Вход/Регистрация
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
вернуться

Рублеўская Людміла

Шрифт:

— Магу адразу прырэзаць, каб не пакутавалі, — ветліва прапанаваў немцу Ватман, як быццам прапаноўваў нюхацельную соль. Пфальцманы ягоны своеасаблівы гумар не ацанілі, і фрау пачала са збляднелым тварам валіцца на зямлю.

— Значыць, з бабы трэба пачынаць, вунь якая дохлая, толку ад яе… — меланхалічна заўважыў Ватман, і фрау хуценька ўстала на ногі, працінаючы злосным позіркам пукатых шэрых вачэй найміта Багінскіх.

— Якуб, твая машына падрыхтаваная? — мякка папытаўся Лёднік. Пфальцман спалохана зміргнуў, румянак вярнуўся на яго азызлыя шчокі.

— Ты хочаш… Ты хочаш… Каб мы…

— А нічога іншага не прыдумаць. Давай выпрабуем тваю машыну, наколькі яна вартая.

Якуб разгублена паглядзеў на жонку, але тая часова страціла здольнасць даваць парады, і наважыўся, чаму нямала паспрыяла тое, што ў замкнёныя на засовы вароты стайні пачалі настойліва грукацца.

— Сядайце! Хаця цеснавата будзе ўсім… І горача.

— Пацерпім, не васковыя! — азваўся Лёднік.

Калі Пфальцман усеўся за рычагі свайго вынаходніцтва, адразу змяніўся: рухі і голас набылі ўпэўненасць, нават рысы твару падцягнуліся. Тым больш жонка ляжала цяпер літаральна ў яго пад нагамі, да якога становішча, як відаць, не звыкла. Але іншага месца для яе не знайшлося — усе і так ціснуліся адзін да аднаго, як арэхі ў горле каляднай гусі.

Падтрымліваць агонь у катле паставілі Ватмана — хаця ірваўся Лёднік, які па звычаі не жадаў прызнаць сябе пакалечаным і не самым дужым. Доктара ўсадзілі на скрыню з вуглём. Пранцысь і фурман Генрых прымасціліся з бакоў, там, дзе былі гарматы, іх паспелі ўсталяваць усяго восем. Між спінамі шкаляра і фурмана быў заціснуты бочачка з порахам і скрыня з ядрамі.

Агонь у топцы гудзеў, вада ў катле, які знаходзіўся звонку, закіпела, запахла распаленым жалезам, чарапаха выплюнула струмень пары…

— Шнэль! — гукнуў Пфальцман, тузануў падважнікі, крануліся з месца шатуны, як быццам перабірала нагамі вялізная жамяра. Закруціліся колы і колцы, ляскатнулі шчыты чарапахі, змыкаючыся, ад чаго ўнутры стала цёмна і горача, як у лазні.

Відаць, ляскат, які ўтварала чарапаха, пачулі звонку, таму што вароты ламаць перасталі.

— Франц, страляй! — загадаў Пфальцман, і Пранціш запаліў фіціль мініяцюрнай гарматы, якая знаходзілася ў спецыяльным жолабе наверсе, так што яе аддача не рабіла шкоды.

Ядро ўрэзалася ў створкі варот, і тыя разышліся, загайдаліся, як быццам таксама жадалі ўцячы…

А потым пачаўся мясцовы Апакаліпсіс.

Пра тую падзею сведкі доўгімі зімовымі вечарамі расказвалі сваім унукам і праўнукам, а тыя перадавалі далей. Расповед пра беларускага цмока-людажэра, з ноздраў якога ішоў чорны дым, набыў жаласлівы сюжэт, узбагаціў рэпертуар лірнікаў і дадаў адукаваным асобам скептыцызму наконт магчымасці выправіць міфалагічную свядомасць тутэйшага цёмнага люду з перажыткамі паганскага светапогляду.

Вядома, калі б радзівілаўскія слугі не разгубіліся, каб дзейнічалі, як належыць, шанцаў у маруднай машыны не было б. Але ўсе проста разбегліся са знаёмымі да зубнога болю крыкамі «Цмок! Цмок!». Тым больш цяпер чарапаха магла страляць ва ўсе бакі, а вось ейныя бліскучыя шчыты ніякія кулі не бралі. Вакол машыны віўся дым, які выглядаў бы яшчэ больш застрашліва, каб яго не прыбіваў зараз жа дождж, як рупная гаспадыня — заляцелую муху. А тут яшчэ да бурлівай бяседы далучыліся нябёсныя сілы — позняя навальніца спаслала на Слуцак цэлы крылаты гусарскі атрад маланак, і прысутныя ў двары Ніжняга замку неадменна ўвязалі гэтую з’яву з жалезнай пачварай.

Чарапаха з хуткасцю звычайнага мінака кіравалася ў бок брамы каля лазні, дзе быў апушчаны мост. Не, яго пачалі падымаць тыя, хто не страціў зусім галаву… Але пару стрэлаў з гарматы — і імпэт старанных вартаўнікоў растаў, як соль у юшцы.

Дзесьці стукаў малаток збройніка, абыякавага да мітусні чалавечай — майстар высноўваў чарговую прыладу для абароны ад смерці, дарагі кальчужны панцыр, які высакародны шляхціц зможа апрануць пад сармацкую чугу, перш чым ісці на сойм, што неадменна ў гэтай няшчаснай дзяржаве скончыцца сечай. А побач, у кузні, завіхаўся малаток каваля, які каваў чарговую прыладу смерці — шастапёр, булаву з вострымі рабрынамі, якая не зважыць на тонкі панцыр і шчыра пераламае рэбры шляхціцу ў сармацкай чузе, які прагаласуе не за таго кандыдата альбо скарыстаецца са свайго «ліберум вета» [13] і сарве сойм, як вяселле, з якога збегла нявеста.

13

Ліберум вета (liberum veto) — права кожнага шляхціца адмяніць рашэнне любога сойму альбо забараніць ягоную працу.

Дождж ліў, жалезная пачвара, дыхаючы агнём, з рэвам паўзла па Слуцку, месцічы зачынялі шыбы і чыталі малітвы. Пра тое, што робіцца ў князевым замку, даўно хадзілі самыя жудасныя чуткі, і калі адтуль выпаўз цмок, гэта нікога не здзівіла. Мяшчукі лёгка паверылі б і ў тое, што падобнае аблічча прыняў сам князь. Жаўнеры, павінныя выконваць свой доўг, цягнуліся за страшыдлам на бяспечнай адлегласці і час ад часу пастрэльвалі ў яго з-за будынкаў. Чарапаха плявалася ў адказ адзіночнымі стрэламі з пісталетаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: