Вход/Регистрация
Міколка-паравоз
вернуться

Лынькоў Міхась

Шрифт:

— Вось, браце, як цароў скідаюць! — кінуў нехта, смеючыся, Міколку.

За станцыяй яшчэ чуліся стрэлы. То не здаваліся на некаторых вуліцах жандары і гарадавыя. Але стрэлы былі радзей і радзей. Міколка кінуўся ў горад. Па галоўнай вуліцы вялі групу арыштаваных. Тут было некалькі афіцэраў, жандары, кучка гарадавых. Усе яны скоса пазіралі на народ, і злосныя агеньчыкі паблісквалі ў іх пахмурых вачах.

— А… фараоны, папаліся, гады! Не век жа вам чужую кроў смактаць! — чуліся паасобныя выклікі людзей з тратуараў, з вуліцы.

«Нешта нашага жандара не відаць… Яшчэ ўцячэ куды, гад…» — падумаў Міколка пра жандара са станцыі. Вось бы каго злавіць, вось бы каму даць: за бацьку, за дзеда Астапа, за стары вагон, у якім радзіўся Міколка і з якога выкінуў яго ненавісны гэты чалавек.

І толькі гэта падумаў Міколка, як бачыць ён: стаіць гэты жандар на базары ў кучцы людзей, гаворыць нешта. Толькі аблічча зусім другое і вусы абстрыг, шынель змяніў на паліто, ніякай пры ім шапкі жандарскай, ні шаблі. Стаіць і з людзьмі гаворыць. Цэлая група сялян тут сабралася. Аб цару гавораць, аб свабодзе.

— Нам гэта куды вальгатней цяпер будзе, зямлі прыбавяць… — кажуць некаторыя сяляне.

— Як жа, чакайце зямлі, калі ніякага парадку цяпер не будзе, ніякага закону… — устаўляе сваё слова жандар.

Слова за слова і ўжо цэлую прамову шпарыць жандар. І выходзіць па-ягонаму, што цяпер настала самая дрэнная часіна, што «змушчаюць» народ розныя свавольцы, фабрычныя ды жыды. Як-ніяк перашкаджаў ім цар апошнія сокі з мужыка выціскаць.

А цяпер хочуць гэтыя людзі свой парадак устанавіць.

Уздыхаюць сяляне, згаджаюцца, не згаджаюцца. Некаторыя спрачацца кінуліся.

— Што ні кажы, чалавеча, а перамена павінна быць вялікая… Вось каб ведаў ты, колькі нашага брата розныя ўраднікі, стражнікі ды жандары прыціскалі.

— Пра стражнікаў ды жандараў я не кажу… Вядома, гэта сабакі… Але пры чым тут цар, хіба ён ведаў, як народ жыве, усё ад яго скрывалі… — так гаворыць жандар і ў вус не дзьме, нібы ён самы найлепшы, самы працавіты чалавек на свеце.

І ўжо хацелася Міколку крыкнуць на ўвесь голас: «Лавіце яго, вось ён, жандар!» Але пабаяўся крыху. Яшчэ не павераць яму людзі, дык гэты гад, чаго добрага, і пабіць яго надумаецца. І тут заўважыў Міколка, як праз проразь паліто відаць жандарскія сінія штаны. І тады адразу з’явіўся ў Міколкі план, як спрытней узяць ворага.

Падышоў ён да яго, узяўся за полы паліто ды пытаецца:

— Дзядзенька, прадаеш паліто?

Людзі ў смех, а жандар у лаянку:

— Ідзі прэч, падшывалец! — і выказвае яўныя намеры адысціся.

А Міколка ўзяўся за палу, расхіліў яе ды ўжо крычыць на ўвесь базар:

— Вось яны, штаны жандарскія! Лавіце яго!

Заўважылі людзі жандарскую адзежыну, заварушыліся адразу, жандара схапілі.

— Бач ты, гад, а яшчэ добрым чалавекам прыкідваецца! Бач ты яго, царскі абаронца знайшоўся… І форму змяніў, каб не пазналі.

Так злавіў Міколка апошняга жандара са сваёй станцыі і ўрачыста прывёў яго пад канвоем людзей у дэпо. Усе віталі Міколку, віншавалі з перамогай над ворагам:

— Маладзец, хлопец, па бацьку пайшоў! Лаві іх, супастатаў, усюды, дзе толькі ўбачыш!

Так пачалася свабода, рэвалюцыя, і такі ўдзел браў у ёй наш Міколка. А праз колькі дзён у Міколкавай сям’і было вялікае шчасце. Нечакана прыехаў бацька. Ён быў страшэнна худы, зжаўцелы, увесь аброс барадой. Але колькі было радасці ў яго, весялосці. Ён усіх абдымаў, цалаваўся з усімі рабочымі, якія цэлымі гурмамі прыйшлі да яго з дэпо. Рабочыя падкідвалі бацьку ўгору, качалі на руках, звалі да сябе ў госці.

— Цяпер, браткі, не да гасцявання! — жартаваў бацька. — Не доўга і прагасцявацца… Буржуі перапалоханы насмерць, хочуць на свабоду ланцуг накінуць…

Бацька так і зашыўся адразу ў работу. Жыць пераехалі назад, у родны вагон. Прыходзіў зноў той «буржуй», з дэпо, які калісьці знішчыў Міколкаву карцінную галерэю. Ён загадаў пафарбаваць вагон, падправіць дах, змяніць некалькі дошак у падлозе. Ён бегаў навокал бацькі, як на калёсіках, і ўсё пытаў:

— Можа, гэта падправіць, можа, лепшую печачку паставіць?

Бацька моршчыўся нечага, не адказваў. Потым не сцярпеў, крыкнуў:

— Адчапіся ты, чаго прыліп як банны ліст… Нешта раней ты не ліп да нашага брата… Зрабі вось, каб было па-людску.

«Буржуй» хадзіў як на задніх лапках. Гаварыў лісліва:

— Вы ўжо старое не памінайце: што было, таго няма. А мяне вось рабочыя прыціскаюць. Хочуць пад суд аддаць… Нібы я іх прыцясняў калісьці, нібы за крадзеж дом паставіў і на іхнія капейчыны квапіўся. А вы цяпер вялікі чалавек, паважаны чалавек. Недарэмна рабочыя хочуць за камісара паставіць над участкам… Дык вы ўжо абараніце хаця.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: