Вход/Регистрация
Хрыстос прызямліўся ў Гародні
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Не ведаю, — ціха сказаў ён. — Часам мне здаецца, што ўсе яны — шпіёны і віжы… аднекуль яшчэ. Такія яны… нялюдскія.

— Гэта я ўгаварыла цябе пайсці, калі ты мог і… за глотку.

— Не хочацца мне нешта нікога… за глотку.

— Забі мяне, — ціха сказала яна. — Калі ласка, забі мяне.

— Нашто? Я ж сказаў, я зразумеў нядаўна: ні на кім простым на гэтай зямлі няма віны. Таму я і тут.

— Што ж мне цяпер рабіць? — амаль шэптам сказала яна. — Не ведаю. Дый хіба не ўсё адно? Можа, Ратма? Можа, яшчэ нехта? Нікога няма. Распяццяў гэтых панатыркана на дарозе… Унь яшчэ адно… Божа, гэта ж як лёс. Ты, значыцца, туды? Царства Божае ўладкоўваць?

— Паспрабую, — глуха сказаў ён.

— І за ёю?

— Калі яна жывая — і за ёю.

— Аслеплены, — змежыла яна вочы. — Святы дурань. Юрась, ты што, вось гэтага захацеў? — яна паказала на распяцце. — Прэнга? Плахі? Ты ведаеш, чым гэта канчаецца?

— Ведаю. Але не пайду. У першы раз бачу, што яны вартыя. Вераць у нешта лепшае, чым самі яны сёння. Не магу падмануць гэтую веру.

— Прападзеш. Яе не аддадуць. І царства твайго не будзе.

— Так.

— І ідзеш бяскрылы, бяззбройны, як матыль на агонь.

— На агонь.

— І на смерць. І царства твайго не будзе.

— Трэба ж каму-небудзь паспрабаваць. У першы раз паспрабаваць. Дзеля іх — варта.

— Уцячом, — голас яе калаціўся ў глотцы. — Уцячом, апантаны. Не дзеля сябе… Каб жыў… Схаваемся. Я не магу, каб ты… Божа, ты ж за-гі-неш!

Яна зарыдала. Ён ніколі не чуў, каб так рыдалі жанчыны. Глуха, беспрасветна, трымаючыся з усіх сіл і не ў змозе стрымацца. Так часам, раз ці два ў жыцці, плачуць мужчыны, згубіўшы апошняе шчасце, трапіўшы ў апошнюю бяду.

Толькі тут ён зразумеў усё, што чытаў у людскіх вачах, і працягнуў рукі.

— Рукі прэч! — са смяротнай крыўдай за сябе і яго прарыдала яна.

Хрыстос глядзеў у яе вочы.

— Ну так… так… так… та-ак!

Ён апусціў вочы. Ён не ведаў, што сказаць. Дый што скажаш у такім выпадку? Лепей памерці, чым адмовіць вялікаму. Сапраўды вялікаму.

— Я не ведаю, — урэшце сказаў ён. — Але ты не ідзі. Свет страшны. Кожны чалавек можа вельмі спатрэбіцца другому. — Я не кіну цябе.

Хрыстос глядзеў на яе твар і не пазнаваў яго.

— Я пайду за табою непрыкметна, — яна накінула на галаву капюшон. — Проста таму, што не магу іначай. Пайду да канца. Усё адно якога. Магчыма, ты памрэш, бяззбройны, бяскрылы. Я не ведаю, як памагчы табе. Але і пакінуць не магу.

І, канчаткова схаваўшы твар, скокнула з каня, кінулася назад.

— Куды ты?! — у раптоўным адчаі закрычаў ён.

Ён хацеў спыніць каня, павярнуць, кінуцца. Але плылі і плылі гурмы, ціснулі, цягнулі за сабою. Конь не мог плысці супраць іх. Неадвольна аддаляўся капюшон, яго закрывалі плечы, шчыты, харугвы, такія самыя капюшоны.

— Стой! Дзеля Бога, стой!

Але плынь тысячаў несла яго, адцірала. Вось ужо з цяжкасцю можна было адрозніць яе капюшон сярод дзесяткаў такіх самых. Вось ужо блытаеш яго з імі, з іншымі.

Усе.

І так яна знікла з вачэй Юрася.

У тую перадапошнюю ноч яны сталі станам вакол самотнай хаты. Звычайна Хрыстос адмаўляўся займаць жытло, спаў ля вогнішча, разам з усімі, а тут чамусьці згадзіўся.

…Вакол хаты палала мора агнёў. І па гэтым моры плыло да хаты дзесяць цёмных ценяў, апосталы.

— Не падабаецца мне гэта, — бегаў вачыма Пятро. — Мужыччо гэта. Смажаным пахне. Трэба, хлопцы, вастрыць лыжы.

— А Іуда зноў апошнія грошы бабам раздаў, што мужоў сюды прывялі, — трагічная маска Баўтрамея ўздрыгвала, голас рыпеў. — А нам бы яны — ого! — пакуль старым не зоймемся.

— Ты… гэна… не забыў? — спытаў у Тадэя Піліп.

— Н-не-е, — усміхнулася галава ў місе. — Забяру цябе. Ты будзеш на галаве дошкі ламаць. Я — фокусы паказваць.

— А нам з табою, Ладысь, хіба пад мост з кісцянём, — крэкнуў Якуб. — На двухногіх асятроў.

Худы, на дзяўчыну падобны, Ян усміхнуўся прыадкрытым, бы ў юрода, ротам:

— Не злу наследуй, брат мой, але дабру.

Пятро плюнуў:

— Зло, гэта калі ў мяне ўкрадуць або жонку ўвядуць, а калі я ў каго — гэта дабро. Дарэмна мы сварыліся з вамі тады на возеры. Што, возьмеце мяне ды Андрэя з вамі? А то тут, бач, лёгкае жыццё канчаецца, ды можна і кепскае страціць.

— Добра, — сказаў Якуб.

Яны зайшлі ў кінутую хату амаль адначасова з Раввуні і Багданам, што падышлі з другога боку. На голым стале гарэла самотная свечка. Братчык сядзеў на покуці, паклаўшы галаву на далоні.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 132
  • 133
  • 134
  • 135
  • 136
  • 137
  • 138
  • 139
  • 140
  • 141
  • 142
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: