Вход/Регистрация
Забі ў сабе Сакрата!
вернуться

Віктар

Шрифт:

КУШЭТКА-ГРЫЛЬ

* * * На правадох электрык павіс. Тырчыць адвёртка з ілба. І думаеш, бачачы гэты эскіз: “Наша жыцьцё - барацьба!”
ШАХЦЁРАМ Колькі пранікнёных палкіх фраз, поўных суму, роспачы ды болю я кажу, калі зьядаю ўраз лыжку роднай беларускай солі!
*** Няма вушэй у птушак. Адрэзаць вушы. Павыдзіраць сабе ўсе зубы, Завострыць нос і губы, Разрэзаць рукі ўздоўж па локаць, Наторкаць пёраў, Зрабіцца самай лёгкай. Я больш ня буду ежу лопаць, Я буду лётаць.
ЛАГОДНЫ ТРАВЕНЬ Я зноў хачу, як у дзіцячай пары, хадзіць па столі нагамі да гары, дражніць сьмерць, за касу цягаць, і на самакацеры пацеры па мацеры. Але са столі вапну зьдзёрлі галубам, а самакат закатаваўся сам, і сьмерць, нібы з вады за валасы, з жыцьця рукамі цягне. Без касы.
* * * Фейна дочь утонула в росинке. В. Набоков. Феі, эльфы і русалкі топяць нежаданых дзяцей у расе, бо на гэтай зямлі ўсе так робяць, і яны - як усе.
* * * На чырвонае сьвятло пайшоў дождж
ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ Прыгажуня йшла ўміраць І пыталася ў ката: Ці будзе мне пасаваць 3 галавою адцятай? Ці будуць дзяўчаты зайздросьціць Майму целу ў крывавай сукенцы? Ці будзе сьляпіць прыгажосьць Тых, хто там глядзіць у акенцы? І ёй адказваў кат: Будзе, будзе ўсё, не турбуйся. Інакш бы я цябе ўратаваў, Каханая мая прыгажуня.
* * * Я працягнуў руку дапамогі, а мне ў адказ працягнулі ногі.
* * * Трамвай спыніўся на павароце. Павыбівала ўсе зубы ў роце.
*** Бэзавыя джунглі, Дубовыя лугі. Пяцёра сіганулі, Зламалі тры нагі. Тут мурашы-пачвары. Навошта нам сафары!
ЦЯЖКІ ВЫПАДАК Аднойчы мне здалося, што ад мяне нічога не засталося. I не было ў каго запытацца: “А што ж ад мяне павінна застацца?”
ТРЫЯЛЕТ Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет. Але навошта нам той сьвет? Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. Бяжы жхутчэй: цябе прывеціць I твой ухваліць трыялет Лізэта-цуд у гэтым сьвеце, А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет.
*** Выйшаў чалавек глухі На трамвайныя шляхі. – Дзінь-дзінь-дзінь!
– сказаў
трамвай I ад вёз глухога ў рай.
*** Учора ці пазаўчора - ня памятаю ўжо, калі - мне здаўся халодным мой горад. Я ўзяў - і яго спаліў. У гурбах ягонага попелу цяпер мне ўтульна й цёпла.
*** Запусьцілі мы ракету. Быў Сусьвет - няма Сусьвету...
KIM БЫЦЬ – Кім ты хочаш бьіць, калі вырасьцеш?
–
Спыталі ў маленькага Толі. – Я ніколі ня вырасту. У нас занізкія столі.
ЛЕТАПІСНАЕ Я чакаю. Мяне папярэдзілі. Я цалую знутры тваю скронь. Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне. Я - зьмяя ў тваім чэрапе, конь.
* * * Недастварыўшы перла, Жамчужніца памерла.

КАПІТАН ЖУЕ

ВОЖЫКІ Супынілі вожыкі рух сваёй хады. Захацелі вожыкі вогненнай вады. Вогненныя вожыкі выпілі ваду. І цяпер у вожыкаў вогненны бадун.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: