Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Здароў, дзед Якуб, - гукнуў на прывiтаньне.

– Здароў, Антось, - адказаў дзед.
– Адкуль гэта й куды цябе гонiць?

– Нiкуды ня гонiць, да Пiлiпа забегся во.

Дзяцюк прысеў на прызьбе, плюнуў у пясок i неадлучнай бярозавай палкай пачаў "сарокам кашку мяшаць".

– Боты надумаўся пашыць, цi што?

– Эт, якiя там боты, - махнуў рукой Антось, - цяперака во Пiтуху, Шпунту цi Сабакевiчу боты шыiць, а нi нам, бiдалагам.

– Нешта-ж во да цябе гэты шпуньцiк, каб яго макарэц, учашчаць пачаў, кажуць, - гаварыў Якуб.
– Праўда гэта цi не?

– Чаму-ж... заглядаiць...

– А што-ж яму трэба? Цi гэта ён думаiць, што ты там каля школы напэцкаў?

– Алi ты, дзед, цiкавы, - хiтра ўсьмiхнуўся Дзяркач.
– Скора састарэiшся, хы-хэ-хэ...

Антось так раптоўна й голасна зрагатаў, што зь цiкавасьцi аж выпрасталi шыi й паднялi высака галовы ля тыну куры.

– Ты Антось, зь мяне ня кпi, - з дакорам адказаў дзед.

– Прычапiўся як смала, цьфу на цябе!
– пачаў сур'ёзна Антось.
– У твайго бацькi, кажа, i ў цябе краска ёсьцiка, вы вокны майструеце, дык вы й напэцкалi. А калi ня вы, дык той, хто ад вас краску браў. Надта-ж упякло яму. Я гэтак сьцярпеў раз i другi раз, ажно яму ўходу нiма. Дык я тады яму гэтак кажу: iдзi, кажу, лепi пастарайся загнаць каторай дзеўцы сваю загагулiну, бо дзiцюкоў Палякi прыбралi, дык дзеўкам чэшацца. А ён як азьвярэў, начальнiк вялiкi, дык Божа ты мой мiлы! Паўгадзiны кiпеў, сукiн сын. Я вам пакажу, кажа, якi начальнiк я цяперака! Я вас у ын-ка-вэ-дэ, от як! Чуў ты яго? I хто-ж гэта, ён думаiць, ён ёсьць? Панскi атопак, пры Польшчы паном служыў, а цяперака во гэтай брыдзе... Дык чорт цябе бяры, жывi як хочаш, рабi што хочаш, думаю сабе, алi чэсных людзей нi чапай. Дык дзе там! Прылiп i нi адчэпiцца, сукiн сын!

Антось злосна плюнуў у пясок i канцом кiя добра працаваў, каб сарокi галодныя ня былi.

– Дык гэта ён да цябе толька таму, што вы майструiце й краску маiце?

– Ну а чаму-ж?

– Падумаўшы, дык чорт яго бацьку знаiць... краска мала ў каго ёсьць. Алi калi такiмi сьлядамi йсьцi, дык макарэц яго...

– Я табе, дзед, скажу, што з гэтым бязьменам жарцiкаў нiма. Ён плёскаiць-ляпаiць, а глядзi й мiлiцыю навядзець. А тады што?

– Чаму-ж не, яму-ж воля... Ну алi-ж ты, Антось, мусiць i ад мяне ўкрываiш, - хiтра зазьзялi дзедавы вочкi.
– Людзi-ж гавораць. Нiма дыму бiз агня...

– Алi-ж ты, дзед, цiкавы. Кажу, што скора састарэiшся, як замнога знаць будзiш. Га-га-га!

Антось голасна зарагатаў. Хiтрун зьмянiў тон i мову й хiба надта дасьведчаны, добра ведаючы яго чалавек мог спанатрыць калi Антось праўду гаварыў.

– Скажу табе, дзед, пад сакрэтам, - нахiлiўся Антось да дзедава вуха, толька глядзi, каб нiкому анi гу-гу. Згода?

– Ты-ж знаiш мяне. Нашто пытаiшся?
– з дакорам адказаў Якуб.

– Ну дык от, скажу сакрэт: я гэну самую паскуду Лявону падлажыў. Га-га-га!
– голасна зарагатаў дзяцюк.

Дзед уважна зiрнуў на яго.

– Цi ня кпiш ты зь мяне, сынок?

– Дадушы, яй-Богу!
– стукнуў Антось кулаком у грудзi.

– А чаму ты так зрабiў?
– сур'ёзна спытаўся Якуб.

– Ну от табе й на! Сказаў адзiн сакрэт дык ты, дзед, яшчо болi знаць хочыш.

– Гэта ў вас цi нi за дзяўчыну некалi пашло?
– прадаўжаў дзед.

Гэтта Антось зiрнуў на дзеда войстра, з дакорам у вачох, быццам яго раптоўна нешта пеканула. Дзед зразумеў.

– Ну ладна. Я яго, каб яго макарэц, гэтага ханжу сам нi магу цярпець. Дык тое, што тут гаварылася, мiж намi...

– Ат, - махнуў Антось рукой, - такая важнасьць. Сьветак нi было. Нiхай думаiць што хочыць.

Дзяцюк загледзеўся на Тахвiлiна гумно. Уверсе плаўна кружыў коршун. Ён камянем упаў унiз i з таго месца пырхнула грамада галубоў. Пiльнае Антосева вока асачыла дзяруна, калi гарызантальна, iз шпаркiмi ўзмахамi крыльляў праляцеў над плотам уздоўж Тахвiлiнага саду й скрыўся за вiшнёвай гушчай. З таго боку крычэлi патрывожаныя куры.

– Хапiў, баньдзюга!

– Ты пра каго гэта?
– спытаў дзед.

– Каршун ля Тахвiлiнага гумна галуба схапiў.

З-за балота прыкацiўся гул цягнiка. Недзе ля пераезду загудзеў паравоз. Сiпавата-басiсты, з дамешкай хрыпаты гук. Быццам нехта ў дзьве вялiзныя пляшкi дзьмухаў. Чыгунку акупанты пашырылi адразу. Цяпер даўгiя эшалёны танкаў, гарматаў i iншага ваеннага багацьця цягнулася на захад.

– Ну як i загудзiць-жа такi паравоз, дык ажно лыткi дрыжаць, сэрца недзiка ў пяткi ўцiкаiць, - дзiвiўся доктараў Стась, - нагледзеўшыся паравозаўi ўволю наслухаўшыся таго гудзеньня ў Гацях. Дзецi налётам тарчэлi пры чыгунцы "маскоўскiя паязды" аглядаць.
– Надта-ж, надта вялiкi той паравоз маскоўскi, - казаў Стась, - а на самым перадзе дык у яго чырвоная зорка. Ён можа польскiя малыя тры могбы папхнуць, ня здужалi-б аднаго. Як чмыхне, дык чмыхне, от-жа й сiла!

– Што ў Пiлiпа чуваць?
– спытаў дзед Антося.

– Казаў, што скора зямлю дзялiць будуць i галасаваць будзiм.

– Гэта ўжо старое.

– Казаў Пiлiп, што гэта Аксеня ягоная цяперака саўсiм сьвежую навiну прынесла. Адно толька нiвядома калi тое "скора" будзiць.

– Даберуцца во. Куды iм сьпяшыць, можа людзей яшчо нi паабiралi. А што пра паноў i асаднiкаў?

– Гэтым, кажуць, на Сiбiры колькi хочаш месца. Вывозiць будуць.

– Вывозiць, кажаш? Як гэта вывозiць? Сем'ямi, цi як?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: