Вход/Регистрация
Рэканструкцыя неба
вернуться

Гапеева Вольга

Шрифт:

У дзёньніку назіраньняў больш за ўсё сустракалася слова “заўтра”, якім вельмі любілі карыстацца пацыенты. Характэрным сымптомам захворваньня было маніякальнае жаданьне прачнуцца менавіта заўтра. Чаго, вядома ж, адбыцца ніяк не магло. Ты прачынаешся сёньня і толькі сёньня. Нельга было не заўважыць, што большасьць зь іх звыкалася з маёй прысутнасьцю, а некаторыя нават спрабавалі заляцацца (ня столькі да мяне, колькі да маіх грудак), што тлумачылася дзіцячымі перажываньнямі, якія глыбока заселі ў памяці і рабілі зь мяне гэткую “еву ў шкарпэтках”. Так атрымалася, што 23-я пара маіх храмасомаў уяўляла зь сябе мадэль XX. Гэта дакладна адлюстроўвалася падчас кожнай размо- вы. Што б я ні рабіла, я ўсё адно крочы -ла, тан- чы -ла, пі -ла, жвака -ла etc, etc. Так атрымалася, што генрых, міларад і нават джэймс мелі 23-ю пару мадэлі ХУ. I кожны зь іх што б ні рабіў, усё адно крочы -ў, танчы -ў, пі -ў, жвака -ў etc, etc.

Дэталь 9

Я зычыняю за сабой дзьверы. Тут ня хопіць месца нат для раскінутых рук. Тут пахне кляўстрафобіяй і нямой прысутнасьцю тых, хто здымаў слухаўку, прыкладаў яе да вуха й цяжка дыхаў. Так як зараз раблю гэта я. Занята. Міжволі я пачынаю прыслухоўвацца й чую размову, словы якой гарошынамі адскакваюць ад сьцяны суседняй кабінкі. Каб хоць неяк апраўдацца, я ўяўляю сябе ксёндзам на споведзі, жанчынай, што прыйшла ў турму на спатканьне да мужа, памяшканьнем аэрапорту, нічыйным домам, дзе чаканьне ёсьць адзінай магчымай рэальнасьцю, за якую хаваюцца вандроўнікі Саду Геспэрыдаў.

Занята.

Вялікая самота здымае кут у пакоі маёй знаёмай прастытуткі. Яны ўжо даўно жывуць разам, але хто зь іх здагадаецца першы пра прысутнасьць другой? У яе была лялька, якую яна апранала ў шыкоўныя строі, а выпраўляючыся ў падарожжа, абавязкова хутала ейнае плястмасавае цела ў што-небудзь цёплае, так як цяпер яна хутае шалікам сваю шыю, але ад гэтага цяплей ня робіцца, ейнае цела не саграецца, яно, пэўна, таксама з плястмасы. I таму часам яна тэлефануе гэтаму сарамліўцу, кліенту, які адзіны здольны нагадаць пра ейную чалавечую сутнасьць. Звычайна ён доўга топчыцца на ганку й не адважваедца нават зайсьці, ня тое каб датыкнуцца. Таму яна бярэ ягоную руку, цягне да сябе, распранае і прымушае здзейсьніць адзін з самых выкшталцоных актаў каханьня. Ён расьцякаецца па ейных судзінах, трапляючы ў кожны капілярчык, пасьля чаго застаюцца ружовыя і чырвона-чорныя шнарыкі, а ягонае імя чытаецца па дрыготкіх вуснах, якія так і ўпэўніваюдь: боль - гэта толькі прага болю, боль - гэта толькі прага болю, боль — гэта толькі прага болю.

Занята.

Мне нічога не застаецца, як пайсьці й напісаць ліст.

Тут галоўнае не паддацца хвіліннай сантымэнтальнасьці.

Лепш пісаць пра тое, што ўвесну пакасілі траву, што маршруты некаторых аўтобусаў і тралейбусаў былі зьмененыя з прычыны рамонту дарогі. I, вядома ж, пра тое, што я рыхтуюся да карнавалу, і зараз на маім кіліме раскіданыя рознакаляровыя стужкі, бліскучая папера, скруткі. Я запакоўваю падарункі. Я сапраўды рыхтуюся да карнавалу.

Вось такі ліст я напішу бурштынаваму каралю, зь якога ён так ці інакш даведаецца, што ўсе мае знаёмыя анёлы, асьпіранты, каханкі, кілеры, калекцыянэры, вэгетарыянцы, альпіністы паспяхова праходзяць курс лячэньня, а некато- рыя нават хутка будуць выпісаныя.

Практыка давяла, што падманваць можна ня толькі іншых, але й сябе. Гэта сталася зразумелым, калі я пабачыла, як лісьце з радасьцю пакідала свае галіны. Яны сьмяяліся, а некаторыя нават пасьпявалі зрабіць колькі піруэтаў у паветры перад тым, як са шчасьлівым выкрыкам “плюм” ляснуцца аб халодны асфальт. Абіраючы самападман, яны пазбаўляліся той нерашучасьці і няўпэўненасьці, якую можна параўнаць з надзвычайнай гнуткасьцю якой-небудзь гумовай рэчы. Хвілінай маўчаньня ўшаноўваецца памяць восеньскіх герояў.

Цалую абдымаю

вашая вольга

  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: