На двары стаіць Мароз.I навошта мне той крое?Рвадь не буду стужку.Дзе мая падушка?Клікну сон над вушка.Сніцца ў лесе ляда:там — алімпіяда.Пні — баксёры-таўкачы,з імі дужацца карчы.Крушацца бар'еры!А над імі крумкачы:ў ix секундамеры.Ох, такое ленш не сніць.Папрашу ў сястрычкі піць.Вып'ю мёду кружку.Смела выбегу на крое.Трэнер у мяне — Мароз.Першым мой чырвоны носуваткнецца ў стужку.
ПРАБАЧЭННЕ
Мама нам абед гатуе.Тата поліўку вартуе,каб не збегла ўпрочкі.Мы паселі за сталом.Так ахвотненька жуём,едакі-сыночкі.Паабедалі гулякі.Адышліся без падзякі.Мама — у маркоце:— Вінегрэт быў да катлет.Mo нясмачны наш абед?Быў удзячны коцік....................................Ціха просім прабачэння:— Праглынулася з пячэннемслова «Дзякуй!» Што рабіць?... Мы цалуем тату, мамуi бяжым хутчэй у краму —каб марозіва купіць.
СМАЧНАЯ НОЧ
Сонца зайшло.I неба над хмаркаміціхае, беспраменнае.Сабака маўчыць,не гаўкае:думае над пераменамі.Ночка паспеланос урасіць, —i нюх у яго абвостраны:гладкі месячыксмачнай косткаюпа-над будкай вісіць.
ЗАСТУПНІКІ
Адвакаты — два каты.Сёння я падсудны:з'еў дзве міскі смакаты,не намыў насуды.Мама:— Ты як абібок.На стале аб'едкі.Частаваў катоў, сынок?— Мы, каты, не дзеткі.А пра кухшо што сказаць?Супчык не халодны.Даў талеркі аблізацьваш сынок галодны.Рыбін хвост перападзе, —мы насунем тапкі,перамыем у вадземіскі,ложкі,лапкі.
МУРЛЫКА
У кватэры катавасія:не злавіла ката Васю я.Беспарадак, мітусня...Надакучыла гульня,бо ката фантазіяўсе куткі аблазіла:модненькай адзежынайхоча быць нацешаны.Донжуан, ці донкіхоткатавасенькі мой кот?Просіць пад халацікам:— Дай бярэцік з банцікам!Фантазёр i абармот,не супыніш свой факстрот, —дам падгузнік пад жывот.Ox, прыціхла катавасія.Спіць з катом Еўропа, Азія...He пакрыўджу ката Васю я:ён мой рыцар,прынцi лорд!(А мур-р-лычабыццам кот).
СЯБРЫ
Конь стаіць, глядзіць на луг.Конь — Ката вялікі друг.Конь Катовіч ціхі, смірны.Конь Катовіч самы мірны.I даводзіцца Канюдля Ката спяваць курню.Кот не падкаваны,Кот не зацугляны,Кот вушамі не стрыжэ,a сядзібу беражэ.Завядзе Каня ў катух:будуцьзімавацьудвух.Каб не быў хто ў клецітрэці, —мышку ў хатувозьмуць дзеці.
ЗДАРОВЫ СМЕХ
Ох, які забаўны Смех!Не схаваеш Смех у мех.Ён раскацісты, уцешны,i вясёлы, i нацешны.Толькі ж ты не рагачы.Мы з табой не рагачы,як ласі, ці зубры.Зверы скаляць зубы.Гарлапаніць, глотку дзерціне, не хочуць нашы дзеці.Дождж на вуліцы, ці снег, —коціцца за іміСмех.
ГАСЦІНЕЦ
Падрастаў з унучкай дзедБегаць налаўчыўся.Весяліць з ёй цэлы светхутка навучыўся.Дні з унучкаю лічыў:нёс ёй у свяцёлкуна Вялікдзень кулічы,на Каляды — ёлку.Спланаваў на цэлы годдзед усе навіны.Вось i заўтра карагод:будуць імяніны.Паднясе салодкі дарёй з янтарнай лыжкі.Будуць «грызці» i «Буквар»Анатоля Клышкі.
Слова – промнічак лагодны, Мова – месячык і сонца
КАЛЬЧУГА СЛОВА
Не вараг я ваяўнічы —мечнік службы адмысловай.Мне пасуе да абліччасветлая кальчуга слова.Хто прамоўца — абаронцаад нямоты i нягоды:слова — промнічак лагоды,мова — месячык i сонца.Гукамі зямлі лячуся.Хай глядзіць Айчына горда:я ў кальчузе, ты ў кальчузе, —мы сумоўная кагорта!