Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну? — стрымана перапытаў Валошын. — Чаму ж ты не далажыў ім?

Гутман ледзь прыкметна цепнуў плячыма.

— А што я? Маё дзела маленькае. Ён памаўчаў крыху, пасля на хаду павярнуўся да камбата і ямчэй паддаў на плячы аўтамат.

— Ведаеце, не з таго канца яны пачынаюць. Спярша трэба б саўгас узяць. Тады гэта немчура з вышыні сама дзёру дасць.

— Ты думаеш?

— А што ж, скажаце — не?

Не, камбат не мог сказаць «не». Наконт гэтага ардынарац у нейкай меры меў рацыю.

— Сабраць усе тры батальёны ды жарнуць па саўгасу. А то расцягнулі полк на чатыры кіламетры і тыркаюцца.

— Табе б начальнікам штаба быць. Палка ці, можа, дывізіі? — з прыхаванай іроніяй зазначыў Валошын.

Гутмана, аднак, гэта не зачапіла.

— А што ж! I быў бы. Канечне, я акадэміяў не канчаў, але галаву маю. Скажаце, гэтага мала?

Валошын адказаў не адразу, усур’ёз пярэчыць на такі аргумент было немагчыма.

— Увогуле ты правы, Гутман. Гэтага не мала. На жаль, не заўжды галава рашае.

Ардынарац з прыкметным запалам памкнуўся было нешта сказаць яшчэ, але тут жа махнуў рукой.

— Ат, што гаварыць! — I ўжо іншым, паспакайнелым тонам паведаміў: — Прывязаў Джыма рэменем да стала. Сядзіць. Нікога да сябе не падпускае. Хай! Яшчэ паплачуць з ім.

У траншэі на КП было поўна людзей, яны моўчкі стаялі групамі, адвярнуўшыся ад ветру. Стаялі таксама ля ўвахода ў зямлянку, там-сям чуліся кароткія словы на незразумелай азіяцкай мове. Гутман лёгка саскочыў з бруствера, за ім скокнуў камбат. Яны праціснуліся каля абыякавых да іх, незнаёмых байцоў і пралезлі ў зямлянку.

Тут таксама было цесна і цёмна. Некалькі постацей у шынялях загароджвалі скупое святло ліхтара, пад якім горбіўся Маркін — перапісваў папаўненне. Убачыўшы камбата, ён узняў голаў і выразна цяжка ўздыхнуў.

— Што з палка? — запытаў Валошын.

— У шэсць трыццаць атака.

— Папаўненне патронамі забяспечана?

— Патроны-та ёсць, — неяк загадкава адказаў Маркін. — Толькі карысці з таго…

— А што такое?

— Што? — лейтэнант шматзначна кіўнуў на байцоў. Чалавек пяць іх у касках, нязграбна насунутых на зімовыя шапкі, нерухома стаяла перад ім з цярпліваю пакорай на цёмных шырокіх тварах. — Па-руску ні бельмеса. Вось што.

Гэта было горш. Гэта было нават зусім кепска, калі ўлічыць, што планавалася на ранак і колькі часу заставалася да гэтага ранку. Валошын у задуменнае заклапочанасці паглядзеў на байцоў, і яму стала самотна ад аднаго іх выгляду. Непрыношаныя камкаватыя шынялі, абвіслыя, з брызентавымі падсумкамі дзягі, змерзлыя рукі ў нязграбных каляных рукавіцах, якія неяк няўмела і бяссільна трымалі абшарпаныя ложы вінтовак. Гарбатыя ад рэчмяшкоў на спінах паставы. Па-руску яны сапраўды мала што разумелі — Маркін задаваў пытанне, адзін нізенькі, з прыпухлым тварам чырвонаармеец перакладаў, і чарговы ля скрынак баец паныла адказваў.

— Замучыўся зусім, — сказаў Маркін і амаль закрычаў са злосцю: — Месца нараджэння? Вобласць?

Камбат паныла назіраў за гэтаю сцэнай і думаў, што выпеставаны яго клопатам, выхаваны і зладжаны за доўгія тыдні трывог і пакут яго батальён канаў. Як ён ні стараўся, як ні супраціўляўся таму, усё большала ў ім невядомых і менела старых надзейных байцоў, а з імі па крупінках знікала яго камандзірская сіла і чалавечая ўпэўненасць. Гэта амаль што палохала, ён улавіў у сабе гэта непрывычнае адчуванне яшчэ там, у траншэі, калі прабіраўся сюды сярод іх — стомленых невядомасцю і благім прадчуваннем, падаўленых небяспечнаю блізасцю перадавой, абыякавых да ўсяго, што не «я» і што не несла небяспекі гэтаму «я».

Камбата ўсё болей ахоплівала пачуццё злой нецярплівасці, нейкая неспатоленая сіла вымагала на рэзкае слова, крык, нейкі рашучы ўчынак, у якім бы знайшло выйсце гэтае яго затрудненне. Але такі ўчынак — ведаў ён — быў немагчымы, трэба было сцяўшы зубы, нетаропка і няўхільна рабіць сваю справу.

— Многа яшчэ пісаць?

— Заканчваю, — сказаў Маркін. Валошын рэзка павярнуўся да ардынарца.

— Таварыш Гутман! Пастройце папаўненне.

— Ёсць. Папаўненне, выхадзі строіцца! — старшынскім голасам скамандаваў Гутман.

Прыглушаны тупат наверсе яшчэ не скончыўся, як ён рашуча выйшаў з зямлянкі і скочыў на бруствер. Гутман таропка скамандаваў «смірна», камбат зышоў з падмёрзлых глыжоў бруствера. Ззаду над вышынёй якраз узляцела ракета, аслабленае адлегласцю яе святло трапяткім водблескам замільгала па тварах людзей, якія страхавіта-засцярожліва заварушыліся, аднак не пакідаючы месца ў страі. Усе паглядзелі на вышыню, затым — на яго, мабыць, чакаючы каманды «лажысь» ці дазволу разбегчыся. Аднак ён не падаў нават «вольна», а выйшаў перад сярэдзінай строю і стаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 125
  • 126
  • 127
  • 128
  • 129
  • 130
  • 131
  • 132
  • 133
  • 134
  • 135
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: