Вход/Регистрация
Забі ў сабе Сакрата!
вернуться

Віктар

Шрифт:
*** – Чаму ты прамаўляеш хорам? – Адному - сорам.
НЯ ЎСЁ TOE ЗОЛАТА, ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА – Чаму вада не цячэ пад камень, што на сэрцы тваім?
–
пытаеце вы. – Я чалавек з залатымі рукамі, толькі без галавы.
*** Я штатная Муза Саюзу пісьменьнікаў. Назоўнікаў ведаю шмат і займеньнікаў. Валодаю ўсімі памерамі й рымамі I марамі масаў усімі магчымымі. Я сэрцы мільёнаў ціхутка памацаю I зь іх павыцягваю ўсю інфармацыю, Каб гутарку весьці з народам карысную Пра існае ў сьвеце або пра няіснае. Нарэшце, калі мы такія крутыя, Навошта нам, Музам, пісьменьнікі тыя? Мы можам што хочаш даволі прыстойна Пісаць, друкаваць і чытаць самастойна!
*** Здаваў ён кроў, а я - мачу. Ён дзіка роў, а я - маўчу.
*** Скончым тыдзень за тры дні! Скончым пятніцу за панядзелак! I скочым у купальскія агні Каля навагодніх елак! Няхай потым ня будзе чаго чакаць (Усё чаканае - зьдзейсьніцца), Гэта ж так цікава - разглядаць час З боку пачатку або канца!
МІЛА МЫЛА МУЛА Міла мела мала мыла. Мыла мула мылам Міла. Міла мула мыла міла. Міла мыла мулу рыла - мяла мулу рыла мылам. Рыла мула нема ныла.
БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ Ня рэжце жабак, не катуйце мышак! Яны не вінаватыя ні ў чым. Зматайце лепш вантробіны з пакрышак Машыны часу, на якой мы ймчым.
*** Праводзь сабе пальцам па аблоках, Размазвай сабе неба па столі, Той, хто ўсё спаталіў і ў спакоі, А мы будзем таньчыць і скокаць. Мы дзеці ненароджаных мамак, Мы быйцы ненадыдзеных учора. А ты назаўсёды падмануты Зьменлівасьцю белых плямак.
*** Я цябе падманю, я цябе падману: будзеш ты пада мной - я цябе падамну.
*** Тры танкісты выйшлі з танку I сьпяваюць калыханку: Ціха-ціхенька ляжы, Як памежнік на мяжы. Не палохайся чужынцаў - Гэта толькі муляжы.

МАНАВЕРШЫ

*** Даўно я ня бачыў суседа жывым!..
ШЛЯХ ПАЭТА Поўзаў По ў запоі.
*** Гніль дадала натхненьня пню.
PERPETUUM MOBILE Ужо пайду-пайду я...
*** Жыцьцё праходзіць, стоячы на месцы.
ЗДРАДА Ты здраджваеш мне зь іншымі кніжкамі!
*** А нехта пол мяняе, як пальчаткі...
АПАТЭОЗ ПУСТЭЧЫ Засунь мяшкі ў мяшок зь мяшкамі!
*** П'яўкі абступілі мяне.
*** Рэчаіснасьцю тут і ня пахне.

ВЕРШЫ НАШАГА СЯБРА ВАБІЛЯ ФІРХОЛЬДА

*** У мяне растуць гады. Хутка я сканаю. Кім зраблюся я тады? Белым папугаем.
МАРЖОВЫ СЬВЕТ Мне не спасьцігнуць гэты сьвет 3 крывавага нажа, Мне не спазнаць жыцьця сакрэт, Падобны да маржа. Я ўсё жыцьцё мяшкі цягаў І адарваў руку, Бо Бог мне розуму ня даў І кінуў у раку. І я таксама ўсім багам У горадзе Баку Сябе такога ня аддам - І амба мараку!
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: