзячы пільны позірк на хату.

— Глядзіце.

— Паляжалае ўжо дрэва… — Цмокнуў хатавец, азіраючы бліжэйшую шэрую, з патрэсканымі бярвёнамі сцяну. — Я ж помню: твой цесць рэзаў яго яшчэ за царом.

— Паляжачае, але моцнае, — адказаў Сцяпан. — Калі па-новаму ставячы зруб, дзе-небудзь заразалі, дык, паверце, піла ад яго адскоквала. — I для пераканаўчасці бухнуў разы са два кулаком па шырокім, цвёрдым бервяне, паказваючы, якое яно смолкае і трывалае. Бервяно не ўвабрала ўдар, гук, як убірае старое, спарахнелае дрэва, а загудзела — усім сваім натуральным, здаровым нутром.

— Рамы падгніваюць, — знайшоў іншую загану хатавец.

— Зверху крыху, — паправіў Сцяпан. — Усярэдзіне як свежыя.

Купец вобмельгам, але прыдзірліва агледзеў выраза-ныя шалёўку і ліштвы і, бачачы, што тыя яшчэ дыхтоў-ныя, падаўся абыходзіць невысокую, невялікую хату — акінуў позіркам нядоўгія і нешырокія сенцы з плашак, пасля — прыбудоўку з бярвёнаў, пад якой быў склеп. За-тым падаўся азіраць дрывотню з акораных абрэзкаў, хлеў са старога, яшчэ з таго веку дрэва, гуменца з пла-шак і абрэзкаў — будавалася ўсё з таго, што, па-першае, было пад рукамі, а па-другое, каб лішне не марнаваць страявога лесу. На полі, прысеўшы і пацёршы пальцамі грудкі зямлі, той пацмокаў:.

— Не пясочак, але і нечарназём.

— Такая ж зямля, дзядзька, як і ў вас, — спакойна адказаў Сцяпан. — Зямлі не перайначыш. Якая ест, такая ест. Але добра дай гною, дай ласкі — дык і гэтая аддзячыць.

Хатавец змаўчаў. Старэйшы, ён усё добра разумеў і сам, па-гаспадарску пазіраў на палоску шэра-жаўтаватага поля, на высокую грушу-дзічку пры пагонцы, на высозную яблыню-райку яшчэ воддаль, на гуртавым узгорку, і, канечне, думаў: тут жыць можна, як і ўсюды, абы добра кеміла галава ды па-належнаму даць работу рукам. Ды, навучаны дзядамі-прадзедамі, рашыў адчайвацца, усё прыніжаць — збіваць цану.

— Ну, хадзем у хату, пане Стэфусь, — натупаўшыся і паназіраўшы, урэшце абцёр рукі ён. — Зірнем, што там у цябе за харомы.

Ідучы, моўчкі яшчэ раз абмацаў вачыма сенцы, за-зірнуў у кладоўку, у адчынены склеп, а ўжо ў хаце, затрымаўшы позірк на Марысі ў цеснаватай сукенцы, што прыгожа і вабна аздабляла стройную постаць, лагод-на ўсміхнуўся ў вусы:

— Добры дзень, пані гаспадынька! — А пачуўшы адказ, дадаў: — Красуня! На ўсе тутэйшыя вёскі! Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела!

Марыся спакойна выслухала здзіўленне і пахвалу, нават, здаецца, задзірыста падняла галаву. Хатавец моў-чкі праглынуў гэтую адмысловую жаночую дзёрзкасць, зноў засяродзіўся:

— Пакажэце, што тут і як у хаце.

Патупаўся, павагаўся на падлозе — яна не зарыпела, не прагнулася, пасля агледзеў печ, пліту, зайшоў у леп-шую хату.

— Ну, што я вам скажу, людзі, — прамовіў. — Жыць можна. Давайце цанавацца.

Яны, мужчыны, селі абапал стала, Марыся засталася стаяць каля печы.

— Якую хочаце плату? Золатам? Савецкімі рублямі? Ці тым і тым?

— Тым і тым, — прамовіў Сцяпан, маючы на ўвазе, што золата возьме з сабою ўпотай (яно спатрэбіцца ўсюды, у Польшчы таксама), а пра грошы пойдзе гутарка ў сельсавеце, калі будуць афармляць куплю-продаж.

— Але, пане Стэфусь, золата я многа не магу даць, — адразу агаварыўся хатавец. — Дзе яго ўзяць? Саветы, вайна… За хлопца свайго нямала немцу ўваліў, каб з палону выбавіць.

— Дык колькі можаце золатам даць — умяшалася ў размову Марыся, парушаючы тутэйшае няпісанае правіла: калі гутараць, рашаюць штосьці сур'ёзнае мужчыны, кабеце трэба надта не лезці, не парушаць ход мужчынскіх думак і гаворкі.

Купец зразумеў, што маладая гаспадыня з норавам, мае права на голас, дык адказаў ёй:

— Дваццаць пяць рублёў, пані Марыся.

— Мала, — сказала тая. — Сама меней дайце пяцьдзесят.

— А дзе ж, мілая мая, я гэтулькі вазьму? — занелюбіў, але праз сілу ўсміхнуўся стары. — Кажу ж, Саветы, вайна падчысцілі.

— Пазычце ў каго.

— Хто ж пазычыць? Золата!

— Дзядзька, не круцеце! — узгарэлася Марыся, ведаючы, што яе Сцяпан не любіць весці гандаль, можа саступіць хітраму і гаваркому хатаўцу. — За паперкі мы вам хаты, гаспадарку не аддадзім.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: