Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Вяжы яго! Рукі вяжы! — сіпеў побач плаксіва-разлютаваны голас.

Даніла без пільнай патрэбы помсліва крутануў яго на зямлі, болей падламаў рукі, каленам бязлітасна ціскануў у рэбры ніжай лапаткі — у хлопцавых вачах бліснуў і расплыўся жоўта-агнявы круг. Сцяпан захліпнуўся, але змаўчаў, з усяе сілы трываючы боль і задыхаючыся ад кіслага смуроду імшарыны, які раздзіраў яго грудзі.

18

А цяпер вось сядзі. Відаць, і сапраўды расстраляюдь.

Сонца з-за яліны лагодна высвечвае адзін бок ямы — робіцца цяплей. Лес наўкола поўніцца гукамі: чуваць, гамонячы, строіцца кудысь група партызан — мабыць, на чарговае заданне; хтосьці з пасыльных, аклікаючы па дарозе знаёмых, шукае начальніка гаспадаркі Кляпца; з другога боку адпрагаюць каня — бразгаюць кінутыя на дол аглоблі, і рыпіць хамут. Чуваць рэплікі і смех людзей. Новы вартавы не-не ды і падыдзе да ямы — мусіць, зазірне ў яе: на земляныя камякі ўскрайку тады кладзецца яго рэзкі зламаны цень і тут жа знікае. Хоць ён і суцяшаў Сцёпку, але, мабыць, размаўляць яму з арыштантам не хочацца, і хлопец адчувае гэта. Нейкая страхавітая адчужанасць ужо аддзяліла яго ад астатніх, колішніх яго суседзяў і таварышаў па атрадзе, і паставіла ў асаблівае становішча — крыўднае і пагрозлівае. Што ж, мусіць, ён вінаваты.

Наверсе, мяркуючы па гуках, нічога асаблівага не адбываецца, там з поўнай абыякавасцю да яго ідзе заўсёднае атраднае жыццё. I таму зусім нечаканы знаёмы голас прымушае яго здрыгануцца.

— Во дзе яны! Шукаў, шукаў…

— Чаго шукаць! Вунь кухня.

Сцёпка непрыемна сціскаецца ў камяк — гэта ўжо па яго, пэўна. Але чаму Даніла?

— Ну, дзе ён? Сядзіць?

У зямлі добра аддаюцца крокі, абодва з вартавым яны ідуць да ямы, і неўзабаве Сцяпан бачыць над сабой знаёмыя Данілавы касмылі. Ну, што яму яшчэ трэба?

— Во пасадзілі! Як ваўка. Га! На, есці прынёс.

У яму звешваецца на драцяной дужцы зроблены з нейкае бляшанкі кацялок, на краі яго свежы, трохі падсохлы пацёк куляшу. Пах ежы адразу забівае ўсе іншыя, затхлыя пахі ямы. Адчуўшы на хвіліну радасць, Сцёпка бярэ кацялок і заціскае яго між калень.

— Лыжка ёсць?

Лыжка ў яго ёсць, ён дастае яе з кішэні — сваю даўнюю алюміневую карміцельку з коратка абрэзаным тронкам, выцірае пальцамі ад крошак і пачынае есці. Даніла сядае над ямай. Побач стаіць вартавы.

— Знаю я гэтага Брытвіна, — кажа ён. — Занудлівы, не дай бог. Вунь зімой Маланчука ў Падасінавіках застрэліў. Нібыта за парушэнне дысцыпліны. Нягоднік ён.

— Нягоднік, — лёгка згаджаецца Даніла, і Сцёпка ажно папярхаецца ад здзіўлення: глядзі, як хутка перамяніў думку! Ён коратка пазірае знізу ўгору: Даніла нетаропка ладзіць цыгарку — на яго касмылявым твары не разабраць што.

— Дык, кажуць, пабіліся? — пытаецца вартавы.

— Было, — няпэўна адказвае Даніла. Мяркуючы па яго настроі, расказваць, як і што адбылося ўчора, у яго няма ахвоты.

— На гэтай чортавай вайне ўсё бывае. Мабыць, ты, Барада, на закурку багаты?

— Дзе там! Ацяробкі сабраў.

— Дык бычка пакінеш. А то ўжо два дні не курыў — вушы апухлі… З такімі, як гэты Брытвін, лепей не заядацца. Ну іх. Што нам — болей за ўсіх трэба?

— Пэўне. Нашто проціў ветру рукамі махаць? — пагаджаецца Даніла, напусціўшы ў яму дыму.

Размова не клеіцца, вартавы чакае «бычка», і Даніла з прагнай асалодай дацягвае цыгарку.

— На, куры.

Кончыкамі пальцаў вартавы асцярожна бярэ з Данілавых кіпцяў акурак і адыходзіць — ягоны цень слізгае па Данілавых ботах. Сцёпка выскрэбвае кацялок. Кулеш смачны, але малавата, з’еў бы і болей.

— Ну, пад’еў?

Сцёпка маўчыць: што яму размаўляць з чалавекам, ад якога немаведама чаго чакаць.

— Брытвіну аперацыю рабіць будуць. Хацеў, каб цябе прывялі.

Яшчэ чаго не хапала! Навошта яму ісці да Брытвіна — сварыцца хіба? Але сварка ўжо скончана. Цяпер слова — начальству, яно ўсё і вырашыць. У ягоных руках лёс Сцёпкі Таўкача.

— Доктар казаў, мала не пацэліў,— прадаўжае тым часам Даніла. — Яшчэ б трохі — і капец!

Чорт з ім! Гэтая навіна Сцёпку і не радуе, і не засмучае. Зусім ён не цэліў. Каб цэліў, дык доктар, мусіць, не спатрэбіўся б.

— I гэта самае… — Даніла чагось азіраецца, хоць побач нікога няма, і трошкі цішэйшым голасам гудзіць над ямай: — Казаў, на цябе не злуецца. Ну, выпілі, ведама… Калі па-добраму, дык можна дамовіцца.

Сцёпка паднімае голаў. Ён шчыра здзіўлены.

— Гэта як?

— А так, значыць. Сказаць, што незнарок. Выпадкам аўтамат стрэліў. А пра Міцю таго маўчок. Узарвалі, і ўсе.

— Не ўжо! Пайшоў ён у адно месца.

— Гэта самае… Нядобра ты! — настойліва бурчыць Даніла. — Пра сябе падумай. А то прыедзе камісар…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: