Вход/Регистрация
Літары ў расе
вернуться

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

АДБОРНЫЯ ЗЯРНЯТЫ СЛОЎ

Мова — скарбніца, казна, поле векавое. Дзе — у словах — збажына, думай галавою. «У мінулым годзе...» — сказ калькаю завецца. «Летась...» — добры пераказ лашчыцца да сэрца. Смела йдзеш у магазін, а да крамы — воўкам? Карандаш ну хоць адзін замяні алоўкам. Мытня ёсць, таможня ёсць, тратуар i ходнік... На Радзіме ты не гоець, — субяседнік-моднік. Будзе чуйнаю душа, — мову не праб'е іржа!

МАЦЯРЫК

Не толькі мы расцём, i дрэвы падрастаюць. Вясновы вадаём галінкі абдымаюць. Разгортваюцца дні, трапечыцца лістота. Праменьчыкі крані — абудзіцца прырода: ў яе на далані ты — родная істота. Сцяжына як ручнік: трава аб тварык трэцца... Скажы, а як завецца айчынны мацярык?

СВЕТЛАФОР

Тата кажа мне ў дакор: — Верцешся па вуліцы... Не глядзіш на светлафор. Бачыш, як ёы жмурыцца? Ты скажы сваім сябрам: бегчы наўскасяк не дам. Я свавольніка спыню. Пастаіць, гаротненькі. Школьнікі — не шкоднікі. Вочы таты, не маню, аж праменяць дабрыню. — Тата, я цябе цаню, светлафор мой родненькі!

ЗУБРЫНЫЯ ВЕДЫ

Школа ў пушчы. Донца дня рэха навашчыла. Тут зубрыха зубрыня мудрасці вучыла. Чуў разгалісты дубок пушчы павучанні: — Зубрык, ведай назубок: словы ў нас — мычанні. Наматай на рожкі сцежкі i дарожкі. Ты навуку не зубры, — думай у развазе. Не зубрылы мы, зубры, ў белавежскім класе, — мысляры-гаспадары на сваім папасе. Як арэхі лушчы Веды нашай пушчы!

ЛІТАРЫ Ў PACE

Хто на Нарач,— падзівіцца. Я ж трымаю коўш расы. Уваткнулі у вадзіцу літары свае насы. У (кароткага) не стала, — толькі капялюш плыве. У каўшы загрукатала, нескладовае прыўстала кепка зноў на галаве. З выбуховым «у» на востраў перабраўся. Добры схоў. Там з расою вельмі проста: доіцца з крылатых слоў! Літары ў расе купаю, бы купальскія вянкі. Мову звонкую ўздымаю ад зямлі да небакраю. Родным гулам абдымаю вас — i ўсе мацерыкі.

ЛЕЎ-ВАСТРАСЛОЎ

Звералоў пайшоў У роў. Сеў У схоў, не кракаў. Згаладнеў. A еў — упрэў... Спаў i сніў ён ракаў. Там i Леў яго заспеў: свой «улоў» залапаў i адвёў яго дамоў. Каб астыў — урок правёў: пра любоў да ўсіх звяроў нараспеў балакаў.

ЦЮЦІК-ВАЎКАДАЎ

Ваўкадаў саспеў для сгіраў. Лоўка Воўка воўка браў. Цюцік: — Гаў! Зубамі шчоўк... Воўк замоўк i стаў як шоўк.

ВОЎК I ЗВЕРАБОЙ

Воўк ахрып, зусім замоўк. Дзень, другі не вые. Застудзіўся, абібок: горла чым прамые? Ёы прымае чай густы: зверабой-заварку. Выпіў Воўк гарбаты чарку — паглядае на кусты. Воўк баіцца не чайку — Зверабою страшна: раптам возьме за гачаку, каб спытаць адважна: — Перастанеш выць, герой? Ты дзіцятак будзіш. Я твой лекар — Зверабой! Енчыць, Воўк, не будеш. Я лячыць усіх люблю. А не сцішыш глотку, — ў Ваўкавыску пасялю. I забудзеш ты зямлю, дзе радзіма продкаў.

ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДАСВЕЦЦЕ

Дарога да рога. Мы выйшлі за вёску. A поўня над намі бы выліта з воску. У зор свой узор. Зыічак срэбраны вырай. Світае. Вунь золак бяжыць з Растапырай. I мы з Вераб'ём звера б'ём. У запас бярэм Растапыру, каб сунуць за пас. Крычыць Верабей: — Ой, мне цяжка, аслаб, — асла б на падмогу, каб крылцы аслабіць. — Асла біць? Не дам. Я баюся упасці i трапіць з табой, Верабейчык, у пасці Кашчэяў ашчэраных. Вернемся, дружа, з-пад ведзьміных лесвіц. Сустрэне нас Ружа ля родненькіх весніц.

ДАЛЬКАЖЫК

Падарылі мне далькажык. смоужыкам на пляжы — з кветкамі пасецца. A ў руках — трасецца. Нехта звоніць з далячыні. Хто знайшоў мяне ў лагчыне, — у лясной гушчэчы просіць аб сустрэчы? Мне нашэптвае мабільнік: — Будзь мабільным! Кінь свой быльнік. Сябрукоў ахвочы бачыць вочы ў вочы? — Ты, мой дружа, ці сучасны? Вочы хітрыя пратры. Мой далькажык самы класны! Я ў мабільніку — ўнутры. А звядзе у школе бокс, — вось i станем нос у нос.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: