Вход/Регистрация
Забі ў сабе Сакрата!
вернуться

Віктар

Шрифт:
*** Дзеўка купіла вяроўку і мыла. Раптам вяровачка загаманіла: “Мыла - каб мыць, а вяроўка - сушыць, а не дзявочыя шыя душыць. Мы - не для сьмерці, а для чысьціні. Лепей атруту ты праглыні!”
ЭЛЕГІЯ № 1 Я зусім яшчэ маладая, Але ўпала на галаву I нікога больш не кахаю I наогул больш не жыву.
* * * Яны ад’язджалі па альфабэце І па годзе нараджэньня. Гэтыя пасьлядоўнасьці супадалі. Апошнім зьехаў самы малодшы на “я”.
* * * Мой голас лунае ў прыгожай магільні У цемрадзі, што касуе час. Вы можаце слухаць старанна і пільна, Ды я ўсё адно не пачую вас.
* * * Яна ведала, чым усё скончыцца. Рамантычныя казачнікі пішуць ману. Яна памылася, апранулася, заплюшчыла вочы І паклалася ў труну. І прыйшоў Голад. І прыйшла Смага. Захацелася “Прымы”. Захацелася каньяку. І прыйшлі дзеці: “Ма, табе блага?” А муж усьміхнуўся і паціснуў руку. У яго за сьпінай даўно былі крылы, З нагавіцы раз-пораз вызіраў белы край... І яны жылі яшчэ доўга і міла, І ён штоночы вадзіў яе ў рай.
*** Навошта мне маё жыцьцё бяз Слова, Калі Яно і ёсьць маё жыцьцё? Вазьмі жыцьцё. Пакінь мне толькі Слова. Яго я буду мёртвая казаць.
*** Калі было мне тры гады - я браў з налёту гарады. А з тых часоў, як пасталеў, ніяк не заваюю хлеў.
НА МАСТАЦКАЙ ВЫСТАВЕ Разьбягаюцца вочы - я хутка зраблюся касым. Разьбягаюцца вочы - баюся, каб ня зьбеглі зусім.
*** на дне дня асадак згадак
*** Ёсьць людзі блізкія, а ёсьць і проста недалёкія. Але найгорш - калі два ў адным.
*** У цяжкім змаганьні зь лянотай перамагло сяброўства.
* * * Думаў: зараз прыляціць натхненьне, а яно прыпёрлася на мыліцах. Атрымаць хацеў задавальненьне, а задавальненьня не атрымліваецца.
* * * Рэчаіснасьць мне заткнула рот, загадала тэрмінова ўніз ісьці (А магло б жа здарыцца наадварот: пайшоў бы ўверх, сам заткнуў бы пашчу Рэчаіснасьці!)...
АБ МЕСЦЫ ЧАЛАВЕКА Ў СУСЬВЕЦЕ Кожны павінен займаць сваю нішу: Машыну - Маша, а Мішаву - Міша. Жора і Лора, Галя і Толя - кожны сваю адыграць мусіць ролю. Толькі ня блытайце нішы, бо можа ў Грышу тады закахацца Сярожа. Дзіма з Антонам і Таня са Сьветай разам парушаць законы сусьвету... Вой, паглядзеце: Сёма і Гога лаюцца матам адзін на аднога, лупяць адзін аднаго і мяцеляць - нішу, напэўна, ніяк не падзеляць.

ТРЫ ПЭДАЛІ ДЛЯ ГОНШЧЫКА

* * * Яна чытала Гумілёва. Ён слухаў і казаў: “А клёва!”
ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСЬНЯ РЭАЛІСТА Як чытаем верш бяз рыфмы - бы наскокваем на рыф мы. Трохі меншу вершах ям бы! Значна лепш - харэі, ямбы... Калі вершы маюць рытмы - адчуваем калярыт мы. Ну а ў вершах новай формы чуем бразгат аб фарфор мы
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: