Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

Яна не скончыла, — апусціўшы галаву, ціха заплакала, Васіль ведаў, што ў яе на фронце загінулі два сыны.

Яе кволая, сагнутая горам постаць выклікала ў Васіля пачуццё сыноўняга жалю i пяшчоты. Яму захацелася сказаць нешта ласкавае i добрае, каб суцішыць яе гора.

Выцершы слёзы, маці запыталася, ці ўсе яго родныя засталіся жывыя пасля акупацыі. Ён вельмі скупа пераказаў тое, што сам уведаў з пісьмаў, якія атрымаў з дому пасля вызвалення Палесся. Скончыўшы, Васіль нецярпліва азірнуўся.

— А дзе Ліда?

— Ліда спіць. Учора прыйшла, працаўніца, толькі ў дзве гадзіны ночы… Але што-ж мы сталі? Заходзь у хату, Васілёк, — схамянулася старая.

Ён чакаў, што старая скажа, адкуль Ліда прыйшла так позна, — яму гэта вельмі рупіла ведаць, — але старая не гаварыла.

Яны ўвайшлі ў хату.

Васіль наблізіўся да дзвярэй у Лідзін пакой. Ён вельмі хваляваўся, — некалькі хвілін стаяў, не рухаючыся, каб перавесці дух. Потым паправіў шапку i пастукаў.

— Хто там?

Васіль пазнаў голас Ліды. Ён не адказаў, каб не выдаць хвалявання, i пастукаў яшчэ раз. Ліда паўтарыла запытанне.

— Час падымацца, соня, — сказаў ён замест адказу, не пазнаючы свайго голасу. — Госці да цябе…

— Ой! — ускрыкнула Ліда i сціхла.

Мар’я Пятроўна выйшла ў кухню.

Праз некалькі хвілін Ліда адчыніла дзверы i запрасіла зайсці. Ложак быў наспех прыбраны. Сама яна стаяла каля акна, пазіраючы насустрач яму яшчэ крыху заспанымі, але неспакойна ззяючымі вачыма. Ліда здалася яму незвычайна прыгожай. Як яна пасталела i пахарашэла за гэтыя гады. Яна была шмат прыгажэй, чым на картачцы, што прыслала на фронт.

Яны абое стаялі разгубленыя, не ведаючы, як павітацца. Васілю хацелася абняць яе, модна сціснуць у абдымку, пацалаваць. Яна таксама, напэўна, рада была-б, каб ён абняў. Але яны так доўга не бачыліся, так адвыклі ад пяшчот, так хваляваліся абое, што разгубіліся, толькі паціснулі адно другому рукі…

Ліда, падсунуўшы да яго табурэтку, папрасіла сесці, села сама на ўскрай ложка i загадала:

— Ну, кажы. Як-жа гэта ты?.. Так нечакана.

— Ты не чакала? — спытаўся ён з жартаўлівай крыўдай, каб схавань няёмкасць.

— Не, не чакала, — адказала яна ў тон.

— Значыць… я дарэмна спяшаўся?

— Выходзіць, дарэмна…

Яна паглядзела з ледзь прыкметнай усмешкай, i у ясна-шэрых яе вачах, якія здаваліся цёмнымі ад густых веек, успыхнулі знаёмыя гарэзныя агеньчыкі.

Гаворка пайшла весела i лёгка. Васіль жартаўліва апавядаў пра свае прыгоды ў дарозе. Ліда смяялася. Так, жартамі, яны гаварылі яшчэ доўга, пакуль ад разгубленасці, што зрабіла доўгачаканая сустрэча, не засталося i следу.

Тады ён раптам пачаў адчуваць нездавальненне. «Гэта не тое, што павінна, — падумаў ён. — Трэба сказаць нешта значнае, вялікае i пачуць шчыры адказ. Трэба, каб кожнае слова было асаблівае. Бо гэта гадзіна не звычайная, асаблівая». I вясёлая, але пустая гаманлівасць пакінула яго. Усмешка на чырвонашчокім твары згасла. A між густымі ўскінутымі брывамі з’явіўся нездавольны раўчачок.

Ён абарваў гаворку, сніх. Ліда, даўно заўважаючы незразумелую змену ў яго настроі, паглядзела на яго ca здзіўленнем.

Васіль загаварыў з тугой i шчырасцю.

— Калі-б ты, Ліда, ведала, як я рады, што бачу цябе зноў… У мяне, ведаеш, нейкае дзіўнае жаданне: хочацца, не зводзячы вачэй, глядзець i глядзець на цябе… Нават, ведаеш, гаварыць не так хочацца. Праўда… мне ўсё роўна як шчасце — бачыць цябе, твае вочы, твае рукі… І аж нібы не верыцца, што гэта ты! Дзіўна, праўда? Гэта, мусіць, ад таго, што я прывык думаць, што ты далёка-далёка…

Ліда, крыху збянтэжаная, не прамовіла ні слова, але з позірку яе ён зразумеў, што яна адчувае.

Так, i яна вельмі шчаслівая, што ён тут, i для яе ён самы любы чалавек, яна любіць, як i раней. Не, больш, як раней!.. Васіль не мог адарваць вачэй ад яе.

«Хай гэтыя гадзіны будуць без смутку. Хай думае, што ix яшчэ многа», — недзе далека засенню наплывае думка. Яна хутка сходзіць, нібы хмурынка ў ясным бязвоблачным небе. I зноў — толькі вочы, блізка-блізка…

— Як хораша! — ціха прашаптала Ліда.

Яе рукі даверліва ляглі на яго плечы. Ён абняў яе i сядзеў моўчкі, напоўнены адчуваннем яе блізкасці i бязмежнага шчасця.

…Скончылася гэта нечакана. Прайшло трохі болей за гадзіну, калi з кухні пачуўся голас Мар’і Пятроўны.

— Ліда, час снедаць.

Ліда хутка ўстала, кінула позірк на ручны гадзіннік.

— Ой, мне трэба бегчы.

— Куды?

— На працу.

— Якую працу? Ты працуеш? Ты-ж вучылася…

— Я працую на авіяцыйным заводзе. Хутка месяц.

— A інстытут? Вучоба?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: