Гапеева Вольга
Шрифт:
Я вярнуся героем.
– Куды. Куды ты вернешся? У эмаліраваную ванну, па ўскрайку якой маршыруюць непрыдуманыя інсэкты? Я ня слухаю.
– У якой і аднаму месца малавата? Я не жадаю гэтага слухаць.
– Ванну, якая перажыве твае аднадзённыя думкі?
– вушы ўжо нямеюць ад модна прыцісну- тых да іх далоняў, і тут я разумею:
трэба схавацца. I я хаваюся з галавой, каб ня чудь, але каб слухаць.
I я слухаю.
Раз - два - тры елачка згары - суседзкія дзеці адзначаюць новы год у лютым.
Ты - як - дзіця - мяне (я) кіда-е (ю) был-ы (ога) кахан-ак (ка)*
* на выбар
Не - грызі - шалік. Ты - ж - ня - тутавы - шаўкапрад– я іду ў кіно без асьпіранта № 2. Ён станецца маім пацыентам і будзе вучыцца жыць сёньняшнім днём. Нічога ў яго не атрымаецца, кажу гэта цяпер, бо як толькі я спрабую залезьці пад ягоны каўнерык пагрэць далоньку, ён пачынае напружана думаць - што гэта я раблю і, галоўнае, навошта, паступова пераходзячы да сьмярдзючай думкі “напэўна яна ў мяне закаха- лася”. А там, за каўнерыкам, было проста цёпла.
I — магчыма - хутка - ты - атрымаеш - свой - кавалачак - цукарка - а гэта асьпірант № 1. Ён мае блакітныя вочы, якія зіхацяць непрыхаванай нахабнасьцю пяцігадовага дзіцёнка. Чорны швэдар. Ідэальна-дагледжаныя рукі. 41 памер абутку. Шчыры сьмех. М-так, занадта ідэальныя рукі. Такімі пальчыкамі нават у носе калупаць шкада.
Дзеці - вельмі — жорсткія - а гэта думка, на якой асьпіранты зазвычай сыходзяцца.
Першым памерла дрэва, што стаяла за хлявом. Нечаканасьць - гэта не заўсёды дрэнна. У маім выпадку нават добра.
Яно слухала ўсё, што я казала, і ўсё, пра што я маўчала. Слухала й пахла. Пахла й слухала. I гэтак да бясконцасьці. Да бясконцасьці, пакуль не памерла. Зрэшты, так атрымалася нават больш трагічна. Ніякіх табе разьвітаньняў, прабачэньняў, абяцаньняў наведваць могілкі. Як і павінна быць насамспраў.
Часам навакольныя дрэвы ўяўлялі нас каханкамі, ад чаго рабілася трохі ніякавата. Але мяне не падманеш - мы ніколі не былі адзін на адзін, значыцца і каханкамі мы быць не маглі. Нас падслухоўвалі тысячы, мільёны вушэй. Я ня здолею іх падлічыдь, нават за ўсё сваё жыдьцё. А калматы вусень, старанна перажоўваючы зялёнае лісьце, ня ўпусьціць магчымасьці сказаць свайму суседу па галінцы- не, ты бачыў? адкалупнуць кавалак кары і запхаць туды валосьсе, людзі пэўна звар’яцелі, а нам што з голаду памірадь ці што?
Мужчыны заўсёды былі большымі плеткарамі, чымся жанчыны.
Яна - блакітная кветачка ва ўжо выцьвілым палісадніку тралейбусных пасажыраў. Яна - мой кавалачак неба, такі трошкі, ледзь-ледзь крануты сівенькімі прожылкамі аблокаў. Яна ня пахла, бо такая дасканаласьць блакіту прост ня мае права на пахі. Менавіта таму яна так сакавіта і рэзка сьмярдзела. Аднак гэта толькі на пачатку, потым...
– а потым было ўжо неістотна. Нашыя пахі пачалі перамешвацца, малекула па малеку- ле. Яна сядзела даволі нязграбна, але надзіва правільна. I нідзе болей яна так добра не глядзелася б, як там, на сядзеньні тралейбуса ля апошніх дзьвярэй, яна была павернутая сьпінай да ўсіх астатніх, але тварам, тварам - да мяне, ейнай ахвяры і ейнага гаспадара. У той час як яна ўяўляла сабой трохмерную прастору, што забілася ў кут гарадзкога тралейбуса № 33, мае пыласосы-вочы намагаліся ўсмактаць хоць што-небудзь - імя, век, занятак, захапленьні. Хто і калі мог скатаць яе з рэштак нябеснага цеста?
– ...nichts - нічога ... я не знаходжу анічога, апроч сацыяльнага статусу.
Я - цынамонавая кветка ў такім стракатым палісадніку тралейбусных пасажыраў. Я чыйсьці кавалачак зямлі, такі трошкі, ледзь-ледзь крануты сівенькімі прожылкамі сьняжка. Я пахну зрэдку, калі пройдзе дождж (але хто паверыць у бруднаваты гаркавата-кіслы дождж?).
ПАРАСКЛЕЙВАЦЬ АБВЕСТКІ. Трэба парасклейваць абвесткі. “Маладая сям’я з аднаго чалавека здыме кватэру ў вашым доме. Цішыня й парадак гарантаваныя. Тэл. 2428677”.
Вось ужо й прысьпеў час пра асобны кут падумаць. Ён мне прост неабходны, гэты самы асобны кут. Мая сям’я расьце з кожнай крызай, з кожным новым каханкам. Мяне робіцца столькі, што я ўжо ня ўпэўненая ў дакладнай лічбе сваіх воляў оляў вольгаў волечак вальжынаў вальцісяў вольцяў... ад усіх гэтых бяздомных і напаўжыцьцяздольных дармаедак круціцца галава. Час думаць і пра самастойнае жыцьцё. Я прыклейваю адну абвестку да дзьвярэй бібліятэкі, там дзе працуе адна мая знаёмая, нечым падобная да птушкі. Другую - да дзьвярэй крамы, там заўсёды ў цябе пра нешта пытаюцца. Пытаюцца, які памер, улюбёны колер, а ваш стыль? Толькі перакроч ганак - ты адразу адчуеш як усе й усё прапахла адзіным жаданьнем - уціснуць усіх у нейкія памеры, нумары, знакі, лічбы, адрэсы, гендэры, статусы, іміджы, ня ведаю я, які ў мяне памер.
Расшпіліце-тка паліто.-.напэўна...
– яна кудысьці зьбягае потым вяртаецца, я думаю толькі пра яе: якая яна прыгожая і што вось пасьля працы яна сьпяшаецца дадому гатаваць вячэру. Дзяцей у іх пакуль няма, праўда яны ўжо знайшлі рэдкаснае імя для дзяўчынкі, аднак жа хлопчыка хочацца болей. Яна дэманструе адшуканую кашулю й чакае маёй рэакцыі. У сваю чаргу, я, вядома ж, заўсьміхаюся неяк вінавата і буду стаяць і чакаць, пакуль яна будзе перабіраць усе магчымыя варыянты. Зараз я ніхто іншы як лялька, якую трэба ПЕРА-апрануць. Тут галоўнае працэс, а ня вынік. Мне робіцца сьпякотна, мне няўтульна, я ня ведаю, ці хопіць мне грошай, ня ведаю, ці хопіць мне мужнасьці, ня ведаю, ці хопіць мне часу, ня ведаю, ці хопіць табе цярплівасьці, ня ведаю, ці хопіць цярплівасьці мне. Я куляй вылятаю з крамы, бо ўзгадваю: трэба парасклейваць абвесткі, дарабіць пераклад, пад’есьці, памарыць, распланаваць свой магчымы сыход, падрыхтаваць тваё магчымае прыйсьце.
Але выкруціцца немажліва. Цябе ўсё адно заклясыфікуюць, дадуць асабісты нумар, падбяруць адпаведнае азначэньне, падпішуць цану, знайдуць пакупніка, па-сьвяточнаму запакуюць і адправяць. Куды? Куды-небудзь, лёс - ён як і нумар - ва ўсіх свой асабісты. Трэцюю абвестку я прыклею да дзьвярэй свайго дому. Буду павяртацца...
– а раптам зацікаўлюся.
Новы дзень
(пераклад з ангельск.)
Ад каго
...значыцца, гэта была ты. Я здолею адкрыць тваё паведамленьне пры ўмове, што ты дашлеш яго мне яшчэ раз. Гэта магчыма? Як ты? Я правёў шмат часу ў сябе на лецішчы непадалёк ад мяжы з Расеяй. Ты вучышся ці працуеш? Калі ласка, напішы мне зноўку. Выбачай, але мы па- вінны быць пільнымі з гэтымі вірусамі-крыміна-ламі.