Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Дзякую-дзякую, — закланяўся ўспацелы стары. Дзівак чалавек: дзень будзе араць, рэзаць дровы ці касіць — нават кроплі на лобе не заблішчыць, а пабудзе хвіліну-другую ў начальніцкім кабінеце — выскачыць як апараны.

Уполудзень, калі дазволіў зайсці яшчэ некалькім мужчынам, уважыў ці не ўважыў іхнія просьбы, калі Клопікаў і Навуменкаў падаліся абедаць (можа, і да Кло-пікава, які прыстаў у суседняй вёсцы да маладой удавы), Кураглядаў пасядзеў крыху ў кабінеце, а потым, адчува-ючы, што сёння ўжо накрычаўся, выліў на іншых сваю злосць, падабрэў. Накіраваўся ў сакратарчын кабінет. За ім падаўся і Дзік, а пасля без каманды, толькі ад дотыку пальцамі да спіны, запыніўся і сеў каля дзвярэй — каб нікога туды не пусціць.

Зубрэвіч сядзела на сваім месцы і падшывала па-перкі — што-што, а дакументы павінны быць спарадка-заныя і заўсёды пад рукамі. Для сябе і для ўпаўнаважа-ных, якіх, бывае, няма па тыдні ці месяцы, а бывае, чорт прыносіць па два-тры разы на дзень, і кожны ткне нос да паперак.

— Працуеш? — усміхнуўся ён, узяў дзверы на кручок, зайшоў за стол і паклаў далоні на дзябёлыя дзявочыя плечукі, адчуваючы, як ад гэтага дотыку пайшлопабегла цяпло па целе і шпарчэй пульсуе кроў.

Валянціна ніжэй нагнула галаву і плечы — сёння чамусьці не захіхікала і не загарэзнічала, а была нібы незадаволеная, непадатная. Ён пагладзіў яе па загарэлай, са светлымі валаскамі шыі, апусціў рукі ніжэй і пачаў ціснуць-мяць яе грудзі — найперш з-за іх, спакусліва адтапыраных пад белай блузкай, ён, маючы адмысловы мужчынскі голад, прыліп да яе.

— Не трэба, Апанас Лукіч, — ціха папрасіла яна.

— Чаму — «не трэба»? — пад'юшчыўся сам і падбіваў яе на грэх. — Як гэта — «не трэба»?

Сілай змусіў яе падняцца, пасля ашчаперыў з усяе моцы, горнучы да сябе і з заплюшчанымі вачыма шукаючы яе трошкі падфарбаваных і ад таго адмыслова пахкіх вуснаў. Валянціна ўпіралася далоньмі яму ў плечукі, адварочвала галаву, неяк дзіўна сёння стогнучы ад бяссілля альбо роспачы.

Кураглядаў узмацніў націск, запалымнеў і нават затрымцеў ад раз'юшанага прыроднага поклічу. I чым яна болей супраціўлялася, тым болей ён хацеў дабіцца свайго.

— Ну, што ты? — здзівіўся і ўзлаваўся заадно, не могучы адолець яе дужыя рукі і даць волю сваім.

Можа, толькі праз паўгадзіны, калі заціснуў яе каля стаяка ў кут, калі спачатку буркнуў пару ласкавых слоў, а пасля мусіў маніць, паклясціся ў каханні, здолеў скарыць — яна, нечакана здаўшыся, была пакорлівая, а праз нейкі час ажывілася, са стогнам, з плачам спатоліла яго пажаднасць.

Калі пазней адвярнуліся і папраўлялі на сабе апратку, ён адчуў прыкры сорам — з-за таго, што гэтак прасіў пяшчоты, плёў столькі няшчырай лухты (цяпер вось не хочацца паўтарыць з таго ніводнага слова).

Пачуў: Валянціна плача. Ціха, але нейкімі ўдушлі-вымі слязьмі. На табе! Яшчэ слёзы! Ды жаночыя, страш-нейшыя за нож!

— Ты — чаго?

Яна адвярнулася і прытулілася да сцяны. Паніклая, з апушчанымі плечукамі.

— Ну, чаго? — запытаў ужо раздражнёна.

— Апякла…

— Што?

— Ну… Стаяк вельмі гарачы, а вы ўсё ціснулі да яго…

— А! — зразумеў усё адразу. Узвесяліўся, не зусім прыемна для яе зарагатаў. — Вось чаму ты спачатку халодная, як лёд, была, а потым кідацца пачала!

— Вам смешна, а мне пячэ, — пакрыўдзілася. — I не толькі гэта…

— А што яшчэ? — ухмыльнуўся.

— Грубая я…

— Як — гэта? — запытаў паўшэптам, устрывожана, адчуваючы, як яго прабірае холад.

— Яшчэ пытаеце…

— Дык што — ад мяне?

— Ад каго ж!

На табе! Трапіў у сіло! Уліп! З той, машыністкай-сакратаркай, толькі шуры-муры былі, тая, гарадская, асцярожная і хітрая, не дапусцілася да такога, а гэтая вясковая разява… Што будзе? Яшчэ адна вымова? Далоў з работы? Але куды яшчэ ніжэй апусцяць? Зноў ісці шафёрам? А па-другое, што будзе з жонкай, з сынам, што пакуль там, на сваёй радзіме? Як, як сухім выскачыць з вады?

— А не ад Мішкі? — пачаў адводзіць ад сябе віну, перакідваць на яе і на іншага мужчыну.

— Не.

— Але ж ты ляжала з ім…

— Не ляжала.

— Як гэта — не ляжала? Я сам разагнаў вас!

— Я ж казала вам… — Заплакала наўзрыд. — Ён сілком мяне браў. Але не ўзяў.

— Хто там вас ведае… Адзін раз не ўзяў, а другі…

— Не было. Нічога з ім не было. А грубая я, можа, чацвёрты месяц.

«Не шанцуе мне з рыжымі… — падумаў гнятліва. — Жонка рыжая, Святлана рыжая і гэтая разява рыжуля…»

— Дык нічога з ім не мела?

— Не.

Адчуў: не маніць, балюча ёй, што ён гэтак крыўдзіць яе недаверам і нагаворам, што няўдзячны за яе пяшчоту і ласкі.

— Ну, ціха! Не рві душу! — прыкрыкнуў. — Ты ж не зялёнае дзяўчо. Павінна ведаць, што трэба цяпер рабіць…

— Запазнілася…

— «Запазнілася»! — разлютаваўся ажно. — Дурніца!

— Канечне, дурніца, — яшчэ большую волю дала слязам. — Папусцілася…

— Гаварыла каму пра гэта? Якой-небудзь бабе па сакрэце? — Пацішэў, узяў сябе ў рукі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: