Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Лукашоў, санліва ўздрыгваючы, дастаў з сумкі некалькі сухароў і банку рыбных кансерваў. Лейтэнант са скрыпам распароў нажом яе бляшанае дно, і яны нажамі і лыжкамі ўзяліся выскрэбваць мёрзлыя кавалкі рыбы.

— Ну як, Піваварчык, наспаўся? — штучна ўзбадзёраным тонам запытаўся лейтэнант.

— Ды так, кімарнуў трохі.

— Што ж ты прыстаў быў, га?

— Прытаміўся, таварыш лейтэнант, — проста адказаў баец.

— А я думаў, ты мацачок, — з лёгкай жартоўнасцю заўважыў лейтэнант. — А ты вунь які!

— Падбіўся я.

Ён не апраўдваўся і не ныў, выгляд ягоны цяпер, пасля кароткага адпачынку, быў сарамліва-вінаваты, смуглявыя шчокі са сну гарэлі амаль дзіцячаю чырванню.

— Падбіўся! — зласліва перадражніў яго Лукашоў. — Што гэта табе — у мамкі? Тут… таго — адставака горш, чым забіты.

— Забіты што, забітаму сілы не трэба. А тут во — пухіры на руках ад вяроўкі, — паказаў Краснакуцкі свае распухлыя, чырвоныя далоні — яму, вядома, хапіла за мінулую ноч.

Але каму не хапіла! I яшчэ невядома, што ўсіх чакае наперадзе.

— А то вунь сачкі! — ранейшым раздражнёным тонам працягваў Лукашоў. — Не то змыліся, не то заблудзіліся. А тут за іх аддувайся.

Ён меў на ўвазе Дзюбіна з Зайцам, аб якіх таксама ні на хвіліну не забываўся лейтэнант. З забітым усё было зразумела, вельмі трудна, але ўсё ж зразумела было з Хакімавым — старшына ж з Зайцам зніклі ў начным шляху, быццам праваліліся скрозь зямлю, — ціха, бясследна і загадкава.

— Добра яшчэ, калі проста. А то як бы не гэта самае, — бурчэў Лукашоў, строга і заклапочана пазіраючы ўздоўж рова, і лейтэнант зразумеў, на што намякаў сяржант.

Але таго, што ён меў на ўвазе, не павінна быць. Іваноўскі не хацеў дапускаць і намёку на думку, што старшына Дзюбін быў здольны на здраду. I тым не менш ён быў поўны няпэўнасці — як ні думаў, не мог зразумець, куды прапалі гэтыя двое з яго і без таго невялічкай групы.

— Яшчэ немцаў следам прывядуць, — прастадушна азваўся Краснакуцкі. — А што — лыжня пад носам, гані, недзе дагоніш.

— Усё можа быць, — змрочна пагадзіўся Лукашоў.

— Хопіць вам, — умяшаўся Іваноўскі. — Старшына не такі. Не той чалавек.

Лукашоў жаваў сухар і ўсё ўзіраўся ў канец рова.

— Чалавек, дапусцім, не той, а ўсё можа быць. У нас у сто дзевятым таксама такі бравы капітан быў, усе абарону ладзіў. А наладзіў, аказалася, не ў той бок. Немцы паявіліся, першым і падняў рукі.

— Ну, гэта вы кіньце, — рашуча абарваў яго Іваноўскі. — Дзюбін не капітан, гэта точна. I пасля трэба больш, Лукашоў, людзям верыць. Вам жа во вераць.

— Дык то я…

— Чаму вы думаеце, што Дзюбін горшы за вас?

— Бо я тут, а яго няма.

Сапраўды, логіка яго разважанняў была неабвержнай, запярэчыць яму было цяжка. На самай справе, ён жа вось не адстаў, хоць і быў замыкаючым, і яшчэ не даў адстаць Півавараву, які цяпер сядзеў побач і хутка аблізваў лыжку. Увогуле Лукашоў меў рацыю, але Іваноўскі чамусь не хацеў асуджаць Дзюбіна, хоць і апраўдваць яго таксама не было як.

Кансервы яны хутка даелі, пасядзеўшы ў гурбіне, дагрызлі сухары. Іваноўскі схаваў лыжку ў кішэню.

— Сяржант Лукашоў, — іншым тонам сказаў лейтэнант. — Заставайцеся старшым. Я пайду. Трэба трохі разведаць. Усім быць тут. Можна адпачываць. Назіранне кругавое. Хутка вярнуся. Што не ясна?

— Ясна, — з гатоўнасцю адказаў Лукашоў.

— I каб усё ў норме. Глядзіце Хакімава.

— Усё будзе зроблена, лейцінант. Дагледзім.

— Так. Піваварчык, за мной!

— Я? — здзівіўся Півавараў, але, памарудзіўшы, пачаў таропка ўставаць.

— Бярыце лыжы, астатняе. I патопалі. Лукашоў, падмяніце Судніка. Нябось закачанеў там.

Па глыбокім снезе, які месцамі даходзіў да пояса, яны пайшлі да шашы. Лыжы неслі ў руках. Роў час ад часу рабіў невялікія завароты, выходзячы з-за якіх, лейтэнант засцярожліва пазіраў наперад. Але ў рове і паблізу, здаецца, не было нікога, рабрыстыя снегавыя гурбы на дне ляжалі някратаныя. Нарэшце стаў чуваць глухі вуркат дызеляў, павеяла ледзьве прыкметным на сцюжы дымком бензіну — яны падышлі да шашы. Іваноўскі высунуўся з-за голага гліністага выступу ля павароту і тут жа адскочыў назад. Зусім блізка, у канцы шырокага разрэзу рова, мільгануў аўтамабільны кузаў, накрыты надутым на ветры брызентам, пасля яшчэ і яшчэ. Ішла доўгая калона, у некаторых адкрытых машынах каля кабін відаць былі настырчаныя постаці немцаў у зялёных шынялях. Мяркуючы па іх выглядзе, Ім здорава-такі дапёк рускі мароз, і седакі не дужа аглядваліся па баках. Лейтэнант махнуў рукой прыціхламу ззаду Півавараву і па краі гурбіны ўзлез на адкос.

Вядома, ён быў далёкі ад таго, каб спадзявацца на хуткую ўдачу, на зручны для пераходу момант, але ўсё ж такога ўпартага нешанцунку ён не чакаў. Моцна замёрзшы на ветры, ён ледзьве датрываў, пакуль прагрукаталі на дарозе машыны. Здавалася, паблізу нікога больш не было. Але толькі ён высунуўся з-за ўмерзлых на брустверы камякоў, як зноў убачыў непадалёк немцаў. Іх было трое, гэта былі сувязісты. У той час, як адзін, узлезшы на слуп, корпаўся там з правадамі, двое іншых з апаратамі сядзелі на ўзбочыне дарогі — відаць, ладзілі сувязь. З-за іх спін тырчалі ствалы вінтовак, на зямлі ляжалі скруткі правадоў і нейкія інструменты. Праўда, занятыя сваёй справай, немцы не звярталі на іншае ўвагі, але, ведама, не так, каб не заўважыць двух рускіх, калі тыя пад іх носам надумаюць перабягаць шашу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: