Вход/Регистрация
Падарунак для Адэлі
вернуться

Квяткоўскі Севярын

Шрифт:

Нiхто цяпер ня можа сказаць, цi ўсё гэта пачалося да зьяўленьня Сiняга Вакна, цi пасьля… Натуральна, усе прыкмецiлi незвычайнае Вакно. Нават крыху пасьмяялiся зь ягонага недарэчнага выгляду, але – цi мала на Праспэкце недарэчнасьцяў, кшталту Пляца або Прадпрыемства? Ды й сам Праспэкт, трэба сказаць...

Менавiта падчас гэткага лёгкага сьцёбу, якi запаўняў паўзу ў нейкай спрэчцы, А. вярнуўся чарговы раз. Усе заўважылi – чорныя блiскучыя вочы А. як нiколi выразна адцянялiся бледнай матавасьцю твару. Ён павiтаўся ледзь прыкметным кiўком i, прысеўшы ў кутку гасьцёўнi, запалiў сваю галяндзкую самакрутку, як звычайна ўвапхнутую ў стары, ледзь трэснуты мундштук. На хвiлiну запанавала абсалютная цiшыня. Але пакрысе суразмоўцы вярнулiся да дыскусiяў і абгавораў, дзеля якiх яны, уласна, зьбiралiся кожны вечар за кiлiшкам кальвадосу. Тым больш, той раз дыскусii былi вясёлыя – сканчаўся калядны тыдзень. Праўда, хтосьцi яшчэ раз паспрабаваў быў пакпiць з Вакна, але, перахапiўшы позiрк А., зьнiякавеў. Зьніякавеў? Магчыма, той чалавек няправiльна патлумачыў сабе жаданьне, што прачытаў у жарсным позiрку А. Ён памыляўся, калi думаў, што А. жадаў прыдушыць яго ў той момант.

Як бы там нi было, А. дапiў прапанаваную папярэдне каву, дапалiў самакрутку i сышоў бяз словаў. І, здаецца, гэтага нiхто не заўважыў.

Па часе той жартаўнiк, той, які кпіў з вакна, стаўся адзіным, хто мог прыгадаць хоць што выразнае пра апошнi вiзыт А. Менавiта – той жарсны позiрк. Ужо потым, пазьней, А. узгадвалi даволi доўга. Пэўна таму, што адчулi, што чагосьцi не хапае. Але тады, перад самым Новым годам...

... А. рушыў у начной цемры, не зважаючы на дарогу. Ён нават ня мог сказаць, колькi мiнула часу стуль, як ён пакiнуў Рэдакцыю. А. iшоў i ўзгадваў сны, што сьніў амаль кожную ноч. Дакладней, адзiн сон, якi меў безьлiч варыяцыяў. А. сьнiў Сiняе Вакно. У сьне ён бясконца шукаў дзьверы кватэры, дзе было Сіняе Вакно, i нiяк ня мог патрапiць у патрэбныя. Ён, здаецца, дакладна вылiчваў пад’езд i паверх, званiў, нацiскаў ручку i... апынаўся ў Рэдакцыi.

Зрэшты, А. цяпер ня мог з упэўненасьцю сказаць, цi заўжды гэты сон быў сном...

Слодыч жаданьня й боль немагчымасьцi, наблiжэньне магчымага й боязь пераступiць мяжу, прадчуваньне зьдзяйсьненьня, адчай захапленьня – бурленьне крывi. А. рушыў у цемры. Наўрад цi знайшоўся бы тут які мiнак, што б гойсаў па Пляцы ў апошнiя хвiлiны перад Новым Годам. Наўрад цi хтосьцi бачыў адзiнокую постаць, якая перасекла Праспэкт на сумежжы жоўтых i мёртва-белых лiхтароў, двух падманаў. Пагатоў нiхто ня мог ведаць, што А. ня бачыў нi iхняга сьвятла, нi згаслых вокнаў пачварнага Прадпрыемства, нi Праспэкту, нi Пляца. А. рушыў як нiколi цьвёрда i ўпэўнена. У вачох А. не было месца нi для чаго, акрамя Сiняга Вакна. А. падрыхтаваўся да скачка ў спакой.

...Перад дзьвярыма ён затрымаўся хiба на колькi імгненьняў i рашуча нацiснуў на клямку. Рыпнулi старыя завесы. А. убачыў велiчэзны пакой, пасярод якога, проста пад люстрай, бокам да Вакна стаяў Стол, а перад iм – Крэсла. На супрацьлеглай сьценцы вiсеў Гадзiньнiк. Гэта быў увесь iнтэр’ер пакою.

Зь першым боем Гадзiньнiка месца за Сталом вызвалiлася. А. прычынiў за сабою дзьверы i сеў у Крэсла. Ён узяў мокрае яшчэ пяро i пачаў пiсаць у тоўстым, напалову сьпiсаным сшытку. А. не прыкмецiў адбiткаў абутку на той старонцы, тэкст якой сканчаўся словамi «...i тады я паставiў кропку». I не пачуў, як хрумснула люстра ў яго над галавой, калi Гадзiньнiк прабiў дванаццаты раз.

А. напiсаў: «Зь першым боем Гадзiньнiка я ўзяў пяро...»

Больш нiхто нiколi ня ня бачыў Сiняга Вакна.

  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: