Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Даганяў мяне, пакуль цябе нi злавiла! Ха-ха-ха!

Янук схапiў яе за нагу й пакацiў.

– Я-ж цябе цяперака нашчакачу!

Бахмач казытаў за бакi, за грудзi, а дзяўчына-рагатуха аж заходзiлася ад сьмеху. Ён спынiў казытаньне, пачырванеў, сарамяжлiва паглядзеў на грудзi, што хвалявалiся пад тонкiм крамным паркалем, на поўадкрытыя вусны, гарэзьлiвыя вочкi. Дунiны рукi схапiлi хлопца абцугамi й сьмела, прагавiта прыляглi да ягоных дзявочыя вусны. Янук адчуваў п'яную асалоду. I вусны, i краскi, i выразна чутнае бiцьцё Дунiнага сэрца зьлiлося зь недалёкiм кукаваньнем зязюлi, зь iншымi птушынымi сьпевамi. Хлапец шыбаваў дзесь над хмарамi да цудоўных, нязьведаных вышыняў. Дзяўчына адняла вусны.

– Янучок, ты мой мiленькi, якi-ж ты дурненькi, - сказала.

– Чаму?

– Цi-ж ты ня вiдзiш, што цябе люблю? Чаго-ж стыдаiшся?

– I я..., - зацяўся Янук, зiрнуў набок, - цябе люблю...

– Дай мне сваю руку, - загадала, ды схапiла левую Янукову руку.

– Ты калi шчупаў дзяўчыну?

– Што?

Яна павяла Янукову руку пад сукенку й зноў прагна прылiпла да ягоных вуснаў. Хлапец дрыжэў, набухаў, здавалася, як пузыр, што неўзабаве лопне. Млоснасьць i павышаны пульс зусiм адурманiлi яго. Здавалася, што перагарыць з напружаньня. I калi ўжо зусiм забрала дыханьне, дзяўчына прахапiлася, адпiхнула яго й чырвоная, палкая, цяжка дыхала.

– Хацеў-бы, можа!
– сказала глухiм голасам i пагрозьлiва памахала пальцам.
– На бярозцы грушы растуць!

– Я-ж табе пакажу, як зводзiць, нястыднiца ты!
– крыкнуў злосна Янук.

Дуня нырнула мiж дрэваў i пакуль задыханы Янук выбег на паляну, яна ўжо цiснула на ступнi самакату.

У тую ноч доўга ня мог заснуць Янук Бахмач. Трызьнiлася й зводзiла Дуня, а кабыла зь цяжкiм возам каменьня напiнала гужы й нiяк не магла ўзабрацца на ўзгорак на гасьцiнцы.

Таронта, 1971-1973

  • 1
  • ...
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: