Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

Цень запанаваў ня толькi ў Пракопавай хаце. Цi адзiн селянiн пазiраў на сухi хвост кнута ў лямпе. Нафты на дне асталося столькi, што й камару ўтапiцца ў ей цяжка было-б. Хмарнелi твары пры згадках пра кiлямэтравай даўжынi чэргi пры гацкай краме-сельпо. I мала каго цешыла гэна бальшавiцкае выясьненьне: - Нафты няма? Ды не сьпяшыце, усяго хопiць. Пачакайце, справiмся!

Акупантавым самахвальствам хаты не асьветлiш. Надыходзiлi доўгiя вечары й жанчыны трывожылiся, што ўпацёмку нiчога не напрадзеш. Як кашаль хваробе, памагала iм тое бальшавiцкае "пачакайце".

Доўга зьзяла яркiмi вокнамi лiтоўская школа. Прывалаклi сюды электрычны рухавiк, паказвалi такiя фiльмы, як "Ленiн в Октябре", "Чапаев", "Броненосец Потемкiн" i iншыя. Каб падкаваць людзей у "палiтграмаце", ды навучыць чытаць i пiсаць "паруску нiграматных", разы два на тыдзень лекцыi давалi. Прыяжджаў зь Лiпавiчаў палiтрук, часам i сам Маршалкаў заглядаў.

Пра гэта вось, аблакацiўшыся на стол напокуцi, гаварылi ў Пракопавай хаце Алесь, Пракоп i Янук. Пад трэск хворасту й шум ветру за вакном млява йшла гутарка.

– Ну гэтыя-ж пахатухi туды чаго? Што iм?
– пытаўся Пракоп.
– Яны-ж нi бэ, нi мэ...

– Ты гэта пра Аўдолю й Аксеню?

– Ну.

– Казала Надзя, што цiкуюць, каб Маршалкава прыпiлнаваць ды даведацца цi Сталiн палатно атрымаў.

– А паслалi?

– А як-жа. Ды каб гэтыя толька, а то й Макатунiха таксама. Цi нi Пятух з таго камбеду прыцягнуў, сьвiснуўшы недзе. Во ўжо нядзелi тры назад выслалi, а нiчога яшчо нi чуваць.

– Во яно як...

Недзе на дварэ вецер тоўк акацiцай у сьцяну.

– Янучок, выйдзi ты, паглядзi каторую акацiцу б'ець. Можа прывязаць, цi што. Нечага во надуець, так усхадзiўся.

– Добра, тата.

– З гэтым самым камбедам... Пiтуху-гультаю цяперака нi рабi, адно сьмярдзючкай-самакруткай сьвет божы капцi ды людзей аграбай. Цьфу, басяк! узлаваўся Пракоп.

– Права-ж iхнае. Яшчо во хто гэта мне на днях казаў, - задумаўся Алесь, - ага, во Тодар, значыцца, казаў, што ня толька паноў i асднiкаў абiраюць. Тамака-ж самая, казаў, уласьць савецкая падчышчаiць. Казаў скора й да нашых багацейшых даберуцца.

– Чаму-ж не, даберуцца...

Тата, вада кiпiць, - адазваўся Мiкола, што пiльна трымаў вуха, каб нiводнага слова не прапусьцiць.

– Ну дык добра. Запалi, сынок, лучыну ды зацiрку рабi.

Мiкола пайшоў у сенi й прынёс адтуль малое карытца. Налiў у яго ваду, дастаў з-за пячы вялiкую лучынiну, запалiў яе ды ўторкнуў у дзяржала, прыладжанае з аднаго боку карытца. Паставiўшы яго на прыпечку, палез у шафу.

– Тата, у нас мукi мала.

– Як у цябе з млiвам?
– спытаў Пракопа Алесь.

– Ды ўжо мука на зыходзе. Мяшок жытняй мусiць ёсьць ды пшанiчнай жменька. Трэба во да Сявенькi йсьцi, на зацiрку пазычыць прасiць, а на млын аж у Докшыцы тыя цягнуцца. Тут у Гацях усё вайсковае мелюць. А ў Докшыцах, кажуць, завоз надта вялiкi. Жыду, кажуць, млын забралi, дык новыя парадкi, цi бiспарадкi пачалiся. Нейкiя талоны нiбыта вымагаюць, цi якую халеру... Пакуль ехаць, дык трэба Шпунта распытацца, гэты-ж мусiць знаць.

– Гэтага бандзiта!
– плюнуў Алесь.
– Каб яго зiмля нi насiла, як во маей дзяўчыне праходу нi даець!

– А чаго-ж ён?

– Ну як гэта чаго? Нi знаiш, што сабаку трэба? Маладых во палякi ўсiх падчысьцiлi, а гэты басяк застаўся. Цяпер во яму разгул, усё поле чыстае. Ну дык i давай, праходу дзяўчыне нi даець. Ды начальнiк-жа яшчо...

Памаўчалi.

– Уласьць! Да лучыны дажылiся!
– скардзiўся Пракоп.
– Бяз солi еш... Што гэта робiцца? Зямлю, кажуць, даваць будуць, дабро наступiць. Ну паглядзiм...

Пракоп зьмянiў тон.

– Ты гэта кажаш, быў у школе ўчорака?

– Ага.

– Ну й што тамака?

– Ат, махнуў, - памарудзiўшы, рукой Алесь, - гэты палiтрук жыдок пра галасаваньне плявузгаў.
– Тавагыш Сталiн, - кажыць даёт вам вазможнасьць самiм гашыць, хацiця ля вы пгысаiдзiнiцца да нашага нiаб'ятнага Савецкага Саюзу, iлi нет... Пыхцеў як мех кавалёў. Як-бы тоя "пгысаiддзiненьня" нiвядома якое дабро.

– А калi тое галасаваньне маiць быць?

– Ды нi казаў. Скора мусiць. Можа от людзям у вушы начаўпуць, дык тады.

– Ну як-бы гэта было, каб людзi прагаласавалi, што ня хочуць да iх далучыцца?
– усьмiхнуўся Пракоп.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: