Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Чуў, што ў Вульляны бальшавiкi курэй ловяць?
– забег Пятро наперад Мiколу. Ягоныя звычайна няпрысутныя, дзесь пазiраючыя воддаль вочы цяпер заварушылiся жвавей. Рад быў вялiкую навiну Мiколу перадаць. Якраз папярэдзiў Бахмачовага сына, бо пра гэта хацеў дзяцюк пытацца.

– У Вульляны?
– перапытаў Мiкола.

– Няўжо-ж... Лавiлi ды ўсiх нi палавiлi, дзьве ўцякло i мне папало, лепятаў Пятро.

– Ну ты, Пятро, нi выдурняйся, скажы хто курэй ловiць!

– Хто ловiць? Гэ-гэ-гэ! Ты многа знаць хочаш i скора састарэешся, гы-гэ-гэ...

– Нi выдурняйся, кажу! Скажы, хто курэк ловiць!
– падняў Мiкола голас.

– Ну добра, табе, добраму чалавеку, скажу.

Ён азiрнуўся ў вадзiн канец вулiцы, у другi, быццам высьцерагаючыся, каб нiхто вялiкае тайны не пачуў.

– Кажы, - спанукаў Мiкола.

– Ловiць гэты камбедавiц Сымон i нейкi бальшавiк у чорным, каторага можа з Гацяў прыслалi...

– Ага, во як. I што робяць з тымi, каторых зловяць?

– У мяшок iх кiдаюць ды на рынак вязуць, гэ-гэ-гэ, - рагатаў дзяцюк. Пры тым рагатаньнi так шырака адчынiў рот, што сьлiна тоненькiм шнурком на яго падбародак пацякла.

– Кажу, нi выдурняйся, Пятро, - крыкнуў злосны Мiкола, - кажы, як ёсьць!

Пятро раптам спаважнеў, азiрнуўся на два бакi вулiцы, выцер сьлiну з барады.

– Сьпiсваюць усё чысьценька, - сказаў цiха й спакойна.

– Сьпiсваюць, кажаш?

– Ага, сьпiсваюць.

Мiкола задумаўся, правай рукой адгарнуў на бок даўгiя валосы, уважна зiрнуў Захаруковаму сыну ў вочы. Той спаважнеў, мовы ня было.

– Значыцца, што сьпiсваюць?

– Кажу ўсё: сьвiньней, курэй, авечак, цэлую гаспадарку.

– I гэты бабыль Пятух, кажаш?

– Ага.

– Каб яго зiмля нi насiла!
– падняў Мiкола голас.
– Ну а нi казалi, навошта яны сьпiсваюць?

– Нi знаю, - адказаў дзяцюк. Ён рушыў пад Зянькевiчаў двор, зьбiваючы палкай крапiву ля тыну.

Мiкола азiрнуўся. Дзе падзелiся куры? Некаторыя-ж пэўне пралезьлi ў доктараў агарод, а iншыя мо пад клець схавалiся.

– Мiкола!

– Га?

Ля тыну стаяла Алесява Надзя.

– Што новага чуў? Можа Пятро што казаў?
– спытала.

– Так, казаў, што ў Вульляны нейкi бальшавiк i наш гультай-абармот Пятух пiрапiсваюць усё чысьцiнька.

Ён коратка пераказаў Надзi, што пачуў ад Пятра.

– Можа-б ты падыйшла ды паглядзела, што там робiцца, га?
– прасiў Мiкола дзяўчыну, - бо я сам дома й нi хачу, каб наляцелi. Бацька казаў курэй палавiць, толька чатыры пакiнуць, алi я мусiць рады нi дам. Ды можа яны прыйдуць заўтра, дык я iх сягоньнiка на курасаднi цапну.

– Калi хочаш, памагу, - запрапанавала Надзя.

– Ды мусiць не. Лепi iдзi, паглядзi, што робiцца. Бо хто яго гэтага Пятра знаiць, цi праўду ён казаў.

– Добра, падбягу, - рушыла зь месца дзяўчына.

– I яшчо адно, - сказаў Мiкола.

– Ну?

– Калi ўвiдзiш дзе Янука, - ён даўно са Стасем у гэны бок пашоў, - дык скажы, каб зараз-жа дадому йшоў. Добра?

Надзя рушыла ў вёску. Ля Ўладзiмера Пятуха клецi ўбачыла Янука, Стася ды Антося Дзеркача. Спынiлася.

– Янучок, Мiкола прасiў, каб ты дамоў iшоў.

– А што там такога пiльнага?

– А што гэта?
– зьдзiвiлася Надзя, зiрнуўшы на прыбiтую да сьцёны газэту. У цэнтры бачыны, на самым пачэсным месцы здымкi, падтрымлiваны iншымi, стаяў дзед Якуб.

– Вiдзiш сама, - адказаў Янук, - дзеда во на выбарах зьнялi i ў iхную газэту трапiў. Гяр-рой, брат, дзед наш!

– А што тутака пiшуць? Адкуль газэта? Можа ты, Антось, прачытаеш?

– Газэта з Глыбокага, - падказаў Янук.

– "Глыбоцкая праўда" - сказаў Антось.
– А пiшыць, што наш дзед Якуб сам першы выйшаў, цi проста выбег у гэны дзень на iхныя выбары. Так каторы чалавек, як гэта прачытаiць, дык падумаiць сабе, што наш стары дзед цэлых сто гадоў на гэныя выбары чакаў i цэлую ноч нi спаў, так-жа яму гэта нi цярпелася. Калi-ж першыя пеўнi гукнулi, дык ён бегам кiнуўся Косьцiка й Лявона выбiраць.

– А нявестка праклiнала, што старога й хворага гультай Пятух з пасьцелi сьцягнуў, - сказала Надзя.
– Кажаш, тут пiшуць, што ён гэта сам i зь вялiкай ахвотай галасаваць нiбы за iх пабег?

– Каб яшчо сам, ато кажуць, што дзед i другiм прыклад даў, ну амаль усю вёску за сабой пацягнуў.

– Ого, якi наш дзед маладзец!
– усьмiхнулася Надзя.
– А мы во тут з боку жывём i нi падазравалi навет.

Дзяўчына ўважней прыгледзiлася груповай здымцы. Найбольш увыдатнялася на ёй высокая постаць Маршалкава. Распраменены твар гаварыў: я тут гаспадар. I з выглядам "i я-ж тут з боку-прыпёку" стаяў побач вусаты Захарук, нешта нявыразнае гаспадарыла на тцары Аксенi, а лагодная ўсьмешачка Дунi аздабляла ўвесь гурт. З фанабэрыстым выглядам прыхiнуўся да кiслага Косьцiка Лявон Шпунт. Дзед Якуб зморшчыўся, касавурыўся на Маршалкава i ягоны выгляд выразна запярэчваў баявому апiсаньню лiтоўскага дзеда. Яго падтрымлiваў Захарук. Здымка атрымалася даволi выразная, бо газэту надрукавалi на добрай паперы, цi ня з тых запасаў, што ад паноў асталiся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: