Вход/Регистрация
Міколка-паравоз
вернуться

Лынькоў Міхась

Шрифт:

А гэта дзеду, што лыжка мёду. Аж сядзе на зэдлік і важна сівую бараду разгладжвае. Трохі яна няроўная ў яго — адна палавіна густая, другая — рэдкая. І медалі выне са скрынкі, унуку пакажа:

— Бачыш, гэта цар Мікалай… А тут вось і напісана: «За храбрасць!»

— А чаму ў цара барада смешная, на шчацэ канчаецца?

— Гэта не барада, дурань, а бакі.

— А чаму бакі?

— «Чаму, чаму»… Таму… У мужыка барада, а ў пана бакі. Усе генералы і афіцэры такія бакі насілі. Некаторыя і салдаты, каторыя спрытнейшыя, таксама бакі насілі. Ну, а каторы не спрытны, таму з такімі бакамі нязручна: самае выгоднае месца, каб за яго афіцэру ўчапіцца, да апошняга валаска выскубалі… Вось і мая барада калісь пацярпела, аж напалавіну выскублі.

— За храбрасць хіба? — пытаў не да ладу Міколка.

— Ат, гавары з табой…

І дзед кідаўся ў доўгую гутарку аб тым, што такое ёсць храбрасць. І не звычайная, а храбрасць мікалаеўскага артылерыста, які войны прайшоў і турэцкія крэпасці браў. Міколка ўважліва слухаў, каб займець з гэтай храбрасці сякія-такія здабыткі і для сябе. Дзед любіць, калі яго хто доўга слухае. І за гэта заўсёды пачастуе чым-небудзь. Вось і цяпер, калі дзед скончыў свае расказы аб турэцкіх крэпасцях, ён зрабіўся зусім лагодным і запрапанаваў Міколку:

— Хадзем хаця на станцыю, абаранак куплю!

На гэта Міколка згодны. Яны ідуць на станцыю. Дзед доўга таргуецца з буфетчыцай, усё выбірае, каб абаранак быў большым і мякчэйшым, ды паболей маку на ім. Так мірыліся дзед з унукам, і Міколка не пярэчыў тады дзеду і прызнаваў яго храбрым, хоць сам употайкі крыху сумняваўся ў гэтым. А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць. Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку.

Крычаў дзед:

— Ратуйце хутчэй!

Маці кінулася да лямпы, усё не магла ніяк патрапіць на яе, каб запаліць хутчэй. А дзед усё крычаў:

— Хутчэй, хутчэй! Ой, дапамажыце!

— Што з табой, дзеду? — кінуўся да яго Міколка.

— Ой, гіну! Звяруга нейкая ў бараду ўбілася, стрыжэ яе, як нажніцамі…

Міколка сцяміў тут, у чым справа, ды хуценька да дзеда, цап яго за бараду. Дзед яшчэ большы крык узняў:

— Уцякай, уцякай, звер і табе пальцы адгрызе!

Але Міколка ўжо трымаў звера ў руках, толькі ніяк не мог вызваліць яго з барады. Тут маці лямпу паднесла, і ўсе ўбачылі ў дзедавай барадзе звычайнага рака, які запоўз туды і заблытаўся ў валасах. Ледзь-ледзь супакоіўся дзед, пакуль Міколка выблытаў рака.

— Гэта ж трэба! Сплю я і чую: нешта ў барадзе шамаціць. Я цап рукой, а ён, гэты звер, як шчыкане за палец, а потым за горла, думаў — галаву адгрызе.

Тут маці ўжо на Міколку ўскінулася:

— Вечна ты з бацькам з гэтымі ракамі носішся. А каб прыбраць іх як след, дык гэтага нямашака… Вось мог праз гэтага рака дзеда ў магілу загнаць.

І смех тут быў, як кажуць, і грэх.

А дзед з таго часу не мог спакойна глядзець на ракаў, і калі толькі даведваўся, што днём лавілі ракаў, дык перад ноччу абвяшчаў забастоўку, не хацеў класціся спаць на падлозе. І мусіў тады Міколка мяняцца з дзедам месцамі, даваў яму прытулак на сваім тапчане, а сам ішоў на дзедава месца. Ішоў і папракаў дзеда:

— А яшчэ стары ваяка! Яшчэ з гармат страляў!

— Гарматы і ракі — розныя, браце, штукі… — уздыхаў, апраўдваючыся, дзед.

— А яшчэ храбры! Вось я і то за цябе храбрэй, не баюся ракаў!

— Ну што ж, на ракаў ты храбрэц… — згаджаўся дзед з Міколкам і доўга крактаў, прыладжваючыся на тапчане.

Выйшла з дзедам і другая штука, калі аднаго разу рыбу лавілі. Праўда, і Міколка з бацькам набраліся тады здаровага перапуду, але больш за ўсё дасталося дзеду. Неяк у вольны дзень пайшлі рыбу лавіць на раку. Хоць дзед і не меў асаблівай прыхільнасці да гэтага занятку, але паколькі ён быў вольны і хацелася яму крыху прайсціся, дык і далучыўся да рыбаловаў. Тыя ў вадзе плёскаюцца, а дзед на беразе сядзіць ды парады дае.

— Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць! — радзіць дзед ды піпку смыголіць.

Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. І намацаў тут бацька няйначай як ментуза. Вядома, мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць. Бацька Міколку на дапамогу клікнуў. Ловяць рукамі, між карчоў шаруюць.

— Ну і вялікі ж, няйначай хунтаў на шэсць! — кажа Міколка, стараючыся спрытней падчапіць неўваротную рыбіну.

Але як ты яе ні бяры, выслізгваецца, ды годзе. Выслізгваецца ад Міколкі, падаецца пад карчом да бацькі. Ад таго зноў назад.

— За зябры яго, за зябры, гада! — падае дзед параду.

— Ну, вядома, не за хвост… — адказвае бацька і яшчэ спрытней бярэцца за ментуза. Але нічога не выходзіць. А дзеда тут ужо і нясцерп бярэ, дужа ж тым ментузом зацікавіўся. Трэба-такі сказаць, што дзед падабаў рыбу, ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз.

— Рыба, яна, браце, заўсёды рыбіна! Гэта табе не ракі, з якіх ні смаку, ні наедку, а адна толькі прыкрасць ды барадзе маёй непакой…

І вось аж усхадзіўся на беразе дзед, забегаў. І піпка ў яго даўно патухла, знае толькі — рукамі махае ды нашых рыбаловаў ушчувае:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: