Вход/Регистрация
Міколка-паравоз
вернуться

Лынькоў Міхась

Шрифт:

— Кінь смяяцца, кажу!

— То як жа кінуць, калі смешна… Калі Адам і Ева ў нас такія хударлявыя, што Богу і клопату не было з імі, ці доўга іх стварыць… А вось як гэта Бог «буржуя» стварыў, няйначай тры дні пацеў.

— Якога «буржуя»? — вытарашчыў поп вочы.

— Ды нашага, што складам пры дэпо і нашымі вагонамі, дзе мы жывём, загадвае… Такі ж таўшчэзны. І злосны, гад, як прыйдзе, дык усё лаецца.

Поп учапіўся, як абцугамі, за вуха і пацёг Міколку ў кут на калені.

— Станавіся тут і не варушыся! — і як бразне Міколку аб падлогу, у таго аж іскры пасыпаліся з вачэй.

— А ты не біся, чорт кудлаты! — не сцярпеў тут Міколка ды як хопіць зубамі за папоўскую руку, той аж падскочыў на месцы.

І чаго-чаго не было тут пасля. Даўся ў знак Міколку гэты «буржуй». Пацярпеў і чуб, і вушы, і калені, хапіла яшчэ і па патыліцы. А ў дадатак да ўсяго загадалі бацьку паклікаць у школу. І доўга ўпрошваў бацька папа, каб не злаваў ён дужа на дзіця, якое нічога не разумее і вярзе часам тое, у чым само добра не разбіраецца. І калі ішлі са школы, бацька ўгаворваў Міколку:

— Ты ўсё ж дужа не задзірайся з папом… Вось выганяць са школы, дык будзе зусім дрэнна і будзеш зусім ты цёмным чалавекам. А што ён, поп гэты, гаворыць там, дык ты слухай і маўчы, ліха з ім.

— Калі ж гэты «буржуй» дужа смешны… Каб Бог ды стварыў яго.

І рашыў Міколка адпомсціць калі-небудзь «буржую» за ўсе непрыемнасці, панесеныя праз яго. А тут яшчэ і прычыны былі новыя. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. І колькі ні прасіў бацька «буржуя», каб той загадаў дах пафарбаваць ды вагон падправіць, «буржуй» заўсёды аднекваўся ды лаяўся яшчэ:

— Набярэшся тут на вас на ўсіх фарбы, калі на паравозы ды на вагоны не хапае…

Адмаўляў.

А зрабіць ён быў павінен. І ведалі ўсе, што крадзе гэты загадчык усё са склада, прэ цэлыя бочкі — аліву, фарбу, скрынкі цвікоў, шкло, жалеза, — што ні трапіць пад руку. Збывае потым, прадае гандлярам. Затое і дом, які будаваў сабе за крадзеныя грошы, — палац цэлы. Дзе ж ты тут дапросішся ў яго?!

— Узяў бы я яго ды з пузам у бочку, у бочку з мазутай ці з фарбай… Ведаў бы тады ён.

А што ён ведаў, Міколка і сам добра не разумеў.

Але ў хуткім часе Міколка сапраўды адпомсціў «буржую». І хоць помста была і нядужа вялікай, але давялося ўсё ж «буржую» перажыць некалькі непрыемных хвілін. Было гэта тады, калі «буржуй» скончыў будаваць свой дом. Дом быў яшчэ не агароджаны, стаялі толькі некалькі сарайчыкаў з рознымі матэрыяламі, і, як падгледзеў Міколка з групай сваіх дружбакоў, былі там і бочкі з фарбай. З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Тут быў і начальнік дэпо, і некаторае дарожнае начальства, усе вялікія шышкі на чыгунцы. Госці весяліліся ў невялікім садку, выпівалі, закусвалі. Тут жа круціўся ля стала і вялікі пушысты кот, любімец «буржуя». Міколкава кампанія доўга завіхалася ля садка, пакуль ім не ўдалося заманіць ката да сябе і злавіць яго.

А злавіўшы, усе забраліся ў адзін сарай і наладзілі кату хрышчэнне ў бочцы з вадкай зялёнай фарбай, якой фарбуюць звычайна пасажырскія вагоны. Акунуўшы ката разы са два ў бочцы так, што з яго цякла з усіх бакоў фарба, Міколкава кампанія задала лататы і, схаваўшыся за садком, назірала, што будзе рабіць кот. Той адразу ж кінуўся да гасцей і, не доўга думаючы, скочыў на калені да свайго гаспадара і пачаў атрасацца ад мокрае фарбы. «Буржуй» не заўважыў спачатку нічога, усё гаварыў нешта з гасцямі. Але потым да Міколкавай кампаніі данёсся выбух рогату: то смяяліся госці над катовымі ўчынкамі. Увесь летні касцюм гаспадара быў канчаткова сапсуты.

Тады Міколкава кампанія крыкнула на ўвесь голас: «Крадзеная, крадзеная!» і ў адзін міг кінулася наўцёкі. Што было далей з «буржуем», Міколка не ведаў. Але быў вельмі задаволены — хоць чым-небудзь ды адпомсціў ненавіснаму чалавеку.

— Будзе ведаць, як фарбы шкадаваць нашым людзям…

Царскія арлы

Акрамя непрыемнасцей праз Бога, меў іх Міколка і праз цара. Чуў ён пра яго і дома і ў школе. У школе нават спецыяльнай малітве вучылі, дзе гаварылася аб тым, каб дапамог Бог яго імператарскай вялікасці, каб захаваў яго жыццё і даў перамогу над супастатамі.

«Вось гэта дык асоба, калі ўсе моляцца аб ёй», — думаў Міколка. Дома ён распытваў дзеда, хто такі цар.

— Ого! Цар — гэта, браце мой, цар, а не абы-што… — адказваў дзед. — Ён табе сядзе вячэру спраўляць, а навокал тысячу слуг… Не менш! Адзін каўбасу падае, другі — гарэлку, трэці — селядца, чацвёрты, браце мой, салоныя агуркі прэ.

— А пяты? — пытае Міколка.

— Пяты? Ну і пяты мае якую-небудзь справу, скажам, блінцы падае, дранікі або капусту тушаную… — прыпамінаў дзед стравы, каб даць абавязак для кожнага слугі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: