Вход/Регистрация
Падарунак для Адэлі
вернуться

Квяткоўскі Севярын

Шрифт:

Калi я гляджу на Сьветку, мне падаецца, што ў ейным жыцьцi жаданьняў было ня больш за які тузiн i што прынамсi палову зь iх яна нават не рэалiзавала. Я выказаў свае думкi Сьветцы, а яна так тарганулася, што пашкодзiла замок у сваiх навенькiх Levi’s. Што да мяне, я на сёньняшнi дзень маю, бадай, толькi адно трывалае жаданьне – спаць бяз сноў.

Раней я клаўся ў ложак, нiбы сядаў перад экранам тэлевiзара, маўляў, што навенькага сёньня пабачым? Але цяпер мне гэта не цiкава. Пагатоў цяпер у прынцыпе цяжка заснуць – ляжу гадзiнамi i лiчу начныя цягнiкi, што час ад часу грукочуць за вакном. Чуў, што ў такiх выпадках добра дапамагае гарэлка. Але, калi меркаваць па твары Сьветкiнага адстаўнiка, гэта ня самы ўдалы сродак.

Зь iншага боку, цяпер я разьлюбiў прачынацца. Нашто прачынацца, калi ўсё, што будзе, вядомае наперад? Прынамсi, у агляднай будучынi. А ў неагляднай неспадзяваны – толькi час здарэньняў. Праўда, розныя людзi, асаблiва мацi, спрабуюць абмаляваць мне нейкiя сьветлыя далячыні. Але я гляджу на iх i думаю, а дзе ж, даражэнькія, падзелiся вашыя сьветлыя далячыні? Зайздрошчу я людзям, якiя не перастаюць мроiць аж да божай пасцелі. Тая ж Сьветка – глядзiць на свае абвiслыя да пупа грудзi i таксама аб чымсьцi мроiць.

Па шчырасьцi, бывае, што я сам сябе таксама прымушаю мроiць, бо гэта дазваляе хутка заснуць...

Мяне лiчаць вельмi камунiкабэльным чалавекам. Згодны – я люблю быць сярод людзей. Гэта адзiн са сродкаў, каб пазбыцца штосэкундавага адчуваньня сябе як рэчаiснасьцi. Чалавечае жыцьцё – моманты iсьцiны. Але ўсё жыцьцё ня можа быць бясконцым момантам iсьцiны, бо iнакш гэта будзе вельмi кароткае жыцьцё. Асабiста я нiчога ня маю супраць такога варыянту, але, на жаль, iнстынкт самазахаваньня ў мяне разьвiты ня менш, чым у iншых. Таму я дазваляю сабе ўсё тое, што навакольныя людзi: капрызы, гiстэрыку, сьмех, плач, экзальтаванасьць, пыхлівасьць, пяшчоту, чульлiвасьць i г.д.

Карацей, забаўляюся. А што яшчэ рабiць?.. Сказаць шчыра? Я ведаю. Бо ведаю самае цiкавае, што ёсьць у гэтым жыцьцi. Тое, што надае яму сэнс i асалоду, тое, што захапляе мяне i пазбаўляе самоты – гэта сьмерць.

Цяпер мы рушым разам са Сьветкай. Яна трымае мяне сваёй кастлявай i цёплай рукою за ўказальны палец. Сьветка борздка перасоўвае даўгiя, нiбы цыркуль, ногi, i ейны вiслы азадак трасецца ля майго твару ў тахт няроўнай хадзе. Я бягу побач, але ўсё адно крыху адстаю. Вялiкi букет пышных кветак, якiя сьмярдзяць невыносным задушлiвым пахам, валачэцца за мною па пыльнай дарозе.

Мы спазьняемся на нейкае сьвята. Сёньня першага верасьня. Здаецца, гэта дзень пачатку Другой сусьветнай вайны?.. Не, мацi казала штосьцi iншае наконт сёньняшняга сьвята. Па-мойму, зараз мяне вядуць «першы раз у першую клясу». Абяцалi, што будзе цiкава. Паглядзiм. У любым выпадку, сёньня я сумаваць ня буду. Калi мы са Сьветкай вернемся са школы, я, як заўжды, буду да вечара альбо чытаць кнiжкi, альбо залезу ў інтэрнэт праз бацькавы кампутар. Потым будзе вячэра, а пасьля вячэры мае бацькi пойдуць у тэатар. Вось тут пачнуцца адносна цiкавыя рэчы. Чамусьцi Сьветка лазiць мыцца заўжды, калi сыходзяць гаспадары – мае бацькi. Яна кладзецца ў гарачую ванну, а праз колькi хвiлiнаў просiць, каб я памыў ёй сьпiнку. Звычайна я мыю ёй нашмат больш, чым сьпiнку... А мiнулы раз Сьветка папрасiла, каб я памыўся разам зь ёю. Было казытлiва i сьмешна. Нават крыху цiкава...

Дык вось, сёньня Сьветка йзноў паклiча мяне мыцца разам. I калi яна нагне сьпiну, упёршыся рукамi ў край ванны, я ўдару... Не, ня так. Калi будзем пiць гарбату, я незаўважна падсыплю ёй снатворнае. У вадзе Сьветка засьне, i мне застанецца крыху нацiснуць ёй на галаву, каб паглядзець, як разам з бурбалкамi зь яе выходзiць жыцьцё.

Гэтыя думкi робяць мяне вясёлым i бестурботным, амаль шчасьлiвым. Але самае непрыемнае ў шчасьцi – усьведамленьне таго, што яно ня можа быць доўгiм. Гэтая думка, як паразiт, смокча зь цябе радасьць i прымушае яшчэ мацней угрызацца ў сваё шчасьце. Таму, бегучы цяпер за Сьветкай, я думаю аб тым, што ня буду забiваць яе сёньня, бо саме галоўнае ў шчасьцi – ягонае прадчуваньне. Хай Сьветкiн азадак яшчэ больш абвiсае, хай яна выходзiць за свайго адстаўнiка i хай той мые ёй сьпiнку хоць кожны дзень. Што мне са Сьветкiнай сьмерцi? Усё, што можа мяне зьдзiвiць, можа быць толькi ўва мне.

Беларускi сюжэт

Я знайшоў гэтую кнігу ў адной зь менскіх бібліятэкаў — збор твораў Місімы. Мі-Сі-Ма — Зачараваны Сьмерцю Д’ябал.

Ці ня кожная гісторыя пра гэтага японскага пісьменьніка пачынаецца з дня ягонае сьмерці. Увосені 1970 году на адной з базаў японскіх Сілаў Самаабароны Місіма інсцэнаваў спробу вайсковага мецяжу, а пасьля зрабіў сабе харакіры. Менавіта на дваццаць пятыя ўгодкі гэтай падзеі я даведаўся пра Місіму. Ноч, сьмерць, кроў — вось тры кіты, на якіх будавалася Місімава мадэль Прыгажосьці.

Я зайшоў у менскую бібліятэку, каб прачытаць ягоны “Залаты Храм” — сусьветнавядомы раман пра хлопца-манаха, які спаліў сымбаль старажытнай японскай сталіцы Кіёта. Але калі я адгарнуў кнігу, дык убачыў, што супэрвокладка знутры пакрытая нейкім тэкстам, накрэсьленым алоўкам.

Вось ён:

“Заўчора я атрымаў запрашэньне прыйсці на адкрыцьцё новага Менскага клюбу. Дзіўна, але ніхто ў горадзе нічога ня ведаў пра яго: будынак у цэнтры горада паўстаў літаральна за колькі тыдняў. Яшчэ больш я зьдзівіўся, калі прыйшоў туды да прызначанае гадзіны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: