Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

У цеснаватай зале рэгістрацыі (большую плошчу невялікага дома аддалі пад залу прыёмаў, дзе да мінулага года за здароўе маладых шумна пілі шампанскае) за сталом, накрытым чырвоным сукном, пад гербам рэспублікі стаяла не былая яго сакратарка, цяперашняя загадчыца загса Клаўдзія Іванаўна, якая яшчэ ўчора павучала шэфа наконт акта рэгістрацыі, а… сам Сінякоў. Сапраўды, сюрпрыз. Хоць, уласна кажучы, чаму здзіўляцца? Даўно заведзена, не ў адных ix, што запіс шлюбаў вялі члены выканкомаў — лепшыя людзі горада i раёна, ветэраны, перадавікі вытворчасці. Чаму не можа аднойчы выканаць гэтую місію сакратар райкома? Ганарова. Уласна кажучы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся хіба на міг. Ведаў, што Пятро Міхайлавіч любіць рабіць нечаканыя дэмакратычныя хады. Разумна ён вызначыў свой удзел у сямейнай урачыстасці таварыша па рабоце. Хітра i разумна, не адмовіш. За стол не сядзе — не той час. A павіншуе маладых першы. Выступіць у асаблівай ролі. Гэтая роля першага развесяліла Пыльчанку. Не роля. Выгляд Пятра Міхайлавіча, апаясанага гербавай стужкай, па-дзяржаўнаму ўрачыстага i сур’ёзнага побач з маладзенькай асістэнткай. Асабліва цешыла, што, смелы на любых трыбунах, самых высокіх, малады сакратар тут не вельмі ўпэўнены, трохі нават разгублены; асістэнтка-суфлёр падказвала яму. Аднак, здаецца, ён не паўтарае яе бяздумна, шукае сваіх слоў, але працэдура незвычайная, нязвыклая, свае не прыдумаеш, i вылазіць з глыбінь памяці прачытанае ў літаратуры, убачанае ў кіно:

— Глеб Пыльчанка! Ці жадаеш ты ўзяць у жонкі Ірыну Пустаход?

— Жадаю.

— Ірына Іванаўна, ці жадаеце вы стаць жонкай Глеба Уладзіміравіча?

— Вельмі жадаю, — не без гумару адказала Ірына.

Напэўна, гэта рассмяшыла Барыса, а следам за ім іншых. Ix вясёлы настрой вывеў ca скаванай афіцыйнасці Пятра Міхайлавіча. Ён набыў упэўненасць гаспадара. Асістэнтка прашаптала яму далейшыя словы. Ен таксама засмяяўся.

— Дрэнны з мяне пастар. Галоўнае чуць не забыўся. Абмяняйцеся пярсцёнкамі. А далей што?

— Распісацца ў кнізе.

— Правільна. Без роспісаў які дагавор аб вечным саюзе! У народзе рэгістрацыю так i называюць — распісацца. Так, Уладзімір Паўлавіч? Вы ў нас галоўны цырыманіялмайстар.

Распісваючыся ў кнізе, маладыя павярнуліся да прысутных. Глеб падпісваўся сур’ёзна, засяроджана, павольна — ці не поўнасдю прозвішча, імя, імя па бацьку?

Ірына каротка махнула пяром — як на рэцэпце i падарыла бацькам i гасцям гарэзлівую ўсмешку, якая не спадабалася Лізе — несур’ёзна! Але спадабалася свёкру: пры ранейшых сустрэчах Глебава абранніца здавалася залішне сталай. Ажно не — вунь якая гарэза! Не любіў Уладзімір Паўлавіч, калі маладыя занудамі робяцца.

«Поп» спытаў у асісгэнткі:

— Цалавацца маладым трэба?

— Абавязкова трэба, — адказала Ірына i першая кінула рукі на плечы мужу. Спаялі вусны.

— Ух ты, як салодка! — выгукнуў Барыс, моладзь запляскала ў далоні, засмяялася.

Пятро Міхайлавіч жартаўліва пагразіў ім пальцам.

— Парушаеце парадак. Вядзіце сябе, як у царкве.

«Недурны ж чалавек, — падумаў Пыльчанка пра свайго партыйнага кіраўніка, — а бывае фармалістам».

Цяпер ён, бадай, быў удзячны сакратару, што той рызыкнуў узяць на сябе такую незвычайную місію. I калі не лічыць некаторай няўпэўненасці ўпачатку, праводзіць акт рэгістрацыі не фармальна, не шаблонна, як напэўна зрабіла б гэта загадчыца загса.

Спадабалася i віншавальная прамова Пятра Miхайл авіча. Трохі хіба даўгаватая, але без штампаваных блокаў — так, Сінякоў неаднойчы крытыкаваў работнікаў, якія сапраўды заштампаваліся да брыдкасці i не бачаць гэтага, не разумеюць. I сарказм да ix не даходзіць. Ён, Пыльчанка, сам небязгрэшны, зацэментаваліся блокі i ў ім, але ён умее пазнаваць штампы, на хаду вылаўліваць i разбураць ix ці, па магчымасці, разбаўляць вясёлым прыкладам, жартам, анекдотам.

— Што пажадаць вам, маладыя? Спачатку просьба. Да цябе, Глеб. Упікнуць цябе, што ты працуеш у суседняй рэспубліцы, мне не дазволена, я — інтэрнацыяналіст, Ды i станцыя атамная, гонар нашай энергетыкі. I нам дае ток. Але паколькі гэта не за гарамі, i я так часта бачу цябе дома, не вывозь ад нас урача. Ты знаеш, у раёне ix не хапае. Ірына Іванаўна, спадзяюся на ваш патрыятызм. Усе Пустаходы — патрыёты свайго раёна. Так, Іван Іванавіч? Няхай жа i Пыльчанкі прыжывуцца тут. Няхай жа ножкі вашых дзяцей узнімаюць пылок гэтай блаславёнай пладавітай зямлі, якая будзе багацець з кожным годам, з кожным ураджаем. Добрага ж ураджаю вам!

I тут з-за спін гасцей вынырнуў Сяргей Плечка з нечым грувасткім, цяжкім, загорнутым у паперу.

— Дазвольце мне, Пятро Міхайлавіч?

— А можна мітынгаваць у загсе? — звярнуўся сакратар да работніцы.

Тая разгубілася, пачырванела, не ведаючы, што адказаць. Даўно заведзены рытуал i без таго парушаны.

— Усё можна, што не забараняецца законам, — упэўнена адказаў Плечка.

— Ух ты! Які камісар! — іранічна выгукнуў Барыс.

Партыйны сакратар падтрымаў камсамольскага:

— Ну, калi так, то давай. Дзе ж i разгарнуцца камсамолу, як не на вяселлі.

— Не даюць разгарнуцца. Не разумеюць.

— Слаба ты выхоўваў Уладзіміра Паўлавіча, Івана Іванавіча, калі дзеці ix адмаўляюцца ад камсамольскага вяселля.

«Вясёленькі Пятро, усё роўна як паабедаў у Івана, — гэтак жа весела падумаў Уладзімір Паўлавіч, — I спектакль гэты адрэпеціраваны. Без яго згоды Плечка ці вылез бы, хлопчык абачлівы».

Сяргей паставіў на стол пакунак, прыгладзіў непакорлівыя валасы i пачаў пафасна:

— Дарагія Ірына i Глеб! Сёння ў вас знамянальны дзень, які павінен запомніцца вам на ўсё доўгае, доўгае жыццё. Сёння вы стварылі новую савецкую сям’ю — пярвічную ячэйку нашага грамадства, — i пайшоў-пайшоў кідаць гатовыя блокі. Аб ix адказнасці перад дзяржавай, партыяй. I перад камсамолам — каб не адрываліся ад яго i тады, калі…

— Дзеці вашы павяжуць чырвоныя гальштукі… Перадайце ім баявую эстафету!..

Адчуваючы па нервознасці старэйшага сына, што той можа не вытрымаць i пракаменціраваць выступление Плечкі не толькі бяскрыўдным «які камісар!», Уладзімір Паўлавіч строга прашаптаў яму:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: