Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— У мяне ўзнікала такое адчуванне, што ў наступных пасля «Сотнікава» аповесцях, асабліва ў «Абеліску», ёсць унутраная палеміка, хоць і не прамая, не «спецыяльная», з тым, што пісалі некаторыя крытыкі пасля з’яўлення «Сотнікава»…

— Магчыма, хоць такой задачы — улічыць заўвагі крытыкаў або палемізаваць з імі на старонках сваіх твораў — я перад сабой не ставіў. Я ўжо не кажу пра тое, што, калі завязваліся спрэчкі вакол якой-небудзь з маіх аповесцей, наступная была ўжо ў рабоце… Магчыма, тут справа ў тым, што часам да праблем, якія я толькі закрануў у якой-небудзь аповесці (яны былі для мяне бакавымі), я вяртаюся пазней, каб заняцца імі грунтоўна.

У кожнай асобнай рэчы не можа быць поўнай карціны вайны, усіх высунутых часам праблем. У маленькай аповесці можа быць толькі адзін які-небудзь эпізод, нейкі адзін момант, адна маленькая грань таго часу. Як можна патрабаваць усёй паўнаты карціны вайны ад аднаго аўтара, калі ўся наша літаратура да гэтага часу яшчэ не можа ахапіць усю аграмадную паўнату Вялікай Айчыннай вайны?.. I паколькі я таксама не лічу гэтую тэму вычарпанай ні маёй творчасцю, ні літаратурай у цэлым, у кожнай сваёй новай рэчы стараюся вярнуцца да таго, што было ўпушчана або не знайшло месца ў папярэдняй, і гэта, магчыма, таксама можа стварыць уражанне, што я ў сваёй творчасці палемізую з крытыкамі…

— Я хачу напомніць пра другое сваё пытанне: як вы самі сябе адчуваеце ў ролі крытыка?

— Не надта ўпэўнена. У літаратуры я прывык мысліць вобразамі, тут жа іншая форма мыслення, якая патрабуе некалькі іншых навыкаў. Адна справа атрымліваць уражанне ад пэўнага твора і зусім іншая — абгрунтаваць гэта ўражанне, перавесці яго ў лагічны рад сілагізмаў. Тым не менш часам узнікае патрэба выказацца ў друку з нагоды таго ці іншага твора, асабліва ў тых выпадках, калі твор, як мне здаецца, не ацэнены належным чынам або ацэнены неаб’ектыўна.

— Ці не даводзілася вам адкладваць пачатую рэч, калі яна чамусьці не давалася? Ці вяртаецеся вы зноў да яе? Ці ёсць у вас «задзел» задумак? Ці ведаеце вы, заканчваючы адну рэч, якую будзеце пісаць наступную? Ці патрэбны вам паўзы паміж дзвюма кнігамі?

— Многія мае калегі — я не раз гэта чуў ад іх — лічаць, што паўзы паміж дзвюма кнігамі павінны быць як мага карацейшыя. Калісьці я таксама схільны быў так думаць, але потым гэтая мая думка перамянілася. Хоць адразу пераходзіць ад адной рэчы да другой здаецца лягчэй, так сказаць, дапамагае інерцыя пісьма, аднак, як мне цяпер думаецца, гэта фальшывая лёгкасць. Праца над кнігай — гэта не толькі праца над радком і фразай, а нешта больш важнае і цяжкое. Таму, не вынасіўшы належным чынам задуму, цяжка стварыць што-небудзь вартае, а для выношвання патрэбны час і думкі. Трэба рэч спраектаваць. Проза ж, як вядома, гэта архітэктура, а не майстэрства дэкаратара.

Але самае цяжкое для мяне — выбраць сярод многіх задум тую, над якой цяпер трэба працаваць. Не выпадкова Пушкін надаваў такое значэнне «форме плана». Галоўная ідэя твора, план вызначаюцца выбарам той ці іншай тэмы або ідэі. Гэты выбар павінен быць аптымальным у сэнсе задач і магчымасцей, і на яго часта ідзе значна больш часу, чым на напісанне твора. Задум у мяне, паўтараю, заўсёды дастаткова, але пры гэтым неабходна правільна суаднесці гэтыя задумы са сваімі магчымасцямі. (Да паняцця «магчымасці» я адношу не толькі здольнасці і вопыт, але і веданне матэрыялу, валоданне ім.) Іншы раз, прыступіўшы да работы, разумееш, што выбраная задума не па плячы, я з ёй не спраўлюся. Тады прыходзіцца рэч адкладваць. Часам, пасля таго як яна адляжыцца, узнікае новы погляд на тэму, новы да яе падыход, новае сюжэтнае рашэнне. Так адбылося, напрыклад, з аповесцю «Дажыць да світання», пачатай мною шэсць год назад, адкладзенай і дапісанай у 1972 годзе. Некаторыя ж задумы так і аказваюцца адкладзенымі назаўсёды. Асабліва тыя, што спазніліся са сваім з’яўленнем або не былі ажыццёўлены ў патрэбны для іх час.

— Ці становіцца з гадамі, з назапашаным вопытам асэнсаванне сваіх магчымасцей больш дакладным? I ці заўсёды гэта добра: можа, рызыка, адвага дапамагаюць іншы раз зрабіць тое, што здавалася немагчымым?

— Напэўна, так. Нявопытнасць, як і няведанне, не заўсёды дрэнна, часам асабліва ў пачатку творчага шляху, яны нямала садзейнічаюць таму, што аўтар бярэцца за рэчы, за якія ніколі б не ўзяўся, каб ведаў пэўна, што гэта такое. I здараецца, стварае штосьці ўдалае. I хто ведае, колькі твораў засталіся б ненапісанымі ў сталым узросце менавіта з-за асэнсавання іх аўтарамі сваіх асабістых магчымасцей, а таксама з-за нежадання рызыкаваць. Веданне тут перасцерагае аўтара ад самаўпэўненасці, але і падразае немалаважную ў любой справе здольнасць да рызыкі. Усім вядома, што ісці па пратаптанай сцежцы заўсёды прывабней для аўтара. Але не для літаратуры, вядома.

— І, нарэшце, апошняе пытанне: калі вы пішаце, ці думаеце вы пра свайго будучага чытача? Ці думкі пра чытача ўзнікаюць, калі рэч закончана?

— Я дрэнна сабе ўяўляю, што такое чытач наогул. Я ведаю чытачоў — маіх знаёмых, магу з пэўнай доляй упэўненасці прадбачыць рэакцыю кожнага з іх на які-небудзь мой пасаж. Але чытач наогул?.. Ён такі розны, духоўна-маральны дыяпазон яго такі ўсеабдымны, што ўлічыць яго інтарэсы або яго адносіны без ЭВМ я не ў стане. Калі, працуючы над творам, я думаю аб чымсьці пабочным, дык гэта хутчэй літаратура, жыццё, надзённыя патрэбы часу, грамадская атмасфера, не прымаць пад увагу якіх нельга. Урэшце, я заўсёды лічуся з магчымай рэакцыяй маіх знаёмых, людзей, чыёй думкай я прывык даражыць і ў чыю аб’ектыўнасць глыбока веру…

Гутарку вёў Л. Лазараў.

[1975]

О книге «Высокий день» и ее авторе

Всякое произведение настоящей литературы есть прежде всего свидетельство человеческого опыта, известное открытие истины, жизненных характеров, их взаимосвязей, зачастую постигнутых также в процессе трудного, обретенного дорогой ценой личного опыта автора. Конечно, как и во всяком искусстве, здесь важно мастерство, «умельство», посредством которого художник переплавляет свой жизненный материал, свой опыт в произведение «изящной словесности», но только обладание тем и другим дает ему возможность создать нечто стоящее внимания его читателей.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: