Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Калі і мы, і яны, — кіўнуў дзядзька Францішак на лесавоз, — гэтак будзем пляжыць пушчу і далей, дык хутка злысім яе… I рускі пан да Свабоды, і польскі да трыццаць дзевятага гэтак не нішчыў…

Не змаўляючыся, нібы хто занёс над імі меч, абодва пахапліва азірнуліся: пакуль гула машына, лічы, да са-мага вогнішча нячутна падышоў чалавек. Кураглядаў. I не адзін, а са сваім рослым, нямецкай пароды, сабакам — з ім, здаецца, не разлучаецца ні на хвіліну. Ён у яго быццам за целаахоўніка.

Кураглядаў — сярэдняга росту, гадоў на пяць старэй-шы за Сцяпана, круглатвары, з маленькімі бясколернымі, але пранізлівымі вачыма, у выцертых афіцэрскіх галіфэ, шынялі без пагонаў і ў фуражцы без кукарды — падслухоўваў. Не збянтэжыўся, што яго заўважылі ў гэткай позе, напаў:

— Что — жалко? Даже чужого?

Як і заўсёды, з адной манерай — ці крычыць, ці яхід-нічае. Падае сябе за вялікага начальніка. Строгага, гроз-нага, на кім трымаецца не толькі тутэйшая ўлада, але і ўвесь свет.

Дзядзька Францішак вельмі не злякаўся, але абачлі-ва змаўчаў. Кураглядаў падышоў, паставіў нагу на дрэва, здаецца, любуючыся бліскучым хромавым ботам і сінім, з чырвоным кантам галіфэ. Ззаду натапырыўся кабур — трэба ці не трэба, але Кураглядаў заўсёды са зброяй.

— Вот куркулістыя душы! — хмыкнуў той. — Вот моцны ўласніцкі інстынкт!

Яны зноў не адказалі, а Кураглядаў не адыходзіў, ушчуваў:

— Што — школа не трэба? Для вашых жа дзяцей і ўнукаў! Га, дзед?

— Трэба, — падаў голас дзядзька.

— Мінск, рэспубліку, краіну адбудоўваць не трэба?

— Трэба.

— Дык чаго ныеш? — хоць у Янкавінах усе называлі старэйшых толькі на «вы», але Кураглядаў усім «тыкаў». — Супраць аднаўлення, пад'ёму і росквіту савецкай дзяржавы?

— Я не супраць гэтага, — адказаў дзядзька, стараючыся «не блытацца ў палітыку». — Мне лесушкода. Во гэтаму дзераву, — паляпаў далоняй па хваіне, — трэба болей ста гадоў расці, лічы, два чалавечыя пакаленні. Калі мы будзем гэтак вырэзваць, як рэжам цяпер, дык нашым унукам нічога не застанецца. А па-другое, злыселы лес зарасце кустоўем, крапівою — ягад і грыбоў не будзе.

— Аднаасобнік! — скрывіўся Кураглядаў. — Ніякай свядомасці!

— Я кажу пра тое, што трэба думаць пра заўтрашні дзень, рабіць усё па-гаспадарску.

— А мы, па-твойму, хто? Няўмекі і марнатраўцы?

Дзядзька, бачачы, што злосны цяпер старшыня задзіраецца (кажа «мы» і пагрозна мае на ўвазе не толькі аднаго сябе), змаўчаў. Адрэзаў ад акрайца скібку хлеба, а ад апольчыка — шматок сала, паказаў, што будзе есці, не хоча траціць час на пустыя гавэнды.

— Мысліш ты, дзед, па-старому, — сказаў Кураглядаў. — З такім мысленнем сацыялізм не пабудуеш.

Дзядзька зноў «не дакрануўся» да палітыкі. Вучаны-правучаны за жыццё наконт гэтага.

— Каб пабудаваць сацыялізм, трэба на першы план высоўваць не прыватныя, а агульныя інтарэсы, з-за дробных ахвяр бачыць вялікае.

Стары слухаў, а Кураглядаў, любуючыся сабой, утал-коўваў як настаўнік і тутэйшы правадыр:

— Мы будуем новы лад па навуцы. I па вялікай навуцы, дзед. Таварыш Сталін мудра вядзе нас па ленінскім шляху.

— Я думаю, кажу, пра другое… — Асцярожна вёў сваё дзядзька. — Каб некалі не каяцца, не кусаць сабе локці за тое, што і як робіцца цяпер…

— Не бойся, — запэўніў Кураглядаў. — Гэта пры вашым капіталізме было абы-што, а пры нашым сацыялізме ўсё будзе добра. Сацыялізм, паўтараю, гэта — вялікая навука, дыялектыка, прагрэс. Вышэй марксісцка-ленін-скага вучэння нічога не было, няма і не будзе. Калі хут-ка адарвем вас ад хутароў і палосак, калектывізуем, то па-новаму зажывяце, зусім іншы свет убачыце…

— А калі будуць тут калхозы, ведаеце?

— Будзе дырэктыва зверху — будзем і рабіць, — важна прамовіў Кураглядаў, перавёў вочкі на яго, Сцяпана. — Званілі з раёна: прыйшлі табе дакументы. Так што можаш выязджаць у сваю Польшчу.

Сцяпан ужо некалькі месяцаў чакаў такой весткі, а пачуў яе — разгубіўся.

— Не хочацца быць таварышам, хочацца быць панам! — пакпіў Кураглядаў. — Пшэкі, такую вашу!.. Ніхто ні слова па-польску, малоцяць па-беларуску, але ўсе — не абы-хто, а шляхта! Палякі! Ва ўсіх толькі каталіцкія імёны!

Яны моўчкі праглынулі кпіны і абразу, як было ўжо не раз і не два. Некалі войт, пан Збыхальскі, крычаў пад злосць: «Хлопы! Маскалі!» А гэты: «Шляхта! Пшэкі!» Крыўдзься, злуйся — усё адно. Ніхто не заступіцца, не абароніць. Наадварот, паскардзься наверх, папрасі, каб супынілі крыўдзіцеля, — не яму, а табе дастанецца на арэхі.

— Так што, пан, — сказаў Кураглядаў Сцяпану, — можаш пакідаць лес. Табе ўжо наша школа не трэба.

— Даробім сваё да канца, як і трэба, — за яго адказаў дзядзька. — Не яго, дык другія дзеці будуць вучыцца.

— Камлі на дошкі сцягвайце ў адно месца, на вянкі — у другое, вярхоўе — у трэцяе, — хоць не было на гэта ніякай патрэбы, закамандаваў Кураглядаў.

Калі ён пераможна і ганарліва адышоў, гладзячы па карку сабаку, дзядзька абурыўся:

— О-то чалавек! Так і глядзіць, каб укусіць! Прыслалі ж ліха на галаву. Як якая брыда — дык нам… — I ўжо жуючы хлеб ды сала, пашкадаваў: — З'едзеш — не будзе ў вёсцы каваля…

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: