Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Оттого у нас столько корявых переводов. Я же, по существу, каждый раз делаю двойную работу: сначала пишу вещь побелорусски, потом переписываю ее по-русски, являясь таким образом автором двух оригиналов. Перевод, разумеется, ведет к некоторым изменениям в первом оригинале, потому что вдруг становится заметна неуклюжесть какого-то речевого оборота, выпирает неточный эпитет, обнаруживается не та тональность.

Год от года пишется все труднее. И это объяснимо. Возрастает требовательность к тому, что выходит из-под твоего пера. Хочется, чтобы груз высокой нравственности — то, собственно, из-за чего и создается произведение, — становился все весомее, значительнее…

Интервью вела И. Ришина.

[1980]

Сілай любові і нянавісці

Мастацка-філасофскае выкрыццё ўсіх відаў сусветнага фашызму па-ранейшаму з’яўляецца найважнейшай тэмай сучаснага мастацтва. Гэта і зразумела, бо фашызм — з’ява жывучая, шматаблічная, здольная, як паказала жыццё, з аднолькавай жорсткасцю паражаць народы ўсіх кантынентаў. Пераканаўчы таму прыклад — памятныя падзеі ў Чылі або нядаўняя трагедыя Кампучыі, якія, несумненна, яшчэ паслужаць зыходным матэрыялам для многіх твораў сусветнага мастацтва.

Што ж датычыць савецкай літаратуры, дык яна працягвае распрацоўваць вопыт барацьбы савецкага народа з нямецкім фашызмам, які прынёс нязмерныя пакуты народам Еўропы. Менавіта ў гэтым рэчышчы створана і новая аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі».

Аўтар спакваля і няспешна падводзіць чытача да шырокай панарамы трагедыі беларускага пасёлка Боркі, прасочвае ўсю д’ябальскую хаду гэтай «акцыі ўстрашэння» — адной з многіх, што залілі нявіннай крывёю акупаваную зямлю Беларусі. Тут, у Борках, яе ажыццяўляў праклятай памяці батальён аднаго з нуварышаў нацызму доктара Дзірлевангера, які быў ініцыятарам і рэжысёрам мноства падобных акцый у Беларусі і Польшчы, але пачынаў ён з Боркаў, дзе на працягу аднаго дня былі знішчаны амаль дзве тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. Безумоўна, для работы такога маштабу спатрэбіліся спрактыкаваныя кадры выканаўцаў, і яны знайшліся ў Дзірлевангера. Розныя шляхі прывялі іх у гэтае адно з самых жорсткіх карніцкіх фарміраванняў фашызму, але для кожнага ў самым пачатку былі страх і жаданне выжыць любой цаной. Гэта была сапраўдная банда здраднікаў і злачынцаў розных узростаў, веравызнанняў і характараў, аб’яднаных паталагічнай стараннасцю ў сваім імкненні дагадзіць фашызму.

Алесь Адамовіч далёкі ад таго, каб нешта прыдумляць, фабульная аснова яго аповесці строга і падрабязна дакументавана, аж да найменшых дэталей і падрабязнасцей. Аўтару не шмат давялося дамысліваць — гісторыя знішчэння Боркаў добра вядома ў Беларусі. Галоўнай яго задачай было імкненне расказаць аб удзельніках і натхніцелях, пачынаючы з Гітлера і канчаючы апошнім радавым паліцаем — Плюгавым Дабраскокам.

Задача, трэба шчыра сказаць, не з лёгкіх. Яна патрабавала не толькі паглыбленага ведання акупацыйнай атмасферы, умоў партызанскай барацьбы, але і немалога таленту псіхааналітыка, здольнага зразумець ушчэрбную псіхіку людзей, якіх з пазіцыі нармальнай чалавечай логікі зразумець немагчыма. Адамовіч зразумеў, каб выкрыць і ўзненавідзець.

Нескладаная на першы погляд схема многіх характараў, аднак, таіла ў сабе ўсю заблытанасць чалавечых адносін, разабрацца ў якой — удзячная задача мастака. Адна з такіх няпростых, па-свойму ўскладненых бясконцым ланцугом злачынстваў натура самога Дзірлевангера, якая ў нечым паўтарае паталагічную сутнасць фюрэра і развівае яе крывавай канкрэтыкай дзеяння. Дзірлевангер дзейсны, па-свойму разумны і рашучы, ён цвёрда верыць, як сам фармулюе, у сілу «нацыянал-сацыялістычных ідэй і дзіцячай крыві». У той жа час гэта тыповы дробнабуржуазны дзялок, які нават на вайне возіць з сабой шавецкую майстэрню з групай асуджаных яўрэяў, якая працуе на яго, знаходзіцца ў сувязях з жанчынай, «сумніцельнай» у расавых адносінах, што, паводле нацысцкіх законаў, лічылася немалой рызыкай. «Сарвігалава гэты Дзірлевангер!» — з захапленнем думаюць аб ім падначаленыя, лісліва слухаючы яго канібальскія запаведзі накшталт такой:

«Я не супраць, каб вы спалі з рускай дзеўкай, але вы павінны тут жа, сваёй рукой застрэліць яе».

Страляць яны ўмелі.

Радавы паліцай Тупіга, адзін з самых старанных забойцаў батальёна, так авалодаў сваёй справай, што «цягне кулямётнаю чаргой, як вопытны кравец шво — цвёрда і плаўна…». Гэта кат па прызванні, ён паталагічна ўлюбёны ў сваё рамяство і пераканана ненавідзіць тых, хто ад гэтага рамяства імкнецца ўвільнуць.

Асаблівае месца ў аповесці займаюць узаемаадносіны камандзіра ўзвода карнікаў Белага з яго сябрам Суравым, увасабленнем чорнага сумлення ўзводнага, своеасаблівым яго алібі на непрадбачаны выпадак, чалавекам-«ксяндзом», у якога штосьці зашыта ў падкладцы — індульгенцыя на праграшэнні на двух. Пры ўсёй фатальнай раз’яднанасці фашысцкіх прыслужнікаў гэтыя двое да часу сапраўды аб’яднаны адной таемнай гнятліваю марай — выблытацца са становішча, якое ў прынцыпе не мае выйсця. Нягледзячы на ўсе іх намаганні, фашысцкая рэчаіснасць аказваецца непераадольнай, і планы Белага — Сурава рушацца. Наперадзе тупік.

Амаль гэткім самым тупіком, толькі расцягнутым па часе, заканчваецца злачынна-мітуслівае жыццё ротнага Мельнічэнкі, аднаго з прыспешнікаў нацыяналістычнага ахвосця, якое пайшло за Гітлерам па перакананні.

Паслухмяна распраўляючыся з беларускімі вёскамі, забіваючы ў дварах, у хатах, хлявах, яны тым самым няўхільна набліжалі сябе да той апошняе рысы, за якой іх чакала поўнае расчалавечанне, татальнае вызваленне ад усіх маральных абавязкаў перад людзьмі і краінай. Маральны і духоўны прымітывізм гэтых людзей дазволіў фашызму выкарыстаць іх сабе на патрэбу і з найбольшым эфектам, незалежна ад волі ўсіх і кожнага паасобку.

Усе яны схільныя да разважанняў і рэфлексій у вольную гадзіну, так ці інакш тлумачачы сабе сваё становішча. Праўда, паліцаі меншыя чынамі разважалі не шмат, яны рабілі сваю крывавую справу з фанатычнай тупагаловасцю. З пераканаўчай праўдзівасцю ў аповесці ствараецца сапраўды апакаліптычная карціна знішчэння аднаго з лагераў у Бабруйску, калі, справакаваўшы беспарадкі, гітлераўцы расстралялі ўсю шматтысячную масу ваеннапалонных. Нямногія ўцалелыя ў гэтым пекле пасля ўсяго перажытага, зломленыя і душэўна пакалечаныя, пайшлі служыць немцам, не падазраючы, што наперадзе іх чакае і яшчэ горшае.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 122
  • 123
  • 124
  • 125
  • 126
  • 127
  • 128
  • 129
  • 130
  • 131
  • 132
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: